“Жніво”
Жанр – жніўная песня.
Запісана ў в. Чахец Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці
ад Кавалеўскай Л.В. (1931 г.н.)
До мэжы, жэнчыкі, до мэжы,
Там лэжаць пырогі в лодэжы.
До конця, жэнчыкі, до конця,
Пойдэмо додому за сонцям.
До краю, жэнчыкі, до краю,
То я вам пырога накраю.
Запісала Латышкевіч М.Ю. у 2007 г.
“Шуміць-гудзе бярэзінка...”
Жанр – жніўная песня
Запісана ў г. Ляхавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
ад Бураковай Валянціны Фёдараўны ( 1919 г.н.)
Шуміць-гудзе бярэзінка,
Баліць мая сярэдзінка.
Або мяне падажніце,
Або мяне падажджэце,
Або дайце мне малойчыка,
Ён за мяне снапок звяжа.
Ён за мяне снапок звяжа.
Ён са мною спаці ляжа.
Да ўжэ сонца над дубком, над дубком,
Добра жаці з халадком, халадком.
Да ўжэ сонца дай над грушамі,
Пусці, пусці нас і з душамі.
Да ўжэ сонца закацілася,
Ясна зорка засвяцілася.
Запісала Смольская А. А. у 2006 г.
“Молодыца жыто жала…”
Жанр – жніўная песня
Запісана ў в. Хрыса Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
ад Тарасюк Ганны Раманаўны (1933 г.н.)
Молодыца жыто жала,
Молодыца жыто жала.
Под мэжою дытя клала,
Под мэжою дытя клала.
Як выбіглы воўкі з лесу,
Як выбіглы воўкі з лесу.
Помогай Буг молодыці,
Помогай Буг молодыці.
Бо ўжо твое дытя плаче,
Бо ўжо твое дытя плаче.
Бо ўжэ воно істы хочэ,
Бо ўжэ воно істы хочэ.
Запісала Жуковіч Ю.Л. у 2006 г.
“Ой рано-рано в поле іду…”
Жанр – жніўная песня
Запісана ў в. Магдален Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці
ад Гуцько Галіны Веніамінаўны (1927 г.н.)
Ой рано-рано в поле іду,
А пізно-пізно з поля іду.
Своій матёнцы голос подаю.
Ныхай матёнка ночуе, для вячэру гатуе.
А смачна вэчэра галушкы,
Біла постылька подушкы.
Запісана Сідарук Д.І. у 2006 г.