КаляКалядаў-2018:
серыя майстар-класаў на філалагічным факультэце БДУ
На філалагічным факультэце БДУ з 19 па 21 снежня 2018 года прайшла
серыя майстар-класаў “КаляКалядаў”.
Свята другі год запар арганізоўвае вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору
пры падтрымцы кафедры тэорыі літаратуры БДУ. Мэта сёлетніх мерапрыемстваў –
пазнаёміць і далучыць да беларускіх калядных традыцый замежных
студэнтаў.
Майстар-класы праходзілі на базе вучэбна-навуковай лабараторыі
беларускага фальклору. На прaцягу трох дзён госці мерапрыемства мелі
магчымасць пагадаць, паспрабаваць калядныя стравы, паслухаць і паспяваць
калядныя песні, навучыцца рабіць папяровых анёлкаў.
Акрамя таго, у чацвер, 20 снежня, перад студэнтамі з мастацкай праграмай
“Каляда на Тураўскім Палессі (в. Тонеж)” выступіў фальклорны гурт “Этнасуполка”
(Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, кіраўнік – старшы выкладчык
кафедры этналогіі і фальклору Т.А. Пладунова,
гл. фота вышэй)
Каляднымі прысмакамі па народных рэцэптах пачаставала гасцей загадчык
кафедры тэорыі літаратуры Т.А. Марозава.

(фота Веры Дзянісенка)