28 лістапада 2018 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага факультэта прайшлі XV Шырмаўскія чытанні, прысвечаныя 80-годдзю беларускага фалькларыста, харавога дырыжора, кампазітара Уладзіміра Іосіфавіча Раговіча, вучня і паслядоўніка Рыгора Шырмы.

DSC 6647

Праца Чытанняў пачалася ў 9.45 на базе медыятэкі філалагічнага і эканамічнага факультэтаў БДУ з прэзентацыяй кніжнай выставы, на якой з дакладам «Творчы ўнёсак Уладзіміра Раговіча ў беларускую культуру» выступіла к.ф.н., дацэнт, дактарант Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ Н. Г. Мазурына.

На ўрачыстым адкрыцці выступілі намеснік дэкана па навуковай рабоце, к.ф.н., дацэнт П. І. Навойчык, д.ф.н., прафесар кафедры тэорыі літаратуры В. П. Рагойша, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры беларускай музыкі, метадыст I-й катэгорыі кабінета традыцыйных музычных культур Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Л. Ф. Баранкевіч. З музычнымі прывітаннямі завіталі калегі з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў: этнограф, фалькларыст, музыкант, выкладчык Н. Матыліцкая і к.ф.н., дацэнт, загадчык кафедры этналогіі і фальклору В. В. Калацэй разам са студэнтамі. Завершыла урачыстае адкрыццё выступленне студэнцкага фальклорна-этнаграфічнага калектыву філалагічнага факультэта БДУ «Багач» (мастацкі кіраўнік – д.ф.н., прафесар кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ І. В. Казакова).

У рамках Шырмаўскіх чытанняў прайшоў семінар «Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія: пазітыўныя, негатыўныя, супярэчлівыя вектары руху», на якім з дакладам «Гуманітарная сфера Беларусі: стан і перспектывы» выступіла д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Т. І. Шамякіна.

Заяўкі на ўдзел у XV Шырмаўскіх чытаннях падалі больш за 50 чалавек (як выкладчыкі і вядомыя навукоўцы, так і студэнты, магістранты, аспіранты з розных навучальных устаноў Беларусі, а таксама з Сумскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. С. Макаранкі (Украіна).


фота Веры Дзянісенка

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. К.Маркса, дом 31, п.39.
 

Тэлефон: 380-57-46

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3805746, з замежжа: +375 17 3805746)