Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору віншуе ўсіх з Калядамі і Новым годам!
Прапануем бліжэй пазнаёміцца са спецыфікай народнага свята,
пачытаўшы запісы з фондаў ВНЛ БФ:
Дваццаць чацвёртага дзекабра ўсе ўжо пачыналі гатовіцца да Калядаў: прыбіралі ў хаце, усё мылі (окны, стол, дзверы), ставілі елку, нараджалі яе бумажнымі ігрушкамі. Гатовілі закуску. Варылі куццю. На стол клалі сена, засцілалі настольнікам. На яго клалі аплаткі, куццю, салаты, картошку, пяклі хлеб, рыбу. Аплаткі дзялілі між сям’ёй, перахрысціліся і елі . Піць забаранялася, бо быў грэх. На куццю звалі дзеда Мароза. Пасля вячэры ішлі калядаваць. Калядоўшчыкамі былі ахотнікі з дярэўні. Перапраналіся ў звяркоў, надзявалі страшныя маскі ці хадзілі ў сваёй адзежы. Спявалі пад акном калядныя песні. Хадзілі з карзіначкамі. У іх гаспадары клалі яблакі, булачкі, канфеты. Спявалі многа песен. Сабіраюцца ў каго галасы харошыя. Так красіва запяюць. Гаспадарам за пачастунак гаварылі: “Спасіба. Дай Бог вам, чаго хочацца.” Гадалі. На дванаццаць хадзілі ў царкву ці касцёл. Патом спаць клаліся.
Запісала ў 2004 годзе студэнтка Бараноўская Юлія Анатольеўна
ў г. Браслаў Віцебскай вобласці ад Прошчанка Ніны Фёдараўны
(1925 г.н., беларускі, пісьменнай, мясцовай).
Болей архіўных запісаў і інфармацыі пра свята
можна знайсці па спасылцы