25 лютага на філалагічным факультэце прайшоў пашыраны семінар-кансультацыя па праблемах фальклору, на якім з дакладам «Актуалізацыя экстэнсіўнага ведання народнай культуры» выступіў прафесар кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў А.У. Рагуля. Ён падрабязна распавёў пра асноўныя экзістэнцыялы народнай культуры, яе этычныя і эстэтычныя ідэалы.
Семінар арганізаваны ў межах працы Кансультацыйнага цэнтра па праблемах фальклору (кіраўнік Цэнтра – доктар філалагічных навук, прафесар Т.І. Шамякіна).
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору і фалькларысты кафедры тэорыі літаратуры.
На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты, магістранты і выкладчыкі філалагічнага факультэта.