Хутка 8 сакавіка, а таму - каб зрабіць прыемнае ўсім прадстаўніцам прыўкраснага полу - мы прапануем на сваім сайце падборку твораў. Гадоў 50 таму яны былі старанна перапісаныя ў кожным дзявочным "песенніку" і дасюль карыстаюцца папулярнасцю ў народных выканаўцаў.
Вітайце - жорсткія рамансы!
Жанр – жорскі раманс
Вот аднажды ішла за стадамі авец
белакурая Тася-пастушка
Панаравілся ей пакарыцель сердзец
Маладой сімпатычны Андрушка.
– Давай, Тася, з табой переменім усю жызнь
Дзеравенскую на гарадскую.
Разадзену цебя я і ў бархат, і ў шолк
І куплю табе шаль галубую.
Вот і годзік прошол, а Андрэя всё нет
Он не едзет в дзярэўню за Тасей.
Вана рабёнка бярот, пракліная ўвесь свет,
Едзет в город разысківаць мужа.
Ой, і стала вана па бульварам хадзіць,
І наўстрэчу Андрушы папала.
– Здравствуй, муж дарагой і рабёнку айцец,
Як даўно я цябе не відала!
Ён кудрамі встрахнул і ушел паскарэй:
– Я цябе не відал і не знаю!
Разгарэлася кроў маладая ў грудзях,
Тася ножык яму ўванзіла.
– За ізмену прашчу, мужанёк дарагой,
Я за сына табе атамсціла.
Запісала ў 1985 годзе студэнтка 1 курса беларускага аддзялення філфака БДУ Страмаус Ларыса Віктараўна ў вёсцы Падбарочча Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Рамановай Анастасіі Цярэнцьеўны 1917 года нараджэння, непісьменная, беларуска.
Жанр – жорсткі раманс.
Кагда мы ў бярэзніку гулялі –
С тех пор я полюбіла его
Но раньше я того не знала,
Цяпер прападаю адна.
Паехаў міленькі далёка,
Аставіў меня сіратой.
Быць може, сюда не вернёцца,
Быць може, забудзет меня.
Но еслі мой мілы прыедзе
І спросіць, дзе буду тогда я,
Прошу вас, падругі, скажыце:
Дзясята магіла з канца.
Запісала ў 1985 годзе студэнтка 1 курса беларускага аддзялення філфака БДУ Страмаус Ларыса Віктараўна ў вёсцы Падбарочча Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Крупнёвай Ганны Васільеўны 1905 года нараджэння, непісьменная, беларуска.
Жанр – жорсткі раманс.
Матрасёнак на рацэ,
Аленькіе губкі,
Вазьмі мяне, сірату,
Хоць я ў адной юбке.
Пойду к мамочке родной
І спрашу савета,
А ці ехаць з мараком
На край бела света.
Маць савета мне дала:
– Брось, дачка, матроса,
Матрос цябе не вазьме,
Толькі пасмяёцца.
Не паслухала дачка
Мацеры савета
Паехала з мараком
На край бела света.
Жыла годзік, жыла два,
Горушка не знала,
А пра маць сваю радну
Часта спамінала.
Жыла годік, жыла два,
Жызнь яе змянілась:
На руках вана нясе
Матрасёнка сына.
– Прыймі, прыймі, маць радна,
Сям’я небальшая,
Матрасёнак будзе зваць
“Бабушка радная”.
– Ідзі, донейка радна,
С кім савет імела,
Ты савета маяго
Слухаць не схацела.
Запісала ў 1975 годзе студэнтка 1 курса Ганчар Тамара ў вёсцы Забалоцце Мозырскага раёна Гомельскай вобласці ад Капыловіч Таццяны Дзмітрыеўны 1914 года нараджэння, беларуска.
Жанр – жорсткі раманс
– Матрасёнок на рацэ,
Аленькіе губкі!
Вазьмі мяне,сірату,
Еду ў адной юбке.
Атвяшчае ёй марак:
– Паязджай са мною.
Я на плацце табе дам,
Будзь маёй жаною.
– Пайду к маміньке радной,
Папрашу савету,
Што я еду з мараком
У край белого свету.
Мать савету не даёт:
– Брось ты,доч,матроса!
Матрос цябе не вазьмёт,
Толькі насмяётса.
Не паслухала вана
Маміна совета,
І паехала вана
Ў край белого света.
Нету годзік, нету два.
Доч ідзёт уныла,
На руках нясёт вана
Матрасёнка сына.
– Прыймі, прыймі,
Маць родна,
Сям’я небальшая.
Матросёнак будзе зваць
“Бабушка родная”.
– Ідзі, ідзі, доч родна,
С кім савет імела,
Што савета мояго
Слухаць не схацела.
- Пойдзем,пойдзем,
сын радной,
здзесь нас не прыймают.
Сіне море глубако,
Там нас ажынают.
К сіню мору падышлі,
Мора ўскалыхнула.
З матрасёнкам на руках
дочка патанула.
На тым мейсцы ля ракі
Выраслі бур’яны.
Не любіце маракоў:
Ваны хуліганы.
Запісана студэнткай 1 курса філалагічнага факультэта БДУ Чэх Н. І. Ад Бязрукавай В. К. ( 54 года) у вёсцы Аляксейкі Дубровінскага раёна Віцебскай вобласці.
Фота В.Дзянісенка