На філалагічным факультэце БДУ 23 снежня 2021 года прайшла серыя майстар-класаў «Каля Каляд». Свята традыцыйна арганізоўвае вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору. Мэта мерапрыемстваў – пазнаёміць і далучыць да беларускіх калядных традыцый усіх жадаючых.

Майстар-класы праходзілі на базе вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору. Госці сёлетняга мерапрыемства – навучэнцы 10 класа Ліцэя БДУ і замежныя студэнты філалагічнага факультэта – пазнаёміліся з асноўнымі каляднымі традыцыямі, даведаліся пра асаблівасці і гісторыю беларускай батлейкі, пра семантыку калядных масак. Пра ўсё гэта ім распавялі супрацоўніцы ВНЛБФ Міхаліна Грыб і Вера Дзянісенка. Акрамя таго, наведвальнікі мелі магчымасць увачавідкі пабачыць самаробную батлейку, паўдзельнічаць у калядных гаданнях і віктарыне. І, канешне ж, як сапраўдныя калядоўшчыкі, атрымалі пачастункі ад гаспадароў.

 Увага!

У сувязі з вытворчай неабходнасцю прыём наведвальнікаў у лабараторыі да верасня ажыццяўляцца не будзе.

 

Паважаныя наведвальнікі! Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору цяпер знаходзіцца ў новым вучэбным корпусе БДУ па адрасе: г. Мінск, вул. Даўгабродская, 20. 


У сувязі з пераездам аказанне платных паслуг прыпынена на невызначальны час. 

Фота ўзята з сайта https://philology.bsu.by/

На філалагічным факультэце БДУ з 21 па 23 снежня 2022 года адбылося тэматычнае традыцыйнае мерапрыемства “Каля Калядаў”. Шосты год запар свята арганізоўвае наша вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору і кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ. Мэта мерапрыемства – пазнаёміць і далучыць да беларускіх калядных традыцый усіх жадаючых.

Госці сёлетняга мерапрыемства – студэнты і магістранты філалагічнага факультэта БДУ, навучэнцы ліцэя БДУ і гімназіі №14 г. Мінска – пазнаёміліся з асноўнымі беларускімі каляднымі традыцыямі, даведаліся пра асаблівасці і гісторыю беларускай батлейкі, пра семантыку калядных масак. Пра ўсё гэта ім распавяла супрацоўніца ВНЛБФ Ірына Падчыненка. Акрамя таго, удзельнікі “Каля Калядаў” мелі магчымасць увачавідкі пабачыць самаробную батлейку, разам з выкладчыкам кафедры прыкладной лінгвістыкі Марынай Дубень праспяваць калядку, паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульні, зрабіць сэлфі ў каляднай масцы і, канешне, як сапраўдныя калядоўшчыкі, атрымаць пачастункі ад гаспадароў.

23 снежня 2022 года да беларускіх калядных традыцый далучыліся і замежныя студэнты, якія на майстар-класе змаглі зрабіць сваю калядную зорку.

Фота ўзята з сайта https://philology.bsu.by/

У сеціве змясцілі 19 выпуск "Дзьмухаўца" - фальклорна-этнаграфічнага і літаратурна-мастацкага альманаха беларускіх фалькларыстаў. Тэмай гэтага нумара стаў наступны выраз: "Мы ўсе захавальнікі часу, або Час і памяць праз сведчанні рознага кшталту - вусныя і пісьмовыя". У альманасе знайшлі сваё месца артыкулы, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння паэта Алега Лойкі, сямейным архівам, фальклорна-літаратурнай творчасці студэнтаў БДУ і шмат іншых.

З новым нумарам можна пазнаёміцца тут: http://almanah-dzmuhavec.narod.ru/archive/n19/index.htm

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.