7 лютага на філалагічным факультэце БДУ прайшоў семінар «Прафесія: перакладчык», зладжаны ў супрацоўніцтве кафедры тэорыі літаратуры і міністэрства інфармацыі. Мерапрыемства прайшло ў межах XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і cімпозіума «Пісьменнік і час».

Адкрывала сустрэчу выступленне намесніка дэкана філалагічнага факультэта па вучэбна-метадычнай рабоце М.М. Хмяльніцкага. Загадчык кафедры тэорыі літаратуры Т.А. Марозава распавяла пра дасягненні калег у галіне мастацкага перакладу, падрабязна спыніўшыся на дзейнасці В.П. Рагойшы, Т.В. Кабржыцкай, Т.І. Шамякінай, І.А. Чароты, М.П. Кенькі.
Выкладчык кафедры кітайскай філалогіі В. Жукавец пазнаёміла гасцей з уласным даследаваннем па беларуска-кітайскіх літаратурных сувязях. А загадчык аддзелам абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ж.С. Карповіч распавяла пра забяспечанасць студэнтаў-філолагаў, будучых перакладчыкаў, метадычнай і мастацкай літаратурай.
У сваю чаргу, госці факультэта выступілі са сціслымі паведамленнямі, у якіх падзяліліся ўласным вопытам і акрэслілі спецыфіку перакладчыцкай практыкі ў замежжы, а таксама падарылі факультэту некаторыя свае выданні.
Мадэрыравала сустрэчу супрацоўніца вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэорыі літаратуры М.Ю. Латышкевіч.
Пасля дакладаў і дыскусіі ўдзельнікаў чакаў спектакль беларускай батлейкі «Жалобная комедия об Адаме и Еве», зладжаны ўзорным тэатрам
лялек «Солнышко» культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі (рэжысёр – Святлана Дземчанка, мастак – Надзея
Якаўлева). Важна адзначыць, што спектакль быў заснаваны на адаптаваным тэксце п’есы Сімяона Полацкага. Надзея Якаўлева, аўтар батлейкі, таксама трохі распавяла гасцям пра народны лялечны тэатр і адказала на пытанні зацікаўленых.

(Госці філалагічнага факультэта на кафедры тэорыі літаратуры.
Фота Вольгі Палукошка)

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.