22 лютага на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбылося пасяджэнне міжуніверсітэцкага дыскусійна-аналітычнага клуба «COGITO», якое арганізавалі Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору і Цэнтр захавання спадчыны вуснай традыцыі беларусаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел фалькларысты і этнолагі БДУ, БДУКМ, БДПУ імя Максіма Танка, НАН Беларусі. Тэмай сёлетняй сустрэчы стала небяспека дэфармацыі фальклорнай памяці.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў клуба звярнуўся загадчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ В. Калацэй. Ён жа і распачаў дыскусію, распавёўшы пра праблемы захавання народных традыцый.
Пра грамадскую і навуковую адказнасць фалькларыстаў, шаблоннасць мыслення некаторых навукоўцаў гаварыла вядучы навуковы супрацоўнік Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору, к.ф.н. Р. Кавалёва.
Працяглую дыскусію выклікала выказванне к. гіст. н. С. Грунтова аб праблеме дэфармацыі традыцый, якія трапляюць пад ахову, і празмернай тэатралізаванасці абрадаў, якія захоўваюцца такім чынам.

Ад філалагічнага факультэта ў мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору, к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры Т. Лук'янава, к.ф.н., дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства Г. Квачак.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. К.Маркса, дом 31, п.39.
 

Тэлефон: 380-57-46

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3805746, з замежжа: +375 17 3805746)