22 жніўня 2009г., субота.
Нарэшце я прыехала да бабулі, ведала, што тут збіраць фальклор будзе значна прасцей, бо ўсе свае. Бабуля як заўсёды рада мяне бачыць. Пасля размовы пра тое-сёе, я запытала ў яе пра фальклор. Яна сказала, што трэба ісці да Зосі Аляксееўны Іванюк (1948 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая), бо тая ведае шмат “частушак”. Адразу пасля гарбаты і вырашылі ісці. Я заўсёды здзіўлялася спрытнасці маёй бабулі, якая бегла наперадзе. Папрасіла яе не спяшацца, на што яна адказала прымаўкай :
Маленькі удаленькі, вялікі ды дурненькі.(23, прымаўка)
І гэта была першая фальклорная адзінка, якую я пачула ад сваёй бабулі).
Зосі Аляксееўны, на жаль, дома не было…