Attachments:
Download this file (ZanryIvidy.zip)Жанры і віды фальклору[Поўны тэкст]10 kB

ЖАНРЫ  І  ВІДЫ  БЕЛАРУСКАГА  ФАЛЬКЛОРУ

(даведка для студэнтаў-практыкантаў)

 

1. Рытуальна-магічная сфера

1.1.    ЗАМОВЫ

******************************************************************

1.2.    КАЛЯНДАРНА―АБРАДАВАЯ  ПАЭЗІЯ

      Зімовы цыкл. Калядныя песні (гаспадару, гаспадыне, дзяўчыне, хлопцу, агульныя). Шчадроўскія песні. Жартоўныя канцоўкі да песень. Васільеўскія песні. Песні абрадавага ваджэння «казы». Песні рытуальных гульняў «Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчар».

       Веснавы цыкл. Масленічныя песні. Вяснянкі. Валачобныя песні. Веснавыя карагодныя і гульнёвыя песні. Юраўскія песні. Абрадавыя і карагодныя песні ваджэння і пахавання «стралы». Траецкія (сёмушныя) і куставыя песні. Русальныя песні. Талочныя песні. Каляндарныя веснавыя песні.

       Летні цыкл. Купальскія песні. Зажынкавыя, дажынкавыя і ўласна жніўныя песні. Бародныя, спарышовыя і райковыя песні. Пятроўскія і касецкія (пакосныя) песні.

        Восеньскі цыкл. Восеньскія песні (ярынныя, спасаўскія, кірмашовыя, ільняныя, канапельныя, збіральніцкія і інш.).

         Піліпаўскія песні.

 

1.3.  СЯМЕЙНА―АБРАДАВАЯ  ПАЭЗІЯ

         Радзінная паэзія. Хрэсьбінныя песні (парадзісе, бацьку, дзіцяці, бабцы, куме і куму, нованароджанаму). Бяседныя песні, прыпеўкі, прыказкі, прымаўкі, зычэнні.

          Вясельныя песні і прыпеўкі. Песні асобных этапаў і абрадаў вяселля (сватання, заручын і г.д.). Песні, адрасаваныя нявесце, жаніху, іх родным, асобным вясельным чынам.

           Хаўтурныя галашэнні (па мужу, жонцы, дзіцяці, бацьку, маці).

 

2.  Малыя жанры беларускага фальклору

2.1. ВЫСЛОЎІ: жарты і каламбуры; вітанні і зычэнні; прысяганні, праклёны, ганьбаванні; дражнілкі-кепікі, параўнанні.

2.2.   ПРЫКАЗКІ  І  ПРЫМАЎКІ.

2.3.   ЗАГАДКІ.

 

3.   Фальклорная  проза

3.1. КАЗКІ: анімалістычныя, кумулятыўныя, чарадзейна-фантастычныя, рэалістычныя (авантурна-навелістычныя, бытавыя, сацыяльныя).

 

3.2.     НЯКАЗКАВАЯ  ПРОЗА

          Легенды (міфалагічныя, гістарычныя, тапанімічныя, маральна-этычныя). Народныя  этымалагічныя тлумачэнні наконт паходжання розных геаграфічных назваў, прозвішчаў, мянушак і г.д.

          Прымхлівыя аповеды («прымхліцы», «былічкі») аб сутыкненні чалавека са звышнатуральным, цудоўным, незвычайным і г.д.

          Рэалістычныя аповеды: бываліцы («сказы»), апавяданні-успаміны.

          Смехавая проза: небыліцы, анекдоты, жарты, досціпы.

 

3.3.  МІФАЛАГІЧНАЯ  ПРОЗА  (дзённікавы матэрыял)

          Тлумачэнні, якія тычацца персанажаў вышэйшай міфалогіі (Бог, Сварог, Дажбог, Пярун, Вялес, Мокош, Юрыла, Белбог, Род, Чарнабог).

       Тлумачэнні, якія тычацца персанажаў ніжэйшай міфалогіі: апекуноў зямнога жыцця (Лада, Дзявоя (Сава), Ярыла, Ляля, Цёця, Жыцень і  Жытняя баба, Зюзя, Мароз, Шчадрэц),  духаў культурнай прасторы (дамавік і дамавуха, хут, змей, валасень, злыдні, кікімара, чур, хлеўнік, лазнік, палявік, спарышка і інш.), духаў прыроды (лясун, купальскі дзядок, вадзянік, русалкі, сарэны (фараонкі), балотнік, багнік, кадук, лазавік, лойма (чарціха), хапун), насельнікаў неба і паветра (грамаўніца, гарцук, паветрыкі), жыхароў падземнага свету і пекла (ох, кладнік, жыжаль (зніч), чорт (д’ябал, сатана, бес, нячысты дух, Люцыпар), пякельнікі, прахі), шкоднікаў (цмок, шатаны, паралікі, шэшкі, стрыга і інш.), нечысці (Баба-Яга (Ягіня, Юга), ведзьмары і чараўнікі, вупыр, ваўкалак, дзікія людзі), хвароб і насланняў (Паморак, Ліхаманка (трасца), Халера, Чума (мор), Воспа, Начніца, Мара, падвей), смерці (Смерць, Паляндра, Марэна). Міфалагічныя тлумачэнні, якія тычацца дрэў, раслін, кветак, жыта, жывёл, птушак, паўзуноў, насякомых і г.д.

 

3.4.  КАЛЯНДАРНА―СВЯТОЧНАЯ  ПРОЗА (дзённікавы матэрыял).  

