1 жніўня

Як мне паабяцала мая бабуля, сёння мы павінны пайсці да адной вельмі цікаўнай бабулі Вольгі. Яна знакамітая ў нашай вёсцы, бо ведае шмат рознага і цікавага.

Калі мы прыйшлі да яе ў хату, то я нават такога і не чакала. Ў свае годы яна выглядае вельмі жвавай.  Мяне гэта адразу прывабіла.  І мне вельмі пашанцавала, бо яна расказвае пра ўсё с вялікай ахвотай.

Фурс Вольга Рыгораўна (1933 г.н., бел., 7 класаў, рабочая, в. Гарохаўка).

 

  • Сваты

Як прыходзілі сваты, што рабілі?

Да цябе прыходзілі сваты?

-А, ка мне прыходзілі сваты. Дзедка гэта ўжо за гэтага паручыцеля, іх родственікі прыходзілі сваты. А нявеста ўжэ прыходзяць  і з булкай хлеба, не пірог, а булка хлеба. Прыносяць ужэ на палаценцы. Пытаюца, ну ўжо ці…там такія прыказкі…вот мы прышлі за таварам, наш купец, ваша ўжэ этая…тавар. Ну і таргуюцца ўжэ. Эта ў мяне яшчэ было, у мяне яшчэ было.  А я ў спальні ўжо стаю і смеху было. Ну ўжо ж, это ж не то,што первы, не бачылі …мы ж хадзілі. Ну добра. Тады сабіраюцца ўжо, матка. Ужо дагаворваюцца.

- Што рабілі ў знак згоды на шлюб ці адмаўлення ад яго?

Еслі сагласна нявеста – хлеб той нада разрэзаць. Значыцца нявеста сагласна. А еслі не сагласна, то яны сабіраюцца і ўходзяць.

Заўвага: сямейна-абрадавая проза. Вясельная проза. Вясельны абрад (сватанне).

  • «Матросёнок»

Едет моряк по реке,

Аленькие губки.

Возьми меня сироту,

Пойду в одной юбке.

Маць совету не дала:

Бросай дочь матроса.

Матрос тебя не возьмёт,

Только насмеётся.

Не послушалась она

Матчина совета.

Поехала з моряком

Край белага света.

Жила годик, жила два,

Дочь горя не знала.

А про маменькин совет

Она не забывала.

Жила годик, жила три,

Дочь горя прибыла.

На руках она нясёт

Матросёнка сына.

Прими, мать родная,

Семья то небольшая.

Матросёнок будет звать

“Бабушка родная”.

Иди туда,дочь,

С кем совет имела.

Ты майго совету

Слушать не хотела.

Пойдём, сын родной,

Здесь нас не примають.

Сине мора глыбоко,

Там нас ожидаюць.

К синему морю подышла,

Море здрыганула.

Сына к сердцу прижала

И в воду хитнулась.

Заўвага: пазаабрадавая лірыка. Жорсткі раманс.

Вось усё размаўлялі, размаўлялі мы з бабуляй, а яна нават не стамілася. Такому чалавеку, як яна…не цікава жыць зараз у вёсцы. Адно шчасцейка – дзеці ды ўнукі.

  • “Успаміны аб мінулым”

Хто запяе, скажуць:ужо напілася. Да! Скажуць напілася. Я вот калі-небудзь іду уже іду. Ну вот где там…Раньше Вячэрыха там  пазаве на свежыну, всё . Я іду, я любіла всё время папець.  Любіла папець.  Як запяю, я ж не пь’яная, нічога. Я люблю пець. Дак прама дзіва ім.  Дзіва, што  я песні пяю. А раньша што, о…

Заўвага: няказкавая проза. Рэалістычная проза. Апавяданне-ўспамін.

  • “Каляды”

Як у вашай вёсцы адбывалася калядаванне, шчадраванне?

