ДЗЁННІК ФАЛЬКЛОРНАЙ ПРАКТЫКІ
студэнткі I курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія»
Зубок Алесі Міхайлаўны
Месцы запісаў: в. Гарохаўка Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці;
г. Бабруйск Магілёўскай вобласці.
Колькасць адзінак: 77
Час: 14 дзён (з 31 ліпеня па 13 жніўня 2014 г.)
Вось і скончылася мая фальклорная практыка. З аднаго боку, будзе больш часу. З другога - мне будзе не хапаць гэтых інфармантаў, песень, прымывак і прыказак, і ўсяго таго, што ўзбагачала мяне штодзень. Але я ведаю, што фальклор - ён навокал, ва ўсім, таму я з ім не развітваюся.
Якія цікавыя праблемы і пытанні я заўважыла:
- Людзі не вераць у тое, што іх веды каму-небудзь патрэбны.
- Старым людзям цяжка ўспомніць тое, што было 60-70 год таму. З гэтага робіцца выснова, што ўсё хутка знікае.
- Не зусім зразумела, што можна сабіраць і лічыць фальклорам. Канешне, у кніжцы ўсё распісана, але кніга – гэта кніга.
- Казаць на пачатку і ў канцы дыктафоннага запісу інфармацыю пра інфарманта і збіральніка…мне здаецца, што гэта неяк няправільна. Канешне, твор павінен быць пашпартызаваны. Але ў інфармантаў, асабліва, калі людзі ўжо старыя, гэта выклікае трохі спалоханне і недавер.
- У беларусаў вялікая спадчына, якая паступова губляецца і знікае. Добра, што ёсць такія практыкі і лабараторыі, але ў гэтым жыцці няма нічога вечнага.
- І любяць жа беларусы пагаварыць!
Ліпень
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 |
Жнівень
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 |