Шаноўныя калегі!

Запрашаем вас прыняць удзел у працы ХVІ Шырмаўскіх чытанняў, прысвечаных 100-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Чытанні адбудуцца на філалагічным факультэце БДУ (г. Мінск, вул. К. Маркса, 31) 26 лістапада 2020 года.

Плануецца завочна-дыстанцыйны фармат правядзення Чытанняў. У інтэрнэце будзе створана скрыня, у якую ўдзельнікам прапануецца пераслаць свае выступленні па спецыяльнай спасылцы, а ў дзень Чытанняў – пазнаёміцца з дакладамі, пакінуць свае пытанні ці каментарыі.

Праблемнае поле Чытанняў:

  • Рыгор Шырма як збіральнік, даследчык, інтэрпрэтатар народнай песні.
  • Фалькларысты БДУ: па старонках летапісу.
  • Форма бытавання фальклору, дынаміка фальклорнага працэсу, роля творчай асобы ў фальклорным працэсе, грані фалькларызму і фалькларызацыі, фальклорны аўтар і “генааўтар”.
  • Фальклор у сістэме мастацтва, традыцыйнай і сучаснай культуры.
  • Міф – фальклор – літаратура: традыцыйныя і новыя падыходы да вывучэння ўзаемасувязей.
  • Фальклор і лінгвістыка: кропкі судакранання.
  • Традыцыйныя і нетрадыцыйныя жанры фальклору: паэтыка, семантыка, “пісьмо”, карціны свету, аспекты бытавання.
  • Фальклор у рэчышчы міждысцыплінарных (інтэграцыйных) даследаванняў.
  • Актуальныя праблемы фалькларыстыкі: тэорыя фальклору, метадалогія і сучасныя методыкі вывучэння фальклору, гістарычны вопыт беларускай фалькларыстыкі і сучаснасць.
  • Філалагічная фалькларыстыка ў кантэксце гуманітарных навук і шырокай міждысцыплінарнай прасторы.
  • Бяспека філалагічнай фалькларыстыкі як праблема ХХІ стагоддзя.
  • Беларускі фальклор у прасторы і часе нацыянальнай культуры: праблемы аховы, трансфармацыя, спецыфіка бытавання.

Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, аспіранты, магістранты, студэнты.

Працягласць запланаваных выступленняў – да 10 хвілін.

Тэрміны падачы заявак на ўдзел у Чытаннях і матэрыялаў да друку

Заяўку на ўдзел у Чытаннях неабходна даслаць на адрас электроннай пошты вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. да 20 лістапада 2020 года.

Форма заяўкі для ўдзелу ў Чытаннях

(калі ласка, запоўніце ўсе палі)

Імя, імя па бацьку, прозвішча

 

Навуковая ступень, навуковае званне

 

Пасада, месца працы

для студэнтаў, аспірантаў, магістрантаў:

месца вучобы, курс, спецыяльнасць, факультэт

 

Тэма даклада

 

Кантактны тэлефон,

e-mail

 

Кантактны адрас

 

 

 

Па выніках працы Чытанняў плануецца выданне 16 выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі”.

Аўтарамі зборніка могуць стаць не толькі ўдзельнікі Шырмаўскіх чытанняў, але і кожны жадаючы.

Тэматыка зборніка традыцыйная: артыкулы павінны быць звязаны з фальклорам – беларускім або іншанацыянальным.

Выданне ажыццяўляецца за кошт саміх удзельнікаў. Выдавецкі ўнёсак – 35 рублёў за артыкул аб’ёмам да 6 старонак.

Артыкулы ў зборнік прымаюцца да 20 снежня 2020 года на адрас электроннай пошты ВНЛ БФ Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ АРТЫКУЛАЎ

У ЗБОРНІК “ФАЛЬКЛАРЫСТЫЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ: КАНТЭКСТ, ТЫПАЛОГІЯ, СУВЯЗІ”

1. Артыкулы прымаюцца ў электронным выглядзе (інтэрвал адзінарны; палі: злева – 2,5, справа – 1,5, астатнія – па 2 см., шрыфт – TimesNewRoman, кегль 14). Аб’ём не павінен перавышаць 6 старонак.

2. Двукоссі выкарыстоўваць толькі ў варыянце рускага шрыфту (узор – «»).

3. Спасылкі на заўвагі афармляць у тэксце ў квадратных дужках праз зорачку і адпаведны парадкавы нумар. Пасля тэксту артыкула заўвагі размяркоўваць пад адпаведнай назвай ЗАЎВАГІ па парадку ўжывання праз зорачку і адпаведны нумар (гл. узор ніжэй).

4. Спіс інфармантаў падаваць напрыканцы артыкула перад спісам літаратуры з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, года нараджэння, месца запісу праз зорачку і адпаведны нумар (гл. узор ніжэй). Калі ў артыкуле ёсць і ЗАЎВАГІ, і СПІС ІНФАРМАНТАЎ, то апошні размяшчаецца праз дзве зорачкі і адпаведны нумар (гл. узор ніжэй).

5. Ініцыялы і прозвішча ў тэксце артыкула падаюцца праз непарыўныя прабелы, (Shift+Ctrl+прабел).

6. Спасылкі на цытуемыя крыніцы афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК РБ у квадратных дужках з указаннем нумару выдання па алфавіце і старонкі (старонка – курсівам, напрыклад: [1, 23]). Выкарыстанне зносак забараняецца.

8. Ілюстрацыйны матэрыял падаецца ў фарматах JPEG або TIF.

УЗОР АФАРМЛЕННЯ

Таццяна Івахненка

ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ ВОБРАЗА РУСАЛКІ Ў БАЛАДАХ

АДАМА МІЦКЕВІЧА «СВІЦЯЗЯНКА» І «РЫБКА»

 

Тэкст.

ЗАЎВАГІ

 

*1. У артыкуле выкарыстаны матэрыялы вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ.

ІНФАРМАНТЫ

**1. Запісана ў в. Крэмнае Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ад Марты Гаўрылаўны Чарнушэвіч, 1915 г. н., у 1985 г.

 

ЛІТАРАТУРА

 

1. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: у 2 т. Т. 1: Акапэла – Куцця / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск : БелЭн, 2005. – 768 с.

2. Восточнославянский фольклор: Слов. науч. и нар. терминологии / Редкол.: К. П. Кабашников (отв. ред.) и др. – Минск : Навука і тэхніка, 1993. – 478 с.

3. Лицкевич, С. Герой неизданного романа / С. Лицкевич // СБ Беларусь сегодня [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.sb.by/post/56439/ – Дата доступу: 14. 02. 2010.

4. Насовіч, Я. Пра сучасныя польска-беларускія моўныя кантакты: праблемы двухмоўя / Я. Насовіч // Беларусіка-Albaruthenica: Кн. 2 / Рэд. А. Анціпенка і інш. – Мінск : Нац. нав.-асв. цэнтр імя Ф. Скарыны, 1993. – С. 384–387.

5. Юрчук, О. О. Необарокові тенденції в українській літературі ХХ століття: автореф. дис. ...канд. філол. наук: 10.01.01 / О. О. Юрчук; Інс-т літератури ім. Т.Г. Шевченка НАН України. – Київ, 2007. – 20 с.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.