Адкрывала сустрэчу выступленне намесніка дэкана філалагічнага факультэта па вучэбна-метадычнай рабоце М.М. Хмяльніцкага. Загадчык кафедры тэорыі літаратуры Т.А. Марозава распавяла пра дасягненні калег у галіне мастацкага перакладу, падрабязна спыніўшыся на дзейнасці В.П. Рагойшы, Т.В. Кабржыцкай, Т.І. Шамякінай, І.А. Чароты, М.П. Кенькі.
У сваю чаргу, госці факультэта выступілі са сціслымі паведамленнямі, у якіх падзяліліся ўласным вопытам і акрэслілі спецыфіку перакладчыцкай практыкі ў замежжы, а таксама падарылі факультэту некаторыя свае выданні.
Мадэрыравала сустрэчу супрацоўніца вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэорыі літаратуры М.Ю. Латышкевіч.
Пасля дакладаў і дыскусіі ўдзельнікаў чакаў спектакль беларускай батлейкі «Жалобная комедия об Адаме и Еве», зладжаны ўзорным тэатрам
лялек «Солнышко» культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі (рэжысёр – Святлана Дземчанка, мастак – Надзея
Якаўлева). Важна адзначыць, што спектакль быў заснаваны на адаптаваным тэксце п’есы Сімяона Полацкага. Надзея Якаўлева, аўтар батлейкі, таксама трохі распавяла гасцям пра народны лялечны тэатр і адказала на пытанні зацікаўленых.
(Госці філалагічнага факультэта на кафедры тэорыі літаратуры.
Фота Вольгі Палукошка)