29 ліпеня

          Дзень першы.

Як хутка бяжыць час…Здаецца, толькі ўчора пачалося лета, яшчэ ўсе экзамены былі наперадзе, а вось ужо і застаўся апошні месяц нашага адпачынку. Хутка прайшоў першы курс,  які я буду памятаць усё сваё жыцце. Чаму? Напэўна, таму, што ён першы, і ўсё было ўпершыню. Першыя лекцыі, практычныя, семінары, знаёмства з першымі выкладчыкамі, першая сесія, першая стыпендыя і, канешне, знаёмства з новымі людзьмі, сярод якіх я знайшла сяброў, спадзяюся, на ўсё жыцце.

Пасля  заканчэння першага курса мы атрымалі заданне на лета – прайсці фольклорную практыку. Па-праўдзе кажучы, я вельмі хвалююся, бо працаваць з людзьмі цяжка, усе мы розныя, да кожнага патрэбны свой падыход. Але пасля першага дня я крыху супакоілася, зразумела, што галоўнае – падабраць патрэбныя словы. Тым больш, што практыку я буду праходзіць у роднай вёсцы Навасяды.

Усё думала: дзе шукаць інфармантаў, да каго перш пайсці? Спачатку вырашыла пайсці да суседкі Воўчык Ірыны Эдвардаўны (1932 г. н.,  беларуска, скончыла 7 класаў,родам з в.Повішні, Ашмянскага р-н, Гродзенскай вобл., у в.Навасяды з 1962 г.). З сабой узяла сваю бабулю Бароўскую Рэгіну Францаўну (1936 г.н., беларуска, скончыла 5 класаў,родам з в.Загорнікі, Ашмянскага р-н, Гродзенскай вобл., адтуль пераехала ў в.Навасяды ў 1970 ). Цёцю Іру ведаю, колькі сябе памятаю. І памятаю яе заўсёды з палачкай, якой яна дапамагае сабе хадзіць. Вось і сёння яна выйшла з ёй. Цёця Іра маленькага росту, старэнькая, але выйшла да мяне даволі жвавай, з усмешкай на твары. Канешне, крышку збянтэжаная, бо ніхто раней не звяртаўся да яе з такім пытаннем.

Некалькі год назад  я даведалася, што яна ўмее замаўляць, таму маё першае пытанне было такое:

  • Цёця Іра, адкажыце, калі ласка, замовы вы робіце ад чаго?
  • Ну, ад ўрокаў і ад рожаў.
  • А вы мне можаце якую-небудзь рассказаць, ці гэты нельга?
  • Магу,канечна. Але яна на польскай мове.
    1. “Ад рожы” .

          У імя ойца, і сына, ідуха свентэго. Амэн. Шэдла найсьвенша Марыя панна, несла тшы ружы: една печонца, друга срэбёнца, тшэця згінэла, здрув хай будзе...(тут імя чалавека трэба казаць).Тады Здровась Марыё, ласкі пэлна, Пан з тобон, блогославёнась Ты мендзы невястамі і благославёны овоц жывота твоего, Езус. Сьвента Марыё, Матко Божа, мульд сен за намі гжэшнымі, тэраз і в годзінэн сьмерці нашэй. (Гэту малітву да Маткі Божай Болеснай тры разы).

Заўвага: Рытуальна-магічная сфера фальклору – лекавая замова.

  • А як вас у вёсцы называюць? - пытаюся я.
  • Ну як, я і не ведаю, ну замоўніца, мусіць.
  • А хто вам перадаў вашу здольнасць да замоў?
  • Хто? Была такая бабулька старая ў Повішнях, яна і перадала.
  • А якія яшчэ ведаеце замовы?
  • Ой, ну зараз і не ўспомню ўсе.

Тут у гутарку ўвайшла мая бабуля:

-Ну , Іра, ты ж умееш усякіх такіх.

-Ну што яўмею, толькі песні.

І тут яна не  заспявала, а прагаварыла.

2. “У нашэго Павла”.

У нашэго Павла сто дэлэ западла.

По сен крова ўцеліла,

Муха цяля з’ядла.

Баран се ўжэніл,

Коза замуж пошла,

А ў козы на вэсэллю

Свинё яйко знёсла.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – жартоўная песня-небыліца пра жывёл.

