Жніво

Жніўныя песні спявалі падчас пары жніва (канец ліпеня - пачатак жніўня, у залежнасці ад рэгіёну). Некаторыя з іх суправаджалі абрады зажынак і дажынак, і таму ў жанравых адносінах гэта песні рытуальныя. Яны падзяляюцца на

1. зажынкавыя

- гэтыя песні апявалі момант выхаду жней з дома, звароты да гаспадыні з пажаданнем атрымацьпачастунак, зразанне першага "снапочка-гаспадарочка", вяртанне ў хату гаспадара.

2. уласна жніўныя

- у жанравым плане гэта лірычныя творы, якія апяваюць знакавыя для жніва вобразы жыта, поля, жней, палуднічкаў, сярпочкаў, малодачак, пана, прыганятага, павязніка, дарогі, перапёлкі і інш.

3. дажынкавыя

- звязаныя з заканчэннем жніва і яго звычаямі - пляценнем вянка з апошняй лапінкі жыта, завіваннем "барады", выбарам дзяўчыны-"багіні", візітам да гаспадара, танцамі пасля дажынкавай вячэры. У канцы жніва спявалі і талочныя песні - калі група жней дапамагала ўбраць поле таму гаспадарау, які не спраўляўся.

Фота Кацярыны Абраменка.

Зроблена ў 2014 г. у вёсцы Прудок Мазырскага раёна Гомельскай вобласці

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.