29 жніўня 2009г., субота.

Ну і нарэшце я вырашыла “пакатаваць” сваю бабулю(Радкевіч Лідзія Іванаўна (1933г.н., беларуска, няпоўная сярэдняя адукацыя, немясцовая). Я ведала, што яна абавязкова штосьці праспявае, штосьці раскажа. Насамрэч я нават ведала, што гэта будзе, бо неаднойчы чула гэтыя гісторыі, песні, прыпеўкі. Я ніколі не думала, што буду гэта запісваць. Але зараз я магу сказаць шчыры дзякуй таму, хто прыдумаў фальклорную практыку, бо  не можа не радаваць думка, што ў мяне застануцца гэтыя песні і я змагу спяваць іх сваім дзецям. Я нават адчуваю адказнасць, бо бабуля не раз прасіла вывучыць мяне хоць адну песню. Вось што я пачула:

У нядзелю рунэчка

Усходзіла слонэчка,

А найсвенша матка,

Па касцеле ходзя,

І свайго сынэчка

За рэнку водзя.

Пшывіла да омшы,

Ад омшы да нішпору,

Ад нішпору да раю.

А ў тым жа раю

Стоі столэчык белым засланы.

А на тым столэчку

Лежа пан Езус,

Укшыжаваны, убічаваны,

Цернам укрываны.

Ой,Езу,Езу, чэму ж так лежыш,

Укшыжаваны, убічаваны,

Церным укрываны?

Ой, Езу, Езу, мы цебя жалеем,

Кеды ж вы мяне жалееце,

Ідзьця па цаўым свеця

І научайця як старэгу, так малэгу,

І каждэгу разумнэгу.Амэн.

(94, “У нядзелю рунэчка”.., пазаабрадавая лірыка, песня рэлігійная)

 

Сышоў Бог і з неба.Ішоў сцежкай.Ён ішоў і ў яго была ільніная, белая торбачка. І цераз плячо, цераз грудзі была такая тасьма з нітак, сплеценая з ільнаных. І ў гэтай торбачцы быў хлеб, соль, запалкі, лампа,смаркачка называлася. Бутылачка, і гэта бутылака, зроблена была жасцяная трубачка, і наверх кругленькая выразаная, каб у гэту трубачку ўлез туга скручаны лён. Гэта называўся кнот. І ў газу, газа ж , не кірасіна, у газу памачыць, і тады запальвалі, і такая лямпачка была.Называлася смаркачка.

Ідзець, ідзе Божанька па сцежца і падыходзя, аж кося мужчына. Ён у яго пытаецца сцежачкі прайсці яму ў вёску. Ён падышоў да яго, селі, пасядзелі, пагаварылі, ну паказаў, ну і пайшоў гэты старычок, бародачка ў яго была невялічкая, ну і пайшоў з торбачкай сваей. Ідзець, ідзець, аж жне баба. Ён у яе пытаецца дарожкі. Яна з сярпом жне жыта. А яна не паднілася, як жала, толька яму сказала, кудой ісці. Дак за тое цяпер баба, ніколі ей німа часу, яна вечна то ў гародзе ракам, то на полі, то ў траве, ідзець, ніколі ёй часу німа, яна ні паднілася, і ні пагаварыла з Божанькам, патамушта яна ж ні знала, што гэта Бог. (95, народна-хрысціянская проза, прыпавесць)

 

“Ну ішоў, ішоў ён сцежачкай, прыходзя ў вёску. Прыходзя ў вёску і ўсюды ўжо ноч, нідзе нічога німашыка, аж глядзіць, у аднэй хатцэ такой, не надта добрай маленькі свет у ваконцы. Ён падышоў да гэтай хаткі і стукаецца ў вакно. Аж гэта смаркачка гэта гарэла. І адна там бабка, старушка жыла, бедная-бедная. І ён просіцца на нач да яе. А яна кажа:

 - Чалавечак, у мяне нічога німа: ні хлеба, ні газы німа, ні сярнічак, нічога німа. А Божанька кажа:

 - У мяне ўсё ёсціка.

