Другога лістапада – Задушны Дзень ці Дзень Усіх Святых. Перад гэтым днём ішлі на могілкі, прыбіралі ўсё, прыносілі кветкі, свечы, маліліся. У самы Дзень Усіх Святых паміналі не паасобку кожнага нябожчыка, а ўсіх разам. Уся вёска ў чорным адзенні – у жалобе.

Запісалі ў 1990 годзе студэнткі філалагічнага факультэта БДУ імя Леніна П.М. Булдакова і А.В. Гіціна у в. Індуры Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці ад Белуць Марыі Дамінікаўны (1925 г.н., беларуска, адукацыя 7 класаў, мясцовая).

***

На Дзяды на могілкі насілі толька цветы або пасвенчонае пячэнне, хлеб, ваду.
Свянцонай вадой крапілі магілкі. Перад памінальнай вячэрай гаварылі : “Дзяды, дзяды, усе сабірайцеся к сталу”. Усіх паімённа звалі. Астаўлялі яду на стале.
Уночы дзяды сніліся. Гэта было добрым знакам.

Запісалі ў 2002 годзе студэнтамі Г.М. Навумчык, Ю.І. Данільчык, В.М. Астроўская, І.С. Канановіч у г. Зэльва Гродзенскай вобласці ад Борыс Ніны Антонаўны (1931 г.н.).

***

Яшчэ гэта свята называлася Асяніны. У гэты дзень калолі парсюка ці рэзалі цялушку або авечку. Гатавалі старвы: куццю, бліны, клёцкі, мяса. Перад гэтым святам абавязкова ўбіралі падворак і хату, мыліся ў лазні. На вячэру заклікалі сваякоў, суседзяў. Гаспадар запальваў свечку і звяртаўся да памерлых:

- Прыходзьце да нас на Асяніны
ўсе тыя, што займалі гэту сялібу!

Ад кожнай стравы адкладвалі памерлым продкам. Пасля заканчэння вячэры зноў звяртаўся да дзядоў, развітваючыся з імі: “Святыя дзяды, елі і пілі, ідзіце да сябе”.

Запісала ў 2001 годзе студэнтка філалагічнага факультэта БДУ Е.С. Канановіч у в. Дзітва Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ад Нямшной Клаўдзіі Піліпаўны (1940 г.н., полька).

Болей пра свята можна пачытаць тут,

а пра ўвесь народны каляндар - у раздзеле "Святы" нашага сайта.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.