Канцэпцыя рубрыкі “Святы ” – як мага поўна прэзентаваць фальклорныя з’явы, даць ім шырокае асвятленне, аздобіўшы фота-, аўдыё і відэаматэрыяламі.

Мы імкнемся найперш прадставіць фальклорна-этнаграфічныя запісы, якія маюцца ў фондах фальклорнага архіва нашай лабараторыі, гэта значыць запісы, якія зрабілі студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта БДУ. Але для аздаблення выкарыстоўваем таксама і матэрыялы, якія нам падаравалі ці якія самі знайшлі ў Інтэрнет, паколькі наш асабісты фонд фота-, аўдыё- і відэазапісаў не ўтрымлівае дастатковую колькасць такіх запісаў.

Рубрыка мае адкрыты характар, гэта значыць, яна будзе папаўняцца новымі цікавымі матэрыяламі па меры іх з’яўлення. У нашых планах – прэзентаваць фальклорныя творы з усіх рэгіёнаў Беларусі, але рабіцца гэта будзе паступова, па меры падбору матэрыялаў з фондаў лабараторыі.

Творчая група гатова да канструктыўнага дыялогу з усімі зацікаўленымі.
Водгукі, пажаданні, парады можна даслаць на электронную скрыню лабараторыі Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.