Тады…..- працягнула цёця Іра.

          3.“А дзе ж тэ наш косы Янэк”.

А дзе ж тэ наш косы Янэк,

Цо ходзіл з тапоркэм,

Попосылосё сякером,

А подперлэм воркем.

Студні мял за пецо,

Водо брал пшэ такім.

Рыбы ловіл відламі,

Врублі шчэлі макем.

Он мел добрэ господарство,

          Не здобыты войнэй.

Чтэры коты до роботы,

А две мышы дойны.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – жартоўная песня пра кепскага гаспадара.

Тут ужо мой інфармант больш павесялеў. Жанчынкі шчыра  здзіўляліся, як гэта можна запісаць голас на дыктафон, і тым больш, здымаць відыа. Так, час не стаіць на месцы.

У нашай вёсцы ўсё людзі ў асноўным веруючыя. Таму я вырашыла пагаварыць на тэму веры.

          - Што для вас Бог. Што вы ведаеце пра Бога ?

Тут за разважанне ўзялася мая бабуля.

4.Бог уся радасць, усё ён нам дае ўсё, што мы просім у божанькі. Ён самы добры, разумны, міласцівы. Ён – свет. Ён відзіць усё і  ўсіх, ад яго нічога не ўтаіш. Ён чуе тое, што мы думаем. Таму не можна грашыць, нават думаць грэшна не можна. З дзецкіх лет молімся, да касцёла ходзім, да споведзі, каб ачысціцца, калі саграшыў. Толька на волю Божу надзеемся. Ну гэтак?

Заўвага: народна-хрысціянская проза – народнае ўяўленне пра Госпада Бога.

          - Да, так, – упэўненна адказвае цёця Іра.

- Добра, а што тыды для вас д’ябал, чорт, супрацьлеглы Богу?

       5.  Ну, а  чорт – гэта самы найстрашнейшы інцыпар, самы найгоршы в жызні і ў свеце. Гэтыж ён раней быў анёлам божым, але захацеў власці, захацеў быць вышэй за Бога. Але Бог яго прагнаў. Чорт страшны, чорны, з рагамі і з хвастом. Але ён можа мяняцца, быць прыгожым, каб спакусіць чалавека, каб забраць яго душу. Ён  стараецца скусіць і Бога, але Бог не паддаецца яму. Мы толька за Божаньку, а чарта і не хочам успамінаць. – Сказал цёця Іра і бабуля з ёй згадзілася.

Заўвага: народна-хрысціянская проза – народнае ўяўленне пра д’ябла.

- А як вы ўяўляеце рай, цёця Іра?

6. Ну, яўляем , што ў раі надта будзе добра, кто заслужа яго. Будзем там у раі маліцца, спяваць. У чыстым усім, харашо будзе. Там будзе ўсягда цёпла, усё будзе расці, квітнуць, будзе светла. Усе будуць жыць дружна, не будзе войнаў, а будзе спакой і радасць. Мечты закончацца страшныя, еслі пападзём. Але не всім толька папасці. Да,трудна будзе папасці.

Заўвага:народна-хрысціянская проза – народнае ўяўленне пра рай.

- Ну, а што тыды пекла. І што трэба рабіць, каб туды не трапіць?

7. Ну, што пекла, смалу толька цягаюць,дровы паляць, на агню грэюць грэшнікаў. Енкі, піскі, самыя горшыя, страшныя пакуты. Там самыя гадкія людзі. Каб туды не папасці, трэба маліцца. Думаць завшэ пра божаньку, адварачаць дрэнныя думкі, рабіць дабро людзям, любіць людзей. І тады ўсё будзе добра.

Заўвага: народна-хрысціянская проза – народнае ўяўленне пра пекла.

- Спадзяюся, што мы туды не пападзём,- сказала цёця Іра і ўсміхнулася.

-Добра, дзякуй. Вось у каталіцкім календары ёсць шмат святаў, прысвечаных розным святым, Сыну Божаму і яго Маці. Што вы можаце сказаць пра звычаі, прыкметы, павер’і звязаныя з гэтымі святамі?

Тут мае інфарматары крышку збянтэжаліся.

- Так адразу і не прыпомніш усіх.