Куццю…Куццю дзелалі перад калядамі шастога. Ня елі нічога, а тады празнік Каляды быў тры дні. Тры дні: сядзьмога,васьмога, дзявятага - эта  як закон.  Нічога не надо было дзелаць. А… Да самага,да самага  трынацатага, а там ужэ трынацатага ў шчодрыка хадзілі мы. Я была самы завадатар. Ты не хадзілане раз?Я хадзіла гадоў трыцаць…ой,  яшчэ й Павел памёр,дак наверна мо хадзіла. Не, як ужо памёр, я ужо не хадзіла. Не сабіраліся, толькі пайду к Ірцы папяю, Зіне папяю і этай… Прыгарыхі, Вячэрыхі…Я самы завадатар.Тады гуляем мы этыя шчадруху трынацатага,чатырнацатага – два дні законна. Да Крашчэння да дзевятнаццатага ўнас празнік,нічога нельзя дзелаць. А цяпер…цяпер ніхто не хоча панімаць.

Заўвага: каляндарна-святочная проза. Калядна-навагодняя проза. Калядныя абрады.

Заўвага інфарманта: Павел – муж Вольгі Рыгораўны.

  • Як у вас варажылі на Каляды?

Цераз кажацца…Чераз вароты. Як насок туда – значыцца там будзеш ты ўжэ замужам, еслі насок у той бок – будзеш там  замужам, насок.

Заўвага: магічная проза. Варажба шлюбнага характару.

  • Ну і вот з блінам. Спячэ ўжэ маці блін. Первы пад паху возьмеш блін і ідзеш. Ідзеш па вуліцы. Хто табе ўстрэціцца, яко імя.  Ці  мужчыны, а калі-небудзь і жэншчына. Ну, пяклі ж рана. Нада…шчадруха ходзіць ужо прыцемна, як сонца зайдзе. А так нада ж  вячэру багата даваць. Багата ўжо была куцця,багата.  Пяклі сала з мясам і бліны абязацельна. І той блін пад паху і ідзеш. Аааа…выйдзеш, а калі-небудзь пройдзеш і нікаго і няма.

Заўвага: магічная проза - калядная варажба.

  •  Як рабілі бараду?

Ставяць…цвятоў тады ў жніво…цяпер ва ўсіх цвятоў во хватае. А раньш ставяць такую вот…бараду…называецца барада. Вот такое жыта, бяруць жменю жыта і абкрашваюць яго ў цвяты. Забіваюць там  палку, штобы яна стаяла і цвятамі ўкрашваюць этае жыта і робяць такую красівую эту…называюць барада і ўкрашаюць, і ўжо песні хадзілі пелі.

Заўвага: каляндарна-святочная проза – жніўны абрад.

  • Якімі абрадамі адзначалася заканчэнне жніва?

І з  тымі цвятамі і з той барадой па вуліцы, па вуліцы праходзяць абязацельна, абязацельна.  І   ўжэ бабы, дажынкі з барадой, праходзяць ужэ абязацельна з украшэніем з этым. Ну абязацельна праходзяць паказаць, што дажалі жыта. Барада.

Заўвага: каляндарна-святочная проза – жніўны дажынкавы абрад.

  • Расказвала мама мая, што як раньша было, як мая шчэ мама была маладая,  а я радзілася. Павел быў радзіўся ж,мы ў адно врэмя радзіліся. Ён у маі і я ўмаі. А што? Жыта нада жаць сколькі там. Май напрымер,май,  іюнь,іюль. У аўгусце ўжэ жалі. Па трымесяцы нам было. Калыскі цаплялі на палкі на такія, трыняжы. І калыскі такія вецер сам халыхаў…калыхаў  з дзецьмі. Малыя дзеці…абцягнуць гэтым палатняным пакрывалам. Дак мама нанімала этую памошніцу, бацьквава пляменіца глядзела. І нада выжаць,выжаць жыта паласу, паласу выжаць і снапы паставіць,і ўсе панакрываць у бабкі. Бабка называлася. Дак мама мая гавора,што быў брат Валодзя,той што гаворыць на маму: ты пей песні, жні,а я буду табе насіць снапы. Эта мама мая расказвала,кнпры маме ў моладасці. “Я,-гаворюць,-  пяю ,жну,пяю,а ён мне снапы носіць. Во такое…людзі. Ідзяця ж малое было. Дык расказвала яна, ой….

Заўвага: няказкавая проза. Рэалістычная проза – апавяданне-ўспамін.

 

Мне вельмі спадабалася Вольга Рыгораўна. Яе стаўленне да жыцця мяне ўразіла. Неглядзячы на свой узрост, яна гатова зноў бегчы і бегчы, працаваць і спяваць. Вось бы мне так жыць на дзявятым дзясятку!  

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.