Пост да Вялікадня сем тыдняў.
З вечара ў восем-дзевяць пачынаюць Богу маліцца і моляцца ўсю ноч, пакуль не ўзыдзе сонца.
І потым с кросным ходам кругом цэрквы абходзяць. Моляцца ў нас увесь тыдзень, ад суботы да нядзелі.
Нельга танцаваць у гэтую нядзелю. А калі бацюшка дазнаецца, што парушылі, тады ў царкве дае параканне.
І ўжо крыж не дапусцяць цалаваць. Вось.
Валачобнікі з першых дзён ходзяць віншаваць. Іх частуюць. Ваду не свенцяць. Яечкі, булкі на Вялікдзень свенцяць.
Адмаліўшыся Богу, разгаўляюцца. На могілкі ў старавераў не ходзяць.
На стале – куліч і яйкі, а калі чалавек памёр, у зямлі ляжыць, тады – куццю.
Запісана ў 2007 годзе ў в. Ластавічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці
ад С. Я. Нікіціна (1925 г. н.)
Болей пра свята можна пачытаць тут,
а пра ўвесь народны каляндар - у раздзеле "Святы" нашага сайта.