26 лістапада 2020 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца Рэспубліканская навуковая канферэнцыя з міжнародным удзелам «ХVI Шырмаўскія чытанні», арганізаваная кафедрай тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства і вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору. Канферэнцыя прымеркаваная да стогадовага юбілею Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Азнаёміцца з праграмай канферэнцыі можна па спасылцы або ў прымацаваным файле.
Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору віншуе ўсіх з Калядамі і Новым годам!
Прапануем бліжэй пазнаёміцца са спецыфікай народнага свята,
пачытаўшы запісы з фондаў ВНЛ БФ:
Дваццаць чацвёртага дзекабра ўсе ўжо пачыналі гатовіцца да Калядаў: прыбіралі ў хаце, усё мылі (окны, стол, дзверы), ставілі елку, нараджалі яе бумажнымі ігрушкамі. Гатовілі закуску. Варылі куццю. На стол клалі сена, засцілалі настольнікам. На яго клалі аплаткі, куццю, салаты, картошку, пяклі хлеб, рыбу. Аплаткі дзялілі між сям’ёй, перахрысціліся і елі . Піць забаранялася, бо быў грэх. На куццю звалі дзеда Мароза. Пасля вячэры ішлі калядаваць. Калядоўшчыкамі былі ахотнікі з дярэўні. Перапраналіся ў звяркоў, надзявалі страшныя маскі ці хадзілі ў сваёй адзежы. Спявалі пад акном калядныя песні. Хадзілі з карзіначкамі. У іх гаспадары клалі яблакі, булачкі, канфеты. Спявалі многа песен. Сабіраюцца ў каго галасы харошыя. Так красіва запяюць. Гаспадарам за пачастунак гаварылі: “Спасіба. Дай Бог вам, чаго хочацца.” Гадалі. На дванаццаць хадзілі ў царкву ці касцёл. Патом спаць клаліся.
Запісала ў 2004 годзе студэнтка Бараноўская Юлія Анатольеўна
ў г. Браслаў Віцебскай вобласці ад Прошчанка Ніны Фёдараўны
(1925 г.н., беларускі, пісьменнай, мясцовай).
Болей архіўных запісаў і інфармацыі пра свята
можна знайсці па спасылцы
Шаноўныя калегі!
Запрашаем вас прыняць удзел у працы ХVІ Шырмаўскіх чытанняў, прысвечаных 100-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Чытанні адбудуцца на філалагічным факультэце БДУ (г. Мінск, вул. К. Маркса, 31) 26 лістапада 2020 года.
Плануецца завочна-дыстанцыйны фармат правядзення Чытанняў. У інтэрнэце будзе створана скрыня, у якую ўдзельнікам прапануецца пераслаць свае выступленні па спецыяльнай спасылцы, а ў дзень Чытанняў – пазнаёміцца з дакладамі, пакінуць свае пытанні ці каментарыі.
Праблемнае поле Чытанняў:
Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, аспіранты, магістранты, студэнты.
Працягласць запланаваных выступленняў – да 10 хвілін.
Тэрміны падачы заявак на ўдзел у Чытаннях і матэрыялаў да друку
Заяўку на ўдзел у Чытаннях неабходна даслаць на адрас электроннай пошты вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. да 20 лістапада 2020 года.
Форма заяўкі для ўдзелу ў Чытаннях(калі ласка, запоўніце ўсе палі) |
|
Імя, імя па бацьку, прозвішча |
|
Навуковая ступень, навуковае званне |
|
Пасада, месца працы для студэнтаў, аспірантаў, магістрантаў: месца вучобы, курс, спецыяльнасць, факультэт |
|
Тэма даклада |
|
Кантактны тэлефон, |
|
Кантактны адрас |
|
Па выніках працы Чытанняў плануецца выданне 16 выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі”.
Аўтарамі зборніка могуць стаць не толькі ўдзельнікі Шырмаўскіх чытанняў, але і кожны жадаючы.
Тэматыка зборніка традыцыйная: артыкулы павінны быць звязаны з фальклорам – беларускім або іншанацыянальным.
Выданне ажыццяўляецца за кошт саміх удзельнікаў. Выдавецкі ўнёсак – 35 рублёў за артыкул аб’ёмам да 6 старонак.
