13 жніўня

Раніца…Нешта таемнае…не! Сёння апошні дзень маёй практыкі. Усё вельмі хутка скончылася, толькі зараз гэта зразумела. Было шмат цяжкага і важнага, цікавага і таемнага. Скончыць шлях практыкі мне зноў дапаможа мой тата Міхаіл. Ён абяцаў успомніць яшчэ што-небудзь цікавае.

71. “Не капайце крынічэньку…”

Не капайце крынічэньку-

Вады піць ня будзеш.

Не кахайце дзяўчыненьку,

Бо тваей не будзе.

Ой жаль, жаль мне будзе,

Возьмуць яе людзі.

Ой жаль, жаль мне будзе,

 Маёй не будзе.

Ой жаль, жаль мне будзе,

Возьмуць яе людзі,

Ой жаль, жаль мне будзе,

Маёй не будзе.

Капаў казак крынічэньку

Нядзельку,другую.

Кахаў казак дзяўчыненьку,

Ды кахаў не тую.

Ой жаль, жаль мне будзе,

Возьмуць яе людзі,

Ой жаль, жаль мне будзе,

Маёй не будзе.

Ой жаль, жаль мне будзе,

возьмуць яе людзі.

Ой жаль, жаль мне будзе,

маёй не будзе.

А с той крынічэнькі

Арлы воду п’юць.

А тую дзяўчыненьку

Ды пад шлюб вядуць.

Ой жаль, жаль мне будзе,

Возьмуць яе людзі,

Ой жаль, жаль мне будзе,

Маёй не будзе,

Ой жаль, жаль мне будзе,

Возьмуць яе людзі.

Ой жаль, жаль мне будзе

Маёй не будзе.

  Не капайце крынічэньку -

Вады піць не будзеш.

Не кахайце дзяўчыненьку,

Бо тваёй не будзе.

Ой жаль, жаль мне будзе,

Возьмуць яе людзі,

Ой жаль, жаль мне будзе,

Маёй не будзе.

Ой жаль, жаль мне будзе,

Возьмуць яе людзі.

Ой жаль, жаль мне будзе,

Маёй не будзе.

Ой, Жаль!

Заўвага: пазаабрадавая лірыка. Бытавая - любоўная песня.

 

72. “Ой, чые пакосы, ой, чые  пракосы”

Ой, чые пакосы, ой, чые  пракосы,

А  чыя то  дзяўчына распусціла косы?

Янавы пакосы, Янавы пракосы,

Янава дзяўчына распусціла косы.

 

Адпраўляла маці сына ў салдаты,

Адпраўляла маці сына ў салдаты,

  Маладу дзяўчыну ў поле жыта жаці.

 

Ты ідзі ж ты,жні ты - трэба ўсё пажаці,

Ты ідзі ж ты,жні ты- трэба ўсё пажаці,

Як не ўбярэш  -  не прыходзь  начаваці.

 

 Яна жала, жала, жыта не дажала,

 Яна жала, жала, жыта не дажала,

 Ды таполей ў полі та дзяўчына стала.

 

Прышоў сын дадому, ды  пытае ў маці,

Прышоў сын дадому, ды  пытае ў маці:

 Дзе ж тая дзяўчына, што была ў хаці?

 

Не пытай сыночак, ды бяры сякеру,

Не пытай сыночак, ды бяры сякеру,

Вон у полі топаль -  ідзі і зрубай ты.

Ён узяў сякеру ды пашоў рубаці,

Ён узяў сякеру ды пашоў рубаці,

А тая таполя стала ўсё казаці:

Не рубай мой мілы, я твая дзяўчына,

Не рубай мой мілы, я твая дзяўчына,

Гэтая галіна – ён твая дзяціна.

 

Прышоў сын дадому, ды і кажа маці:

Маці ж мае,маці, што ты нарабіла,

Мы верна кахаліся, а ты разлучыла.

Маці ж мае,маці, што ты нарабіла,

Мы верна кахаліся, а ты разлучыла.

 

Ой, чые пакосы, ой, чые  пракосы,

Ой, чые пакосы, ой чые  пракосы,

   А чыя ж то  дзяўчына распусціла косы?

Янавы то нівы, Янавы пракосы,

Янава дзяўчына распусціла косы.