8.Ну гадалі на Андрэя. Гэта перад  постам, перад Адвэнтам, 30 лістапада.Бралі бумагу і клалі ў тарку, і палілі гэту бумагу. Тады яна круціцца, круціцца, перагарвае, і як перагарыць, тады паказвае, што будзе. Можна бало ўбачыць домік, дзяцей.

Заўвага: магічная проза – варажбашлюбнага характару.

         - Вось мая Анька, вечны покуй, - кажа цёця Іра, - убачыла трактар.

         - І што? – пытаюся я.

         - Ну што, выйшла замуж за трактарыста.

Тут цёця Іра ўвайшла ў азарт.

         - Зараз раскажу па-польску песню такую спявалі на Божае нарадзэнне.

         9. “Была бабуленька”.

Была бабуленька, была бабуленька,

         Мяла сына едынака, згінул он на войне – ото доля така.

         Ото доля така, над нім росьне квеце.

         Бедна бабуленька ест на цалым свеце.

         Ест на цалым свеце, ест і в каждым ранку,

         Сама збераг жыткі, сама нося сянку.

Прысла перша гвяздка, відзен бруг полямі.

         Ходзь, бабуся, до нас, з’еш вегілья з намі.

Заўвага: рытуальна-магічная сфера фальклору – каляндарна-абрадавая паэзія(калядная песня).

- А вось гэта як ісці ў жакі, на Вяльканац.

10. “В понедзялэк рано слонечко всходзіло”.

В понедзялэк рано слонечко всходзіло,

Пшынойсвенша Панна по косцеле ходзіла.

Анел пыта: “Чэму така смэнтна ходзіш?”

“Як жа мне не быдзь смэнтнэй:

Едынэго сына мяла, і тэго на мэнкі отдала.

Его замордовалі, его укшыжовалі,

 Нам на збовенне далі”.

Заўвага: духоўная паэзія – вялікодны псальм.

- Іра яшчэ і частушкі ведае,- кажа мая бабуля. 

          Цёця Іра пачала ўспамінаць.

11.За гарой сабачка брэша,

Верно, парачка ідзёт.

 Таня в беленькіх насочках

Парня п’янаго ведзёт.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

12.Не ругай меня, мамаша,

Не ругай так грозно.

Ты былы сама такая,

Приходила поздно.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

13.Не любила меня мама,

Погади, будзешь любить.

Как падыдзешь к моей койке,

А там некого будить.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

14.Ужо рассвет,

А я пою.

Прощай люба,

Я домой иду.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

          15. Посмотрю сперва на небо,

    А потом  - на высоту.

Умны любя за харакцер,

А дурак – за красоту.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

16.Ты не дуй, падруга, губы,

Ты и так карпатая.

Твой милёнок меня любит,

Што я виноватая.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

17.Милы мой, твоя мамаша

Не даёт знакомится.

Не была, не буду вашей –

Пусть не беспокоится.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

18.Я любіла пасмяяцца,

Я любіла пашуціць.

За моі весёлы шуткі

Бросіў міленькі любіць.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка – прыпеўка.

Але зноў цёця Іра не спявала. Відаць, у яе гэта не атрымоўваецца, альбо проста не любіць спяваць.

Тут бачу, што мая бабуля штосьці шэпча на вуха цёці Іры, і пры гэтым смяецца.Я пытаюся:

- Бабушка, што такое?

     - Тут загадка такая…можа не можна такую.

 - Кажы, бабуля, кажы.19.Цо за загадка,цо пад яйцамі гладка.(Патэляня).

Заўвага: малы жанр беларускага фальклору – загадка.

 Мне стала сорамна, бо я падумала зусім пра іншае. Мы ў траіх добра пасмяяліся. І на гэтай аптымістычный ноце я вырашыла скончыць свае распыты. Ужо бачыла, што мае жанчынкі стаміліся, але ім спадабалася.

За сённяшні дзень я зрабіла такі вынік: кожнаму чалавеку, малому, ці старэйшаму, патрэбна хоць крышку ўвагі да сябе, прыветлівай усмешкі, добрага слова. І ён адкажа табе тым жа. Нездарма кажуць: стаўся да людзей так, як хочаш, каб яны ставіліся да цябе.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.