7 жніўня.

Дзень дзясяты.

Сёння я вырашыла  паразмаўляць з самым блізкім і родным для мяне чалавекам – з маёй матуляй. Мая маці, Бароўская Наталля Іосіфаўна ( 1974 г.н., беларуска, адукацыя сярэдняя спецыяльная, родам з в.Кальчуны, Ашмянскага р-н., Гродзенскай вобл., адкуль пераехала ў в. Навасяды ў 1993 г.), вельмі цікавы і рознабаковы чалавек. З ёй можна паразмаўляць на самыя розныя тэмы. Гэта адзначаюць усе, хто яе ведае. Яна здольна падтрымаць любую тэму размовы. І што мне больш за ўсё падабаецца, што мама можа дакладна і зразумела для ўсіх выказваць свае думкі.

Мая мама вельмі любіць чытаць. Раней, у маладосці, яе лепшым сябрам была кніга. Напэўна, таму яна бачыць гэты свет крышку іначый, не так як многія іншыя.

Яшчэ мая мама вельмі прыгожая, і гэта я кажу не таму, што я яе дачка, а так кажуць людзі. Я часта пераглядаю фотаздымкі, на якіх на мяне глядзіць прыгожая дзяўчына, чымсьці падобная да мяне, напэўна, вачыма. Дома на сцяне ў нас вісіць партрэт, на якім маме ўсяго сямнаццаць год,маладзейшая за мяне цяперашнюю на год. Якая яна там прыгожая… Я заўсёды хацела быць на яе падобнай. Але знешне, я ўсёж такі падобна больш на тату, а вось мой брат – на маму. Кажуць, гэта добра. А вось характар у мяне больш матчын, а ў брата – татаў, як гэта непарадаксальна.

Канешне, для мяне мая мама самая лепшая ў свеце. І калі б ва ўсіх дзяцей былі такія маці, гора на гэтым свеце было б менш.

Першае маё пытанне было пра варажбу на Каляды.

- Мама, як вы варажылі на Раство? – пытаю я.

- На Раство? Ну як гадалі, як і ўсе.

 102. Пасля дванаццаці трэба было выбяжыць з хаты, абняць плот, і палічыць  сколька балясачкаў абняла. Калі парнае – тады будзеш у пары ў гэтым годзе, а калі непарнае – значыць будзеш не ў пары.

Заўвага: магічная проза – варажба шлюбнага характару.

103. Яшчэ выходзілі на вуліцу і слухалі, з якой стараны сабака гаўкае. З якой стараны гаўкае, там і жаніха нойдзеш.

Заўвага: магічная проза – варажба шлюбнага характару.

104. Потым гадалі, ну ўжо девачкі гадалі так, на будушчую долю. Садзілі девачку на стул, над ёй місачку з вадой дзяржалі і капалі свечкай, жэлацільна грамнічкай, свянцонай свечачкай. Вот, і потым сматрэлі на рысуначкі, які выкапаюцца там.

Заўвага: магічная проза – варажба шлюбнага характару.

- Мне, напрыклад, - кажа матуля, - выкапаўся вяночак, і ў той жа год я замуж выйшла. А сястрэ маёй, Алесі, калясачка, а Алеся яшчэ такакя небальшэнькая была. Дык вот патом ж яна двух дзетак без мужа нарадзіла.

105.  Лажылі пад падушкай запісачкі  з імёнамі мужчынскімі. І потым на раніцы выцягвалі, і якое імя выцягнеш, так і будуць мужа зваць.

Заўвага: магічная проза – варажба шлюбнага характару.

- Я, кстати, имя папы твоего вытянула, Ваня. Хотя, очень не любила это имя. Ты уж извини, на русский перешла, а то не могу коверкать белорусский.

А я ўгэтым годзе выцягнула імя Ігар. Ну што ж, пажывём – убачым.

          - Мама, а можа што можаш пра хрэсьбіны расказаць?

- В наше время, Вика, всё было немножко по-другому, потому, что наши родители пережили такие времена, когда были сильные гонения на костелы, на церкви, это было запрещено. Нас крестили не так, как теперь крестят детей в открытую. Это всё делалось очень и очень скрытно. Поэтому в наше время уже не было таких обычаев, как раньше.  Даже по жакам мы не ходили так, как вы по всей деревне, а только по соседям.  Вот так.

- Добра. А вось калія была маленькая, якія ты мне калыханачкіспявала?

106. “Люлі-люлі-люлі, палез кот па дулі…”.

Люлі-люлі-люлі,

Палез кот па дулі,

З дулі ён зваліўся,

 І як след пабіўся.