Прыходзя, яна яго пусціла ў хату начаваць. Ён ей даў хлеба, солькі пасыпаў і запаліў смаркачку гэту, газы ў яе там трошкі было, і сідзяць гаворыць. Ну бабка ж гэта не знае, што гэта Бог да яе прыйшоў у хату. Чуе, што нехта стукаецца, а яна зашчапілася, нейкі кручочак тамака быў. А яна кажа:

 - Я баюся.

А ён ёй:

- Ня бойся, мы ж удваёх, ідзі адчыні.

Увыходзя салідны красівы мужчына і ніпрасты, падначальнічак нейкі і гавора:

- Я прыйшоў прасіць, ў мяне жонка радзіла сына, каб адбабіць.

А яна кажа:

- Мой чалавечак, у міня нічога німа, ну нічога німа ў мяне.

А божанька гавора:

- У мяне ёсць.Нада ісці, адбабіць. І даў ей лусту хлеба, пасыпаў солі.

І гэты чалавек павеў дамоў, і ён надта даволен, што яна, гэта бабка паслухала. Адбабіла гэта дзіцятка, там трошкі пабыла і прышла дамоў. Прышла дамоў, і зараз жа ж ізноў стукаецца нехта, ізноў стукаецца. Ну Божанька гавора ( яна ж ні знае, што Божанька):

- Ідзі адчыні.

Пайшла адчыніла. Прыходзя тожа ніпрасты, нейкі начальнік.Тожа жонка радзіла сына.

- А Божа мой, у мяне ж нічога німа. Німа з чым ісці.

 А ён гавора:

- Нічога мне  ні нада, толька каб прыйшла адбабіць гэтага хлопчыка (пуп жа ж нада адрэзаць і завізаць).

А ён гавора: “Ідзі”. Ізноў дастае з гэтай торбачкі хлеб і соль. Дае хлеба лусту і солі сыпя. Сказаў нада ісці, яна і пайшла з гэтым ужо чалавекам. Адбабіла, пабыла там, і раніца надыбае. Толькі шчэ яны ні ляглі спаць, пасядзелі трохі, трошкі яна пасядзела, ізноў нехта стукаецца. Прыходзя ў хату, ізноў сына жонка радзіла. Трэцяга хлопчыка. Ён гавора : “Ідзі”.  Ну яму тожа гавора: “Нічога ў мяне німа, ні полазу, нічога німа.” Ён гавора: “Трэба ісці”. Даў ёй хлеба, солі і болей нічога ні даў, і пайшла яна, тожа адбабіла. І ўжо прыходзя дамоў, сколькі там, часоў жа ж ні было перш, пітухі толька пелі. І вот яна прыходзя дамоў, пасядзелі трохі, цяпер ён гавора:

 - Цяпер, бабка, схадзі паглядзі, што там робіцца. Да першага схадзі паглядзі, што там робіцца, тады прыйдзеш мне раскажаш.

Ну яна пашла, слухае гэтага старычка. Прыходзя, аж сядзіць за сталом нехта піша. Мужчына красівы, салідны. Ну яна паглядзела і пашла. Пашла, прыходзя дамоў і гавора яму, што сядзіць нейкі мужчына за сталом красівы і піша.

 - Цяпер схадзі да другога.

Пайшла да другога. Слухае, што гавора Божанька, але ж яна ні знае, што гэта Божанька. Прыходзя яна, глядзіць пад акно, аж лётая тожа малады і з вёдрамі, нешта мішае ў вёдрах, нейкую работу робя, усё робя, робя. Ну яна паглядзела і пайшла. Прыходзя і расказвае. Ну усё роўна яна ні знае, што гэта Божанька. Ну цяпер, кажа, схадзі і да трэцяга, што ён там робя. Прыходзя, глядзіць пад акно, аж у хаце вісільнік вісіць. Яна спужалася і прыходзя дамоў, расказвае, што ўвідзіла чалавека, павесіўшыся, надта спужалася і скоранька пайшла дамоў. А ён тады ей і гавора:

-  Ну вот, першы, што нарадзіўся будзе пісарам, другі будзе рабочым, а трэці вырасце і павесіцца. Амэн.”(96,народна-хрысціянская проза, прыпавесць)

 

Гулапчолка гула,

Па бару літаючы.

