Студзеньскімі днямі так цёпла ды ўтульна ўспомніць пра лета. Пра фалькларыстычнае лета, вядома.
Успамінайце разам з намі - чытаючы дзённік ФП-2011 нашай студэнткі Аляксандры Пятровіч. Сціслы, прасякнуты трапяткім сумам па пінгвінах, акадэміку Залізняку і такі японскі - на свой, беларускі лад.
Дзённік фальклорнай практыкі
Пятровіч Аляксандры
(2011)
Першы дзень сёмага месяца
“Вясёлае вяселле”.
Бялейшае за белае. Але колькі вады!
Чацвёрты дзень сёмага месяца
На філфаку холадна, сыра і змрочна. Не здзіўлюся, калі за савецкім часам у тутэйшых прыбіральнях катавалі дысідэнтаў.
Пяты дзень сёмага месяца
Некаторыя почыркі неабходна разглядаць як адміністратыўнае правапарушэнне.
Шосты дзень сёмага месяца
Няшчасны студэнт
Падобны да кальмара
Падчас сесіі.
(ружовага, тоўсценькага кальмара)
Сёмы дзень сёмага месяца
Танабата!
Зоркі і пінгвіны. Ах, пінгвіны.
Восьмы дзень сёмага месяца
Чамусьці філоло-філолагі любяць лічыць, што нанізванне сінанімічных радоў упрыгожвае іх утульные курсавыя. Фатальная памылка.
Адзінаццаты дзень сёмага месяца
Пінгвіны!!
Як добра было б зараз мець аднаго побач.
Дванаццаты дзень сёмага месяца
“Яблык – узнагарода для тых, хто абраў любоў па-над усім іншым”. Хм, сапраўды?
Трынаццаты дзень сёмага месяца
Жорсткія рамансы далучаюць мяне да вытокаў народнай духоўнасці.
Чатырнаццаты дзень сёмага месяца
Калі я вырасту, я хачу быць акадэмікам Залізняком.
Кітайскія дзяўчаты – найпрыгажэйшыя ва ўсім універы (і гэта аніяк не звязана з папярэднім абзацам). Суцэльная эстэтыка.
Пятнаццаты дзень сёмага месяца
“Я к тебе прибегаю, покровитель всяческих раздолбаев, святой Антоний, orapronorbis, святой Антоний, молись за нас” (Цікі Шэльен)
Васемнаццаты дзень сёмага месяца
Ой, лосю мой, лосю, чаму ж ты не ў боры, чаму ж ты, мой лосю, убіўся ў фальклоры?
<японамоўная характарыстыка дзевятнаццатага дня сёмага месяца апушчана, цікаўныя – звяртайцеся да аўтара дзённіка – Заўвага рэдактара>
TiroFinale!
(Усе ведаюць, што прыгоннае права скасавалі 150 год таму, праўда?)
*а болей студэнцкіх дзённікаў можна знайсці тут