Пост да Вялікадня сем тыдняў.

З вечара ў восем-дзевяць пачынаюць Богу маліцца і моляцца ўсю ноч, пакуль не ўзыдзе сонца.
І потым с кросным ходам кругом цэрквы абходзяць. Моляцца ў нас увесь тыдзень, ад суботы да нядзелі.

Нельга танцаваць у гэтую нядзелю. А калі бацюшка дазнаецца, што парушылі, тады ў царкве дае параканне.
І ўжо крыж не дапусцяць цалаваць. Вось.

Валачобнікі з першых дзён ходзяць віншаваць. Іх частуюць. Ваду не свенцяць. Яечкі, булкі на Вялікдзень свенцяць.

Адмаліўшыся Богу, разгаўляюцца. На могілкі ў старавераў не ходзяць.
На стале – куліч і яйкі, а калі чалавек памёр, у зямлі ляжыць, тады – куццю.

  

dsc08623

Запісана ў 2007 годзе ў в. Ластавічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці 

ад С. Я. Нікіціна (1925 г. н.)

 

Болей пра свята можна пачытаць тут,

а пра ўвесь народны каляндар - у раздзеле "Святы" нашага сайта.

Гуканне вясны адбывалася так: з дваццаць пятага сакавіка (Дабравешчанне) дзяўчаты збіраліся і ішлі на ўзвышаныя месцы ў вёсцы, каля гумнаў часцей.
Падсцілалі салому, садзіліся і спявалі да позняй ночы веснавыя песні.

З цеста пяклі птушак і, спяваючы песні, падкідвалі іх угору. Спявалі так:

Жавароначкі, прыляціце,

цёпла лецейка прынясіце,

а зімачку прыбярыце,

бо зімачка надаела,

нам хлебушак пераела!

27udf1

Запісана  ў 1982 годзе  ў в. Вярбовічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці ад Малухі Яўгеніі Міхайлаўны (1924 г.н.)

Болей пра свята можна пачытаць тут,
а пра ўвесь народны каляндар - у раздзеле "Святы" нашага сайта.

 

22 лютага на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбылося пасяджэнне міжуніверсітэцкага дыскусійна-аналітычнага клуба «COGITO», якое арганізавалі Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору і Цэнтр захавання спадчыны вуснай традыцыі беларусаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел фалькларысты і этнолагі БДУ, БДУКМ, БДПУ імя Максіма Танка, НАН Беларусі. Тэмай сёлетняй сустрэчы стала небяспека дэфармацыі фальклорнай памяці.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў клуба звярнуўся загадчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ В. Калацэй. Ён жа і распачаў дыскусію, распавёўшы пра праблемы захавання народных традыцый.
Пра грамадскую і навуковую адказнасць фалькларыстаў, шаблоннасць мыслення некаторых навукоўцаў гаварыла вядучы навуковы супрацоўнік Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору, к.ф.н. Р. Кавалёва.
Працяглую дыскусію выклікала выказванне к. гіст. н. С. Грунтова аб праблеме дэфармацыі традыцый, якія трапляюць пад ахову, і празмернай тэатралізаванасці абрадаў, якія захоўваюцца такім чынам.

Ад філалагічнага факультэта ў мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору, к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры Т. Лук'янава, к.ф.н., дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства Г. Квачак.

25 лютага на філалагічным факультэце прайшоў пашыраны семінар-кансультацыя па праблемах фальклору, на якім з дакладам «Актуалізацыя экстэнсіўнага ведання народнай культуры» выступіў прафесар кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў А.У. Рагуля. Ён падрабязна распавёў пра асноўныя экзістэнцыялы народнай культуры, яе этычныя і эстэтычныя ідэалы.

Семінар арганізаваны ў межах працы Кансультацыйнага цэнтра па праблемах фальклору (кіраўнік Цэнтра – доктар філалагічных навук, прафесар Т.І. Шамякіна).
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору і фалькларысты кафедры тэорыі літаратуры.

На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты, магістранты і выкладчыкі філалагічнага факультэта.

7 лютага на філалагічным факультэце БДУ прайшоў семінар «Прафесія: перакладчык», зладжаны ў супрацоўніцтве кафедры тэорыі літаратуры і міністэрства інфармацыі. Мерапрыемства прайшло ў межах XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і cімпозіума «Пісьменнік і час».

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.