Заўвага: баладныя песні – навелістычная балада.

 

73. “Як дзед купляў кажух у цыгана”

Як дзед купляў кажух у цыгана.

 Пайшоў дзед на базар купіць сабе новы кажух. Падышоў да базару, бачыць:  цыган ходзіць, прадае кажух. Кажух прыгожы, спадабаўся дзеду. А ў самога паглядзеў, дык а кажух…кішэняў не было, у кажуху ўсё парвалася, а каб грошы не выпадалі, дак ён лажыў у піжак, які быў адзеты пад кажушком. Пра гэта ж ніхто не ведаў. Дзед падышоў да яго ды пытае: “Ну, цыган, кажы,колькі каштуе твой тавар?” Цыган яму і адказвае: “Пяцьсот рублёў”. Памыліўся дзед, памыліўся, паглядзеў ды кажа: “Ну добра, зараз я пагляжу ці хопіць у мяне грошай”. Засунуў руку ён у кажух – дастаў грошы. Праз дыравыя кішэні пашчытаў ды зноў паклаў, кажа: “Хопіць”. Зняў кажух кінуў яго, ды давай прымерваць, якім гандляваў кажухом цЫган. А цыган схапіў дзедаў кажух-  і ўцякаць, а людзі крычаць: “ Ой, дзед, глядзі, цыган грошы ўкраў з тваім кажухом!”. Дзед кажа: “Не, грошы са мною”. Зноў засунуў руку ён у піжак і паказвае: “Вось яны, а там грошай няма, хай бяжыць. Вось і кажух сабе надбаў і хопіць бабе на падарункі ды і зброю канякі куплю”.

Заўвага: смехавая проза- гумарэска.

 

74. Сон

Да, тут да этага расказываў пра все этіслучаі. А вот раскажу такіслучай со мной проізошёл. Прыснілась мне как-то моя мамка пакойная, царство ей небесное. Во сне прышла іговоріт: «Сынок, я вот умерла, - а это было перед сорока днямі. -Умерла, а мне рубашку не палажылі».

А  я спрашіваю:

-Якую рубашку?

- В которой я умерла.

-А говорю,  сіненькая,сіняя такая.

- Да, да сынок,сіненькая ўцвяточкі.

–Да.

Ну так наяву разгаварівалі. Ну говоріт: «Глядзі».

- Ну добра.

 І прапала.

Праснуўся я,падумаў: да, нада палажыць рубашку, ба многім такое сніцца, такіе гісторыіпалучаюцца. Я тожа нашоўэту рубашку, в которой она умера, правда была разорвана. Когда покойніка там уже  передевают в больніце, ну эта не важна… Я яе зашыў, ну не палажу ж я парваную. І паехаў на магілку, якраз на сорак дней і засунуўяе ўмагілку. Всё вроде нормально. Ну через год уже сталіставіць памятнік. Раскапалімы… не раскапалі, а разраўняліпясок магільны этот всё, дзе быўхолмік, а рубашкітак і не нашлі. Нічего іблізка. Во как бывае.

Заўвага: няказкавая проза.Рэалістычная проза – бываліца.

 

75. Як правілі вяселле?

Ну,вот я родам с Хойніцкага раёна. Ну, могу расказаць, што помню со своіх такіх недавніх гадов, как проводілісь свадьбы, свята, вяселле. Весела было, дык івяселле. Ну как обычно засылалі сватоў, шлі ўсваты, прынасілі, шлі с хлебом. Давалі хлеб маладой, еслі она брала, невеста не будем говоріть, молодая невеста,брала хлеб - значіт она согласна выходіть замуж. Она должна обязательно была напекці булак. Свая такая атрібутіка, ну вот уже потом даговарівалісь, когда будет свадьба.  Дзень, дзе будут в разных местах у каждого своя свадьба ілі  в одном месте будут собіраться. Ну в дзень уже, так сказать бракосочетанія, уже пріезжалі на выкуп невесты. Ну, так уже выкуп… іденег просілі, і сладкого, і шупучего. Ну, кому как на ум зайдёт,так іспрашівалі.

