28 жніўня 2009г., пятніца.

Ізноў жа па парадзе Таісы Іосіфаўны мы з бабуляй накіроўваемся да Фаіны Іванаўны Шыцік(1930г.н., беларуска, няпоўная сярэдняя адукацыя, мясцовая) (для сваіх – Фенька). Ведаю дакладна, яна запомніцца мне на ўсё жыццё, яе шчырая ўсмешка, якая не пакідала твар. Фаіна Іванаўна доўга не распытвала, нашто мне тыя песні і прыпеўкі, а пачала адразу спяваць, або дыкламаваць:

Ты, машына, не бібікай,

Маё серца не трывож.

А мой міленькі далёка,

Ты яго не правязёш.

(72, “Ты, машына, не бібікай”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Падружка мая,

Балтушка мая,

Набалтала на мяне,

Што я хаджу да цябе.

(73, “Падружка мая”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Лента бантам, лента бантам,

Ты, падружка, развяжы.

Я на вуліцу ня выйду,

Прывет міламу скажы.

(74, “Лента бантам, лента бантам”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Лента бантам, лента бантам,

Ня буду развязываць.

Я любіла цябе тайна,

Ня буду расказываць.

(75, “Лента бантам, лента бантам”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Ой спасіба табе, мама,

Што весёлу радзіла,

Хоць і гора, хоць бяда,

Я вясёлая всегда.

(76, “Ой спасіба табе, мама”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра весялосць)

 

Лягу спаць, а мне ня спіцца,

Ты, падушачка мая,

Многа-многа растаецца,

Не адна на свеце я.

(77, “Лягу спаць, а мне ня спіцца”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Раздайся, гарох, па гарошынке,

Пайшлі плісаць мае ножанькі.

Раздайся, народ, па староначке,

Пайшлі плісаць мае ножанькі.

( 78, “Раздайся, гарох, па гарошынке”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра танцы)

 

Я надзену бела плацце,

Па палу валочыцца.

Мне з такімі дуракамі,

Гаварыць ня хочацца.

(79, “Я надзену бела плацце”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра замужжа)

 

Коля, Коля, Колечка,

Цалуй меня ціхонечка.

Я тваей жаной не буду,

Толькі ў падружачках.

(80, “Коля, Коля, Колечка”, пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Ты, машына, ты, машына,

Зялёненькі вагон.

Прывязі маю заўлётачку

З Германіі дамой.

(81, “Ты, машына, ты, машына”, пазаабрадавая лірыка,прыпеўка пра каханне)

 

Рассыпся, гарох,

А я пазбіраю.

Раздайся, народ,

Я пагуляю.

(82, “Рассыпся, гарох”.., пазаабрадавая лірыка,прыпеўка пра танцы)

 

Іграй, іграй, гарманіст,

Іграй, мая крошачка,

Ну яшчэ я вас папрашу

Весялей немножачка.

(83, “Іграй, іграй, гарманіст”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра танцы)

 

Пасадзілі гарманіста

Пад самыя абраза.

Не гармошка заўлекае,

А его карые глаза.

(84, “Пасадзілі гарманіста”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Пасадзілі гарманіста,

Пасадзілі і сядзіць,

Красатой сваей гардзіцца,

Ну і на меня ён не глядзіць.

(85, “Пасадзілі гарманіста”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Вы танцуйця, чаравічкі

На высокіх каблуках,

А скора маленькій, кудравенькій,

Заплачэт на руках.

(86, “Вы танцуйця, чаравічкі”.., пазаабрадавая лірыка,прыпеўка пра замужжа)

 

Вы танцуйце, чаравічкі,

Вам нямножка танцаваць,

Замуж выйду, бабай буду,

А вам пад лавачкай стаяць.

(87, “Вы танцуйця, чаравічкі”.., пазаабрадавая лірыка,прыпеўка пра замужжа)

 

Я надзену бела плацце,

У чорныя гарошыкі.

Па мне міленькі скучае,

Ну а я ж нетрошачкі.

(89, “Я надзену бела плацце”.., пазаабрадавая лірыка, прыпеўка пра каханне)

 

Верба,верба, яка ты расла,

Ох я маладая, як я жыла,

Ох я маладая, як я жыла.

Вышла замуж за пятага,

Ой за п`яніцу праклятага,

Ой за п`яніцу праклятага.

Прапіў каня варанога,

А яшчэ йдзе па другога,

А яшчэ йдзе па другога.

Жана мая, выкуп каня,

Ох ня выкупіш, уб`ю цебя,

Ох ня выкупіш, уб`ю цебя.

Ох ні раз, ні два выкупляла,

У зялёным саду начавала,

У зялёным саду начавала,

У зялёным саду начавала,

Дробныя слёзкі пралівала.

Дробныя слёзкі пралівала,

Дробныя слёзкі пралівала,

Шалковым платком вацірала,

Шалковым платком вацірала.

(90, “Верба,верба, яка ты расла”.., пазаабрадавая лірыка,песня пра замужжа)

 

Дуб зялёны, дуб зялёны,

Хто его будзе рубіць.

Замуж выду, Колю кіну,

Хто его будзе любіць.

(91, “Дуб зялёны, дуб зялёны”.., пазаабрадавая лірыка,прыпеўка пра каханне)

 

Мілы мой

На кане вараном.

І калёсы новыя,

Ну й калёсы голыя.

(92, “Мілы мой”, пазаабрадавая лірыка, жартаўлівая прыпеўка)

 

Шумеў камыш, дзерэўя гнулісь,

Ах ночка цёмнаяй  была.

А па утру ано прачнулась,

Кругом памятая трава.

Ох не адна травой памята,

Памята дзевіч`я краса.

Ох не адна травой памята,

Памята дзевічя краса.

(На бэк-вакале мая бабуля)

(93, “Шумеў камыш, дзерэўя гнулісь”.., пазаабрадавая лірыка, песня пра каханне) 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.