Заўвага: дзіцячы фальклор – калыханка.

- Гэта я табе спявала часцей за ўсё, - смяецца матуля.

- Добра. Вось а што рабілі, каб не ўраклі дзіця, альбо дарослага чалавека?

107.  Ну у нас прежде всего булавочку к одежде подкалывали,либо одежда красная была.

Заўвага: магічная проза – рытаул ад сурокаў.

  108.А если ты знал, что тебе от этого человека может что-нибудь  быть плохое, то пальцы скрещивали,  либо фигу в кармане держали.

Заўвага: Магічная проза – рытуалыад сурокаў.

109. А если тебя уже уракли, то нужно солью свенцоной три раза обнесте и разбросать её по четырём углам.И более действенным считалось, если это будет делать первородка, т.е. первый ребёнок в семье, если до него не было не обортов, не выкидышей.

Заўвага: Магічная проза –рытуалыад сурокаў.

        - Мама, а  раскажы анекдот, - кажу я.

- Ладно, вот такой, про зайца.

110. Приходит заяц в магазин. И спрашивает у продавца:

  - У вас есть булочки с изюмом?

 - Есть.

 - А сколько стоит один изюмчик из булочки.

 - Ну, нисколько.

 - Ну тогда наколупайте мне килограммчик.

Заўвага: смехавая проза – анекдот.

 - Вот ещё один, про белорусов такой,– кажа мама.

111. Чемпионат  по футболу. Игра между Россией и Турцией. Тут белорусские болельщики кричат:

- Малайцы, малайцы.

 А русские говорят:

- Какие Малайцы, наши с турками играют.

Заўвага: смехавая проза – анекдот.

 - Ещё могу тебе рассказать, как моя бабушка говорила. Моя же мама очень красивая в молодости была. Во всей округе славилась своей красотой, а потом видишь, как судьба сложилась неудачно. И бабушка Аня всегда говорила:

112. На харошае поле сабакісраць ходзяць.

Заўвага: малы жанр беларускага фальклору – выслоўе-ганьбаванне.

 - А ещё в последствий бабушка, когда родители пили и мы приезжали к бабушке жалились, она говорила так:

113. Каб яны ўжо, даў Бог, гарачай смалы напіліся.

Заўвага: малы жанр беларускага фальклору – выслоўе-праклён.

- А легенды, мама, ці ведаеш якія?

- Таких, дочка, не. Единственное, что могу тебе рассказать, это про Паречье, где я училась в школе-интернате.

        114. В Паречье было очень сильно развито партизанское движение.И ещё, даже в мою бытность, там были большие леса, недалеко от этого Поречья. И там была проделана лыжня. И на уроках физкультуры мы за учителем шли по этой лыжне. И он всегда говорил, что мы идём вот этими партизанскими тропами. И там были землянки. Мы ходили в эти землянки. И вот ещё до времён нашего детства там сохранились вещи. Там лежали железные кружки, железные вилки покрытые пылью. Из многих землянок дети делали себе домики. И нам говорили, что там много людей и умирало там тогда в своё время, и детки умирали. Ведь партизаны многие жили с семьями. И говорили, что там часто в лесу слышны и голоса, и детский смех, но никто не видит  там ни людей, ни чего.  А если туда попадаешь в сумерки, то видны белые пятнашки, которые в лесу сверкают. Но я никогда не попадала туда ночью, нас не пускали со школы. Вот как.

Заўвага:сучасны фальклор – постфальклорная легенда.

115.  А у нас ещё в своё время были пеонерские дружины. И дружины, и сама школа носили имя какого-нибудь бойца.  Вот у меня дружина была «Олега Кошевого». И к нам был прикреплён партизан. Вот он нам рассказывал такую историю. Значит, они пошли на партизанское задание. А питаться-то надо было, ничего же своего не было в лесу, и они ходили в деревню за продуктами. И они ничего никому не говоря, тишком с этого задания завернули у вёсачку. Набрали молока в бутылки, ну и шли обратно. И нарвались на немецкий патруль. А с собой ничего. Только у одного, говорит, с собой был какой-то пистолетик, и всё, с оружием плохо было. Ну и немцы там на них что-то крикнули, ну и наши попадали, и немцы попадали. Ну и лежат, говорит. Он думает: «Што ж рабіць, як прарвацца». Тогда он  выхватывает бутылку молока, и кричит: «Лажысь, граната». И бросил. Немцы, говорит, плясь и замерли все. И вот в этот момент наши проскачили то, что нужно было, чтобы спрятаться, убежать от немцев. Пока немцысообразили, что это не граната - они же ждали, когда она взорвётся - наши уже успели убежать.

