Гуканне вясны адбывалася так: з дваццаць пятага сакавіка (Дабравешчанне) дзяўчаты збіраліся і ішлі на ўзвышаныя месцы ў вёсцы, каля гумнаў часцей.
Падсцілалі салому, садзіліся і спявалі да позняй ночы веснавыя песні.
З цеста пяклі птушак і, спяваючы песні, падкідвалі іх угору. Спявалі так:
Жавароначкі, прыляціце,
цёпла лецейка прынясіце,
а зімачку прыбярыце,
бо зімачка надаела,
нам хлебушак пераела!
Запісана ў 1982 годзе ў в. Вярбовічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці ад Малухі Яўгеніі Міхайлаўны (1924 г.н.)
Болей пра свята можна пачытаць тут,
а пра ўвесь народны каляндар - у раздзеле "Святы" нашага сайта.