Вот даже бывала такое, што в жізні получалось. Когда-то мне расказывала моя мамка покойная,што в далёкіе дні, не в древніе конечно времена, прішёл тоже всё на выкуп невесты, где-то наверное после войны, а может чуть раньше это было, кто его знает. Точно не буду говоріть, но было такое. І вот оні подменілі маладую её сестрой. І вывелі её. І спрашівают: “Ну что, твая невеста?” Ён кажа: “Эта мая невеста”. Забраў іжаніўся на сястрэ. Во, во как бывае. Сватаўся на адной, а замуж узяў другую.

Ну вот уже выкуп,едут у ЗАГС. В ЗАГСе такая ж самая цырымонія, как і счас в прінціпе. Потом прівозят уже, пріезжают к маладому, прівозят невесту. Встречает там бацькі, і обязацельно невеста должна стаць не на голую землю, а должны зайті ну по ковру іліпо половіках, которые ткалі раньше льняные, вот. А бывала, что еслі что-то не постілалі, то было старые люді подставлялі ногі, ногу маладой, шобы она стала не на голую не на пустую землю. Такое вот поверье, кто его знает. С какіх это времён онопошло. Нупотом уже встречают родітелей і ідут за стол. Маладую ведёт мальчік, ну там её родственнік іліродственнік со стороны невесты іліженіха. Берутся за платок. Она держіт платочек, іон ведёт,садятся за стол. Обязательно было что: саділісь на кажух. Ну, не то, чтобы не подстылі маладые пока будут сядеть, не то чтобы в богатстве жілі. Ну как бы шерсть,чтоб богатство, ну вот потом. Ну а потом,уже после всех этіх меропріятій,расхаділісь домой іліпродолжалі гулять. Потом еслі разные свадьбы, то вечером шлі гуляць первый день к маладой, вот. Шлі к молодой, всё это её там встречалі,всё. Ну естественно, понятно, какое веселле было. Налівай ды пей! Налівалі, шуткі какіе то, прібаўткі. Такого не помню, штобы фанарікі, пітарды. Такого тогда не было. Ну і всё потом. Потом было в конце уже свадьбы малады забірае невесту с пріданым іедут к нему. Утром, утром, ну обычно такое тоже практіковалось. Еслі брат малой,там младшій ілікак, ему маць давала, мамка давала собрала снедаць, ціпа: «Сынок, завязі сястрэ, а то яе там, мабыць, не пакормяць, шоб галодная не была». І вот брат вазіў абязацельна паесці. Что-то там сястрэ такое. Ну а потом уже в гості прыходзілі на второй день к  маладому гуляць. Ну іліуже каравай делілі еслі в первый день, то ўневесты, а вторы дзень - у маладога. Ну што яшчэ. Такое інтересное. Обязательно было, чтобы малады абуў у новы абутак цёшчу. То есць  купляў какую- то обуў, ну  неважна какую. І мыл ногі, мыў ей ногівыціралі, ну возможно, колготкі ілі что там одевалі. Чулкі, без разніцы. Что как, кому взбредёт у галаву. Кому что подаріть. Потом одевалі новую обуў, там тапачкі, ботінкі, хоть сапогі. Вот і должны былі станцевать. Потом цёшчу садзіліна стула і поднімалі. Штоб все віделі,какі зяць купіў ей падарак, а  патом держалі на стуле і не апускалі пака не дась выкуп. А паднімалі на стуле крепкіе мужікі штоб действітельно не уставалі ілі менялісь. І вот она должна была. Ну шобы закажуць,шобы нормально выпіць было прікусіть.Еслі она этот всё не согласна, то её опускалі. Ну ещё её на “ура”поднімалі. Несколько раз подкідывалі со стулом. Ну так своебразно было. Ну вот так вот что.

Заўвага:сямейна - абрадавая проза. Вясельная проза – вясельныя абрады.

76. Паехаў было ў лес, але на сустрач бес.

Заўвага: малыя жанры беларускага фальклору. Прымаўка.

77.  Як ступіў, так па вушы ў ваду.

Заўвага: малыя жанры беларускага фальклору. Прымаўка.

Вось менавіта гэтымі словамі скончыў свой фальклорны аповед мой тата. Здаецца, яму гэта трохі паднадаела.

Ну, а я вельмі шчасліва, бо ўсё зрабіла. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.