З гэтага тыдня распачынаюцца справаздачныя мерапрыемствы фальклорнай практыкі.
На 3.09.2019, у прыватнасці, запланаваная прэзентацыя матэрыялаў фальклорнай практыкі.
У гэты дзень кіраўнікі практыкі працуюць па наступным раскладзе:
Т.В. Лук’янава – 14.25 (аўд. 53)
Т.А. Марозава – 15.55 (аўд. 316)
Э.Ю. Дзюкава – 15.55. (аўд. 53)
В.В. Прыемка – 17.25 (аўд. 316)
Нагадваем, што прысутнічаць павінны ўсе.
З 4.09 па 6.09 будзе весціся праверка студэнцкіх работ і выстаўляцца папярэднія адзнакі. Тыя, хто пажадае павысіць бал, змогуць дапрацаваць свае работы да 9.09.
Студэнцкі форум па выніках ФП адбудзецца 12.09. Да 10.09 кожны з практыкантаў павінен запоўніць заяўку ўдзельніка форума (гл. у прымацаваных файлах) і скіраваць яе на ўказаны ў заяўцы электронны адрас.
12.09, пасля справаздачных мерапрыемстваў, адбудзецца і залік, таму просьба мець з сабою заліковыя кніжкі.
Зычым усім поспехаў!