Заўвага: рэалістычная проза – апавяданне-ўспамін.

- Такой этот мужчина был приятный. И всегда говорил с нами на белорусском языке. И вот, наверное, именно он привил мне любовь к белорусскому языку. Вот у меня в детстве была такая привычка слушать с открытым ртом. У меня такие глаза были, знаешь, по-детски наивные.  И он, помню, рассказывает нам что-то и так всё на меня глянет и улыбнётся, глянет и улыбнётся, а потом говорит: « Вось такія чыстыя, шчырыя вочы. Пры такіх вачах павінна быць чыстая душа. Вось такія душы, сэрцы памаглі нам перамагчы ў гэтай жудаснай вайне”. И вот именно эти слова запали мне в душу, а вместе с ними любовь к белорусскому языку.

Ніколі раней я не чула ад маці гэтага расказа. Цяпер я ведаю, каму я магу быць удзячна за тое, што мая маці, а ў след за ёй і я, любіць беларускую мову. Хоць мама і не ідэальна размаўляе на нашай роднай мове, але яна згодна мяняцца. Паколькі мая мама працуе прадаўцом, яна вельмі часта гаворыць людзям: “ Калі ласка”, “ Добры дзень”, “Няма за што”, “Прыходзьце яшчэ”. І многія адказваюць ёй тым жа.

- Мама, а расскажы, калі ласка, што-небудзь пра вяселле?

- Расскажу табе пра выкуп нявесты.

116. Значит, первая свидетельница подготавливалась к этому. Читали стишки, в процессе которых жених выкладывал денежки.  Например, звонкие, вот монетку, что бы можно была посыпать, зелёненькие, т.е. доллары. Некоторые, конечно,   вместо долларов клали наши белорусские сотки, «бабёрчики». Таким образом он покупает невесту. Потом жених должен был выпить трёхлитровую банку солёной воды, на дне которой лежали ключи от сердца невесты.  Потом, например, девочки целовали лист бумаги, и жених из всех этих губ должен был выбрать именно невесты.  Также было, что в невесту одевают и других девушек, а лицо накрывают, что б не видно было, а жених должен найти свою. И было ещё такое: невеста стояла на стуле, к её одной  ноге привязывалась верёвочка, а другую верёвочку привязали к бутылке, а бутылку прячут под платье. И вот что жених выберет: бутылку или невесту.

Заўвага: сямейна-абрадавая проза – вясельны абрад ( выкуп ).

Потым мы разам з мамай успаміналі яе дзяцінства. Яно ў яе было несалодкім. Абодва бацькі пілі, а дзяцей у сям’і было чацвёра: тры дзяўчаты і адзін хлопец. Мая мама была старэйшая. І таму за ўсе праступкі малодшых даставалася ёй. Потым бабуля з дзядулям, на жаль, развяліся. І бабушка аддала маю маму і цёцю Лену, якая ў нас зараз у гасцях, у школу-інтарнат. Прыязджалі яны толькі на канікулы. Але, ня гледзячы на ўсё гэта, у дзяцінстве былі і добрыя ўспаміны. У маёй маці была вельмі добрая бабуля, пра якую я ўжо пісала ў сваім дзённіку, якая заўсёды дапамагала сваім унукам. Яна была для іх як маці. Таму і зараз яны ўсе з вялікай пяшчотай і любоўю адносяцца да яе. А на сваю маці ў іх, канешне, у глыбіні сэрцаў ёсць крыўда, але яны ніколі не адракліся ад яе, заўсёды дапамагалі і любілі яе, якой бы яна не была. Маці ёсць маці.

Кажуць, што дзеці будуюць сваё жыццё па прыкладзе сваіх бацькоў. Але на прыкладзе сваіх бліжэйшых родных магу сказаць, што гэта незаўсёды так. Зразумела, што для чалавека вельмі важна бачыць перад сабой добры жыццёвы  прыклад. Але галоўнае, як чалавек сам захоча пражыць сваё жыццё.

Ніхто з усіх чатырох дзяцей маёй бабулі не стаў п’яніцай. Ва ўсіх свае сем’і. Канешне, у жыцці бываюць цяжкасці. Але ў каго іх не бывае?  Галоўнае – гэта ніколі не траціць аптымізму і веры ў лепшае, берагчы сябе дзеля сваіх блізкіх.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. К.Маркса, дом 31, п.39.
 

Тэлефон: 380-57-46

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3805746, з замежжа: +375 17 3805746)

 

Прыём наведвальнікаў:

пн-пт: з 9.00 да 17.00

(перапынак з 13.00 да 14.00)