Гулапчолка гула,

Мядочак збіраючы,

Мядочак збіраючы.

Гулапчолка гула,

Маладая жнейка жыта жала, 

Маладая жнейка жыта жала,

Маладая жнейка жыта жала,

Снапочкі візала,

Снапочкі візала.

Гулапчолка гула

Па бару літаючы,

Мядочак збіраючы.

Маладая жнейка

Мэтлічкі састаўляла,

Мэтлічкі састаўляла.

Гулапчолка гула,

Па бару літаючы,

Маладая жнейка

Мэтлічкі састаўляла,

Мэтлічкі састаўляла.

(97, “Гулапчолка гула”.., каляндарна-абрадавая лірыка, дажыначная песня)

 

Палюбіла лётчыка

І пашла на арадром,

Я думала, ён літая,

А он арадром падмітая.

(98, “Палюбіла лётчыка”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Высако на самалёце

Віджу мілага свайго,

Ён запісачкі брасая

Наўпроць доміка майго.

(99, “Высако на самалёце”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Самалёт ідзе

Вышэ мельніцы,

Перадай прывет

Маей саперніцы.

(100, “Самалёт ідзе”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

 Самалёт ідзе

 Усё кругом, кругом,

 Хлопцы хітрыя,

 Мы хітрэй за іх.

 (101, “Самалёт ідзе”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра дзяўчат)

 

Я любіла, любовь крыла,

І хацела любовь скрыць.

Всё равно людзі ўзналі,

Без стыда буду любіць.

(102, “Я любіла, любовь крыла”..,пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

 

Я па садзіку хадзіла,

Роўна слёзачкі ліла,

Ціліграму палучыла,

Што мілёначка німа.

(103, “Я па садзіку хадзіла”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Я па морачку плыла,

Па мору лідавітаму,

Ціліграму палучыла,

Што мілёначка німа.

(104, “Я па морачку плыла”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Мілы мой, а я твая,

Брасай жану, беры міня,

Брасай жану пічальную,

Беры міня вінчальную.

(105, “Мілы мой, а я твая”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Пасадзілі музыканта

Пад самыя абраза,

Ні гармошка завлікае,

Его карыя глаза.

(106, “Пасадзілі музыканта”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра гарманіста)

 

Музыканцік, музыканцік,

Музыканцік розачка.

Папрашу я, музыканцік,

Весялей немножачка.

(106, “Музыканцік, музыканцік”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра гарманіста)

 

Палюбіла лётчыка,

А патом палітрука,

А патом всё вышэ, вышэ,

Дабралася да пастуха.

(107, “Палюбіла лётчыка”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Мамачка, я лётчыка люблю,

Мамачка, я за лётчыка пайду,

Лётчык высака літае,

Многа денег палучае.

За гэта я яго люблю.

(108, “Мамачка, я лётчыка люблю”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

Круціцца, верціцца шар галубой,

Круціцца, верціцца, ну ні ўпадзёць.

Парэнь дзевушку хочэт украсць,

Круціцца, верцецца, ну ні ўпадзёт.

(109, “Круціцца, верціцца шар галубой”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Прызнацца многа я не смею,

Што так пламенна цібя люблю,

Хоць я надежды ні імею,

Но забыцца не магу.

(110, “Прызнацца многа я не смею”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Я іду, іду,іду,

Не спатыкаюся,

Я люблю, люблю, люблю,

Не забываюся.

(111, “Я іду, іду,іду”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне) 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.