З мэтай захавання і далейшага навуковага вывучэння справаздачных матэрыялаў фальклорных практык студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ ў ВНЛБФ сфарміраваны фонд фальклорных матэрыялаў.
Наведвальнікі ВНЛБФ могуць атрымаць доступ да матэрыялаў Фонда на платнай аснове. Для гэтага неабходна падаць заяву на імя загадчыка ВНЛБФ, з абавязковым указаннем мэты наведвання і пераліку неабходных паслуг. Узор заявы (на беларускай і рускай мове) можна спампаваць з прыкладанняў.

Бясплатны доступ могуць атрымаць:

- навучэнцы філалагічнага факультэта БДУ для напісання навуковых і кваліфікацыйных работ;

- выкладчыкі БДУ для выкарыстання ў адукацыйным працэсе і даследчай дзейнасці па профілі;

- былыя студэнты філалагічнага факультэта БДУ, чые матэрыялы захоўваюцца ў Фондзе (бясплатны доступ толькі да сваіх матэрыялаў пры прад’яўленні ідэнтыфікацыйных дакументаў – пашпарта ці пасведчання аб нараджэнні (пры змене прозвішча)).

У дадзеным выпадку наведвальнік таксама падае заяву з указаннем мэты наведвання.

Супрацоўнікі лабараторыі ажыццяўляюць падбор літаратуры па тэме даследавання (фалькларыстыка, літаратуразнаўства). Форму заявы глядзіце ніжэй.

Attachments:
Download this file (Sostavlenye_spiska_rus.doc)Sostavlenye_spiska_rus.doc[ ]26 kB
Download this file (uzor1.doc)uzor1.doc[ ]30 kB
Download this file (uzor1рус.doc)uzor1рус.doc[ ]30 kB
Download this file (Платныя_паслугі.pdf)Платныя паслугі[Платныя паслугі]40 kB
Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.