Дзень пяты ( 22 жніўня )
Сёння да мяне павінны былі прыехаць бацькі і сястра. Мінуў амаль тыдзень, але я не толькі не стамілася, а нават да дому ехаць яшчэ не збірался. Па прыездзе бацькоў я вырашыла, што павінна папытаць трохі свайго бацьку. Вашчылка Сяргей Іванавіч (1969, бел,выш, г.Баранавічы Брэсцская вобл, Баранавіцкі раён) Тата ўсё сваё дзяцінства кожнае лета жыў у бабулі ў вёсцы.
31) - Папка, слухай, вось у нас над хатай гняздо буслоў… А можа ты ведаеш, чаму яго нельга разбураць?
- На каком языке нужно отвечать?
- Ой…папочка, а что, у меня есть выбор? Я только несколько раз слышала, как ты на белорусском говорил. Если можешь, то ответь на роднай мове.
- Ладно, слухай. Ты мяне недаацэньвала, дачушка.
- Слухаю!
- Ну… прыкмета такая ёсць. Канешне, бурыць тое, што сатварыла прырода нельга…во…Але ёсць яшчэ адна прычына. Гавораць, калі гняздо буслоў разбурыць, то тады буслы раззлуюцца і прынясуць у дзюбе гарачую галавешку і скінуць прама на гэты дом, адкуль быў гэты чалавек. Вось. Тым самым яны і адпомсцяць.
Заўвага: Міфалагічная проза ( міфалагіз.з’явы прыроды)
32) – А хочаш яшчэ раскажу. Каля дома маей бабушкі Алесі , а тваёй прабабушкі, стаяў дом. Ну… і…. сколькі я сябе помню, там заўсёды ніхто не жыў. Калісьці ў гэтым доме муж забіў жонку. Ну…і як бы на гэтым месце смерць жыве. Ну…як-та так… Я помню, як маладая муж і жонка, толькі вяселле згулялі. Ну так гэты дом ім бацькі падарылі. Так там праз месяц пажар быў. Хата амаль уся пагарэла. Во. Потым самі бацькі жылі ў гэтай хаце. І памёрла жонка. Ну… нешчаслівы дом.
Заўвага: Няказкавая проза (рэалістычная проза, аповед-успамін)
33) – О! А я ведаю пра дом яшчэ адну гісторыю. Слухай. Калі мы толькі з тваёй мамкай пажанілісь, яна яшчэ ў акадэміі давучывалася, а я там на расрыдзяленні быў . Ну, гэта я думаю ты ведаешь. Дык вось… нам , як маладой сям’е прапанавалі дом купіць за пол цаны ў Глыбокам , пад Віцебскам. Цана была на той момань вельмі малая. Але мы вырашылі не пакупаць дом, бо яшчэ было не вядома, дзе Танька ( мама) будзе на распрыдзяленні. Потым я быў у гэтым горадзе праездам і вырашыў заехаць да суседа гэтага дома, бо ён быў маім знаёмым. І вось што ён мне расказаў. многа золата. Яна калі памёрла, усе хто жыў у гэтым доме шукалі золата. Але зямля і дом нешчаслівыя былі. Усе сем’і хто там жыў развадзіліся. Гаварылі, што віной гэтаму золата было… Ну … Апошнім у гэтым доме жыў прыдседацель каўгаса з жонкай . Разам яны жылі больш за сорак гадоў. Ён золата не пытаўся знайсці, але ўсё-роўна з жонкай яны разышліся праз год. Вось , добра , што мы гэты дом не купілі. Я, канешне, не вельмі веру ў гэтую сказачку, але чым чорт не шуціць, праўда?
Заўвага: Няказкавая проза (рэалістычная проза, аповед-успамін)
Мне вельмі хацелася, каб татка яшчэ расказаў штосьці цікавае, але я разумела, што ў яго і без мяне шмат працы. Але бацька падкінуў мне вельмі добрую ідэю. Можна было схадзіць у суседнюю вёску Валахва, адкуль была бабуля Жэня. Але гэта я вырашыла зрабіць заўтра.