ДЗЁННІК ФАЛЬКЛОРНАЙ ПРАКТЫКІ

студэнткі I курса спецыяльнасці «Славянская філалогія»

Петрашкевіч Настассі Кірылаўны

Кіраўнік: Лук’янава Т.В. 

 

Месцы запісаў: в. Каменічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобл.;

в. Стары Востраў Клічаўскага раёна Магілёўскай вобл.

Колькасць адзінак: 59.

Час: 6 дзён (з 6 жніўня па 11 жніўня 2012 г.).

Жнівень

 

1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24  25 26 27 28
29 30 31      

Ацэнка практыкі

Насамрэч збіранне фальклору – гэта не так страшна, як мне здавалася адразу, але ж гэта вельмі цікавы вопыт, які мне спадабаўся. Можна сказаць, не кожнаму даецца такі шанец – самому паўдзельнічаць у пошуках і захаванні духоўнай і культурнай спадчыны беларусаў.

Увогуле я лічу, што традыцыі продкаў павінен ведаць кожны, бо гэта не толькі вельмі цікава, але і дапамагае нам па-сапраўднаму адчуць сябе часткаю свайго народа. Праз уяўленні пра ранейшы побыт беларусаў, іх погляды на жыццё мы спазнаем вытокі нашай культуры, разумеем, адкуль пайшлі тыя ці іншыя традыцыі, у тым ліку і тыя, якія часткова ці цалкам захаваліся нават у сучасным жыцці.

Да народнай мудрасці трэба звяртацца ўсім, нягледзячы на тое, што мы жывем у такі час рацыяналізму  і развіцця інфармацыйных тэхналогій, бо продкі складалі для нас гэтую спадчыну стагоддзямі. А вопыт стагоддзяў не можа памыляцца.

Яшчэ хацелася б адзначыць, што, нягледзячы на тое, што практыку мы праходзілі самастойна, яна была добра арганізаваная. Яшчэ перад канікуламі мы атрымалі пэўную падрыхтоўку, вельмі дакладна і зразумела была пададзеная інфармацыя ў дапаможніку па фальклорнай практыцы, якім я карысталася падчас самой практыкі і дзе знаходзіла адказы на ўсе свае пытанні і на конт збірання матэрыялаў, і на конт афармлення справаздачы. Так што ўпэнена можна сказаць, што нават немагчымасць цэнтралізаванага выезду студэнтаў з кіраўнікамі ў сельскую мясцовасць не здолела перашкодзіць гэтай добрай традыцыі збірання фальклору студэнтамі першага курса. 

Каляндар фальклорнай практыкі

April 2017
M T W T F S S
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30