       Зіма. Аповеды пра Каляды, Шчодры вечар, тры куцці, закліканні дзядоў і марозу, склад і выраб масак, прыродна-аграрныя прыкметы, любоўна-шлюбныя варожбы, святочныя абходы двароў і г.д.

        Вясна. Аповеды пра святкаванне Масленкі і асобных дней маслянага тыдня, Саракоў, Дабравешчання (Звеставання), Камаедзіцы, Вербніцы, Вялікадня (Пасхі), Радаўніцы і г.д.  Гуканне вясны. Валачобніцтва, Юр’я (абрады, звычаі, павер’і). Абрад ваджэння і пахавання «стралы». Зялёныя святкі (Сёмуха, тройца). Ваджэнне «куста». Провады русалкі.

         Лета. Аповеды пра святкаванне Купалля, Купалу, папараць-кветку, звычаі і варожбы; зажынкі, дажынкі, жніво, «завіванне барады», дажынкавы вянок.

           Восень.  Аповеды  пра  бабіна  лета, святкаванне Багача (Багатуха, Другая Спажа, Спожка, Зельная).

            Аповеды пра вячоркі і попрадкі.

 

3.5.   АПОВЕДЫ, якія тычацца народных уяўленняў пра госпада Бога, Ісуса Хрыста, Прачыстай, святых і хрысціянскія святы. Звычаі, павер’і, прыкметы, забароны, прыказкі, звязаныя з такімі датамі народнага календара, як Пракоп, Васіль, Іаан Хрысціцель, Аксіння, Таццяна, Апанас, тры свяціцелі, Трыфан, Валянцін, Аўлас, Збор (Ізбор), Аўдоцця, Вясноўка, Аляксей Цёплы, Дар’я Вясенняя, Юрый (Юр’е), Аўсей, Барыс, Іван Веснавы, Мікола Веснавы,  Алёна (Ульяна), Пятро і Паўла, Агрыпіна Купальніца, Кузьма і Дзям’ян, Андрэй, Ілля, Флор і Лаўр, Параскева Пятніца, Мікола Зімовы і інш.  Звычаі, павер’і, забароны, прыкметы, звязаныя з такімі фалькларызаванымі хрысціянскімі святамі і пастамі, як Піліпаўка, Ражаство, Вадохрышча, Стрэчанне (Грамніцы), Сорак пакутнікаў (Саракі), Дабравешчанне (Звеставанне), Вялікі Пост, Вербніца, Чысты чацвер, Пасха (Паска), Ушэсце, Тройца, Пятроўка, Дзевятнік і Дзевятуха, Дзесятнік і Дзесятуха, Казанская (градавы дзень), Спасаўка (пост) і Спасы (Макавей, Яблычны, Хлебны), Узвіжанне, Прачыстая, Пакровы (Трэцяя Прачыстая), Увядзенне і інш. (матэрыялы дзённіка). 

 

3.6.  АПОВЕДЫ  ПРА  СЯМЕЙНЫЯ АБРАДЫ  І  ЗВЫЧАІ

      Радзіны і хрэсьбіны. Імянарачэнне. Бабка і «бабіна каша». Ушанаванне бабкі, кумы.

       Вяселле. Аповеды пра асобныя этапы, абрады і звычаі вяселля (даведкі, сватанне, запоіны, заручыны; суборная субота (вяночкі, паненскі вечар і г.д.), каравай, пасад (саджэнне на дзяжу, расплятанне касы, застрыганне, пакрыванне); прыезд дружыны маладога да маладой, розныя віды выкупаў, шлюб (вянчанне), пераезд да маладога, камора, пасаг, выпрабаванне маладой, падзел каравая, адорванне маладых; цыганы, пярэзвы і г.д.).  Найменні вясельных чыноў і тлумачэнні іх функцый.

        Пахаванні і памінкі.

         Дзяды (стрэчаньскія, масляныя, Вялікадне мёртвых (наўскі чацвер) і радаўнічныя, стаўроўскія, пакроўскія, змітраўскія (казанскія), або Асяніны).

 

4.  Пазаабрадавая лірыка

4.1.  БЫТАВЫЯ  ПЕСНІ  (любоўныя, сямейныя, сіроцкія, удовіныя, прымацкія і інш.).

 4.2. САЦЫЯЛЬНЫЯ  ПЕСНІ (рэкруцкія, салдацкія, казацкія, антыпрыгонніцкія, бурлацкія, чумацкія, турэмныя і інш.).

4.3.   БАЛАДНЫЯ  ПЕСНІ.

4.4.   ЖАРТОЎНЫЯ  І  САТЫРЫЧНЫЯ  ПЕСНІ.

 

5.   Народна-тэатральнае мастацтва

5.1.   ДРАМАТУРГІЯ  фальклорна-этнаграфічных комплексаў, апісанне касцюмаў і  масак, дыялогі.

5.2.    БАТЛЕЙКА: рэквізіт, ролі і дыялогі рэлігійнай  («Цар Ірад») і свецкай (зніжанай) часткі прадстаўлення.

  1. ІНТЭРМЕДЫІ.

5.4.     НАРОДНАЯ  ДРАМА  «Цар Максімілян».

 

6.  Дзіцячы фальклор: калыханкі і забаўлянкі, лічылкі і слоўныя прыгаворы пры гульнях, песні (аб жывёльным свеце, небыліцы, дакучныя, заклічкі), дражнілкі, скорагаворкі, міфалагічная проза і «страшылкі».