ДЗЁННІКФАЛЬКЛОРНАЙ ПРАКТЫКІ

студэнткі І курса спецыяльнасці “ Беларуская філалогія”

Бароўскай Вікторыі Іванаўны

Месцы запісаў: в. Навасяды Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці;

а/г. Кальчуны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці;

в. Багданава Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Колькасць адзінак: 157.

Час: 14 дзён ( з 29 ліпеня па 11 жніўня 2013 г.)

За чатырнаццаць дзён я быццам убачыла свой край і даўно знаёмых мне людзей з крышку іншага боку, паглядзела на іх інакш. Да многіх змяніла свае адносіны, пераважна, у лепшы бок. Але і ўзнікалі цяжкасці: людзі часта хваляваліся, казалі, што нічога не памятаюць, недакладна адказвалі на пытанні, нават прымалі мяне за палітычнага агітатара. Але, усе мы людзі, усе можам памыляцца, і гэта не заган. Галоўнае – знайсці да кожнага падыход, знайсці патрэбны ключык.

За два тыдні практыкі я магу зрабіць наступныя высновы:

1. На мову жыхароў Заходняй Беларусі, якая была пад уладай Польшчы, вялікі ўплыў аказала польская мова. Таму вельмі шмат твораў на польскай мове.

2.  Ваеннае пакаленне людзей не памятаюць або не ведаюць ранейшых абрадаў.

3.  Беларускую мову, на жаль, многія не разумеюць.

4. Людзям зараз не хапае таварыскасці. Паўсядзённыя клопаты ўсё-больш і больш аддзяляюць нас адзін ад аднаго.

Спадзяюся, што мая праца прынясе карысць. Мне вельмі спадабалася, і я задаволена, што такі цікавы вопыт быў у маім жыцці.

Ліпень

1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Жнівень

1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.