На другі дзень свята, якое пінчукі называюць «Трыйца», «Труйца», «Трійца», на вуліцах вёсак пануе ажыўленне. На лужках, грудках, на лавачках каля хат збіраюцца жанчыны ў яркіх сукенках, прыгожых вышываных фартухах, стракатых хустках, да іх далучаюцца мужчыны, моладзь, падлеткі. Каля поўдня аднекуль з краю вёскі даносіцца песня. «Ой,булы мы ў вэлыкому лісі, ізвілі куста з зэлёного клёну», – выводзяць жаночыя галасы, паведамляючы аб тым, што ідзе Куст.

«Куст – тое самое шчо танок. Куст – як ходять по дзерэвні, а танок – як побэруцца танцоваты» (в. Камень). Выкананне песень называецца «співаты куста», падобна таму як кажуць «співаты шчодрыка», «коляду».

Падыходзячы да двара, Куст (ролю выконвае дзяўчына або дзяўчынка) аддае паклон гаспадарам. «Чы дозволітэ співаты куста?»– пытаюцца астатнія. «Дорогіе госты, моей хаты не мінайтэ, заходьтэ до мэнэ, ды куста заспівайтэ», – адказвае гаспадыня. Атрымаўшы дазвол, спяваюць прывітальную песню:

Ой, дэнь добры да наш пане до хаты!

Ой, чы ж вэлыш нашому Густу статы,

Бочку мэдочку прыпывалночкам даты,

Нам, молодэнькім, на ганочку погуляты?

Спявачкі віншуюць гаспадароў са святам, жадаюць ім сямейнага шчасця, дабрабыту, багатага ўраджаю на полі, а тыя ў адказ дзякуюць за добрыя пажаданні, частуюць хлебам, мёдам, кладуць у кошык пірагі, яйкі.

 

               (карціна Канстанціна Васільева "Русалка")

Болей пра свята можна пачытаць тут,

а пра ўвесь народны каляндар - у раздзеле "Святы" нашага сайта.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.