28 ліпеня. Дзень 9.
Вырашыла я паглядзець свае запісы, каб яшчэ раз напомніць сабе пра тое, што патрэбна для практыкі, як што аформіць, і ўбачыла, што былі ў нас яшчэ тэмы, была адна наконт рэлігійных твораў. Я запытала ў бабулі, можа яна штосьці ведае, але бабуля сказала, што нічога не памятае. Расказала толькі тое, што раней некалькі разоў стаяла каля крыжа, які знаходзіцца напачатку вёскі і пела разам з пеўчымі, але што спявала зараз не памятае, але прыгадала, што ў яе захаваўся нумар (бабуля такая сучасная) той пеўчай, з якой разам спявала. Я папрасіла яе патэлефанаваць і дамовіцца, каб прадыктавала мне што-небудзь. Але на двары была амаль што ноч, таму мы вырашылі, што сёння толькі дамовімся. Бабуля мая патэлефанавала і на заўтра мы дамовіліся аб званочку.