ДЗЁННІК ФАЛЬКЛОРНАЙ ПРАКТЫКІ

студэнткі I курса спецыяльнасці «славянская філалогія»

філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Каронта Ганны Мікалаеўны

Месца запісу:

Вёска Чарабасава, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць;вёска Дварэц, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць; вёска Лунін, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць; Вёска Лобча, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць; вёска Лукавец, Вілейскі раён, Мінская вобласць.

Час: 24 ліпеня – 26 ліпеня, жнівень 2009.

У гэта цяжка было паверыць, яшчэ цяжэй уявіць, але гэта адбылося. Атрымаўшы універсітэцкае заданне сабраць фальклор, то бок любыя прадметы вуснай народнай творчасці: казкі, песні, легенды, я доўга не думаю і разгортваю мапу Беларусі. Сталася так, што я даўно марыла наведаць Палессе, але раней не было важкай прычыны гэта зрабіць. Край, праўда, даўно вывучаны, але я не ставіла перад сабой мэту знайсці штосьці новае, нікім не чутае і не запісанае. Хацелася на сабе адчуць тое багацце рэгіёна ў культурна-гістарычным аспекце, пачуць непараўнальны палескі дыялект, які, дарэчы, добра захаваўся і, безумоўна, запісаць хоць што-небудзь з фальклора.

Адной ехаць было страшнавата, таму я патэлефанавала свайму сябру Вове, які ўжо неадноразова наведваў Палессе, бо быў даўно ўлюбёны ў гэты край. Вова з радасцю пагадзіўся, і мы пачалі збіраць заплечнікі… Маршрут быў даволі просты. Вечарам у пятніцу Слуцкай трасай М7 мы вырашылі даехаць да паварота на Мікашэвічы, потым павярнуць направа, у бок Пінска, прайсціся з дыктафонам па некалькіх вёсках, якія знаходзяцца на трасе М10, заехаць у Брэст і ўжо ў панядзелак з Брэста ехаць у Мінск. Пытанне з транспартам нас не хвалявала, бо дзе ёсць дарога, там ёсць і аўтаспын, а вось дзе начаваць, мы не ведалі. Палатку мы, безумоўна, узялі, ўзялі і цёплыя рэчы, але не забылі і надзею на цёплы сон ў якой-небудзь утульнай хаце, бо надвор`е абяцалі не лепшае. Дарэчы прыхапілі і зборнік Блока, які ў гады першай сусветнай служыў на Палессі.

Ліпень

1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Жнівень

1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24  25 26 27 28
29 30 31        

 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.