Артыкулы ў зборнік прымаюцца да 20 снежня 2020 года на адрас электроннай пошты ВНЛ БФ Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ АРТЫКУЛАЎ
У ЗБОРНІК “ФАЛЬКЛАРЫСТЫЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ: КАНТЭКСТ, ТЫПАЛОГІЯ, СУВЯЗІ”
1. Артыкулы прымаюцца ў электронным выглядзе (інтэрвал адзінарны; палі: злева – 2,5, справа – 1,5, астатнія – па 2 см., шрыфт – TimesNewRoman, кегль 14). Аб’ём не павінен перавышаць 6 старонак.
2. Двукоссі выкарыстоўваць толькі ў варыянце рускага шрыфту (узор – «»).
3. Спасылкі на заўвагі афармляць у тэксце ў квадратных дужках праз зорачку і адпаведны парадкавы нумар. Пасля тэксту артыкула заўвагі размяркоўваць пад адпаведнай назвай ЗАЎВАГІ па парадку ўжывання праз зорачку і адпаведны нумар (гл. узор ніжэй).
4. Спіс інфармантаў падаваць напрыканцы артыкула перад спісам літаратуры з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, года нараджэння, месца запісу праз зорачку і адпаведны нумар (гл. узор ніжэй). Калі ў артыкуле ёсць і ЗАЎВАГІ, і СПІС ІНФАРМАНТАЎ, то апошні размяшчаецца праз дзве зорачкі і адпаведны нумар (гл. узор ніжэй).
5. Ініцыялы і прозвішча ў тэксце артыкула падаюцца праз непарыўныя прабелы, (Shift+Ctrl+прабел).
6. Спасылкі на цытуемыя крыніцы афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК РБ у квадратных дужках з указаннем нумару выдання па алфавіце і старонкі (старонка – курсівам, напрыклад: [1, 23]). Выкарыстанне зносак забараняецца.
8. Ілюстрацыйны матэрыял падаецца ў фарматах JPEG або TIF.
УЗОР АФАРМЛЕННЯ
Таццяна Івахненка
ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ ВОБРАЗА РУСАЛКІ Ў БАЛАДАХ
АДАМА МІЦКЕВІЧА «СВІЦЯЗЯНКА» І «РЫБКА»
Тэкст.
ЗАЎВАГІ
*1. У артыкуле выкарыстаны матэрыялы вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ.
ІНФАРМАНТЫ
**1. Запісана ў в. Крэмнае Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ад Марты Гаўрылаўны Чарнушэвіч, 1915 г. н., у 1985 г.
ЛІТАРАТУРА
1. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: у 2 т. Т. 1: Акапэла – Куцця / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск : БелЭн, 2005. – 768 с.
2. Восточнославянский фольклор: Слов. науч. и нар. терминологии / Редкол.: К. П. Кабашников (отв. ред.) и др. – Минск : Навука і тэхніка, 1993. – 478 с.
3. Лицкевич, С. Герой неизданного романа / С. Лицкевич // СБ Беларусь сегодня [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.sb.by/post/56439/ – Дата доступу: 14. 02. 2010.
4. Насовіч, Я. Пра сучасныя польска-беларускія моўныя кантакты: праблемы двухмоўя / Я. Насовіч // Беларусіка-Albaruthenica: Кн. 2 / Рэд. А. Анціпенка і інш. – Мінск : Нац. нав.-асв. цэнтр імя Ф. Скарыны, 1993. – С. 384–387.
5. Юрчук, О. О. Необарокові тенденції в українській літературі ХХ століття: автореф. дис. ...канд. філол. наук: 10.01.01 / О. О. Юрчук; Інс-т літератури ім. Т.Г. Шевченка НАН України. – Київ, 2007. – 20 с.
9 снежня 2019 у 14.25 (аўд.79)
у межах працы Кансультацыйнага цэнтра па праблемах фальклору
адбудзецца пашыраны семінар-кансультацыя на тэму
"Трансфармацыя грамадскай свядомасці
ў пасляваенны час у СССР".
Запрошаны лектар - доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Іванаўна ШАМЯКІНА.
Запрашаюцца ўсё зацікаўленыя!