31 ліпеня.

          Дзень трэці.

    Сёння прачнулася на раніцы з нейкім смуткам на сэрцы. Прысніла дрэнны сон. Тады адразу лезуць такія думкі “А што, калі спраўдзіцца?”. Але я пастаралася адагнаць іх ад сябе. Тым больш, што сёння на раніцы планавала схадзіць у нашу сельскую бібліятэку ў аграгарадок, як цяпер яго называюць, а раней проста пасёлак Кальчуны. І праз паўгадзіны я разам са сваёй стрыечнай сястрой Насцяй ужо ішла па дарозе ў Кальчуны.

Гэта дарога знаёма мне з самых ранніх год. Напэўна,  магу прайсці яе з закрытымі вачыма. Бо я 11 год хадзіла па ёй у школу і назад, і большасць маіх сябровак жыве менавіта там. Так, таму Кальчуны я магу назваць маім другім домам.

Фух…на дварэ такая спёка. Вось і будынак нашага СДК. Як прыемна туды зайсці. Халадок.Вось і заходзім у бібліятэку. Як заўсёды, за сталом сядзіць нязменны бібліятэкар Шкелда Алена Адольфаўна (1951 г.н., беларуска, адукацыя сярэдняя спецыяльная, родам з Ворнаўскага р-н., в.Курчоўцы, у Кальчунах з 1971 г.).

- Здравствуй, Викушка.Ну как у тебя дела?

- Добры дзень. Добра, Алена Адольфаўна. Вось, збіраю фальклор, ды і кніг хачу ўзяць пачытаць.

 - Добра, добра. А так значит фольклор. И ты пришла у меня спросить?

- Так, прыйшла.

Алена Адольфаўна, зразумеўшы, што я размаўляю на беларускай мове, таксама перайшла на яе.

 - Ну добра, ты пасядзі пакуль крышку, а я што-небудзь успомню.

Алену Адольфаўны ведаю таксама з дзяцінства. Яна да мяне заўсёды вельмі добра адносілася: пацікавіцца як у мяне справы, пажадае поспехаў. Яна добра ведае маю матулю, таму што тая сама з  Кальчун.

Алена Адольфаўна з тых людзей,якія  цалкам аддадзены сваёй справе. Бібліятэкарам яна працуе ўсё сваё жыццё, і нават зараз, на пенсіі, яна не пакідае любімай справы.

Тут я ўздыхнула.

- Што так цяжка ўздыхаеш?

- Ды так, сон успомніла.

 - А ты кажы так.

31.Святой Самсон, заберимой сон. Хороший иль плохой, забери  его с собой.

Заўвага:магічная проза – ахоўная замова ад дурнога сну.

- Магу расказаць верш, які мы гаварылі, калі хадзілі ў валоўнікі, для гаспадароў, але толькі на польскай мове, - сказала Алена Адольфаўна, крышку падумаўшы.

 32. “В недзеле рано слонэчко всходзіло”.

В недзеле рано слонэчко всходзіло,

Матко Божа своего сынэчка за рэнчко водзіла.

Едынэго мяла, і тэго жыдзе вскрадле.

Жыдзе вскрадле, до гроба вкладлі.

З гробу повстае –нам велька радосць дае.

По тэй радосці віншую шахмосці.

Дай Божа, другога року дачакалі дзеткамі,

Пшыяцелькамі з неба корону отшымалі.

 Нех бэндзе пахвалёны Езус Хрыстус.

Заўвага: духоўная паэзія – псальм вялікодны.

 - А можа ведаеце якія вясельныя абрады?- пытаюся я.

- Ведаю пра вяночак для нявесты.

     33. Вяночак, звіты з мірты, падаюць на талерачцы. Падае першы асістэнт, або вельмі блізкая радня. Вяночак гэты азначае, што нявеста чыстая, нявінная.

Заўвага: Сямейна-абрадавая проза – вясельная проза (вясельны рытуал).

 - А вось гэта спявалі, калі давалі маладым вяночак.

     34. “Нех бэндзі пахвалёны Езус Хрыстус”.

Нех бэндзі пахвалёны Езус Хрыстус

Чы вам воля стэмпіць в тэн дом свянцоны?

Чы вам воля віншоваць от велькего

          До малэго цалэго акту вэсэльнэго?

Стэмпуе крок, стэмпуе другі, на тшэцім стае.

Пане млоды, дзень добры аддае.

Як дрогай ехал, то звоны звонілі,

          Аж глосы подкалі, мы до тэго дома доехалі.

Пан млоды, ты веж, цо робіш,

          Ты веж, цо чыніш?

Ты вежыш, цо млода за моложанка своя,

          А разам товажышка своя?

 Не апушчай ей, не дакучай ей.

Не апушчайце вы, куліжанкі,

          Ктуры не распульне збіралі квяткі. 

          Едце до косцёлу, бо і час подходзіць.

Там найсвентша матка по огрудку ходзіла,

Квятэчкі збірала, пане млоды на глувке пшэслала.

Дзе тут госпадыня тутыйшэго дому,

Нех подай тпнеш натуры лежэ вянэк.

А тэн вянэк звіты:

 Першы квят ест ружа,

          Жэбы наша млода сподзявалася добрай подружэй;

Другі квят ест лілея,

          Нех тэн у вянэк наша млода замі вянок обляла;

Тшэці квят ест рута,

          Жэбы наша млода ходзіла абута.

Благославце, ойцец і матка, і вы, васэльны госце,

Нех, пане музыканце, заграйце жалосне.

Заўвага: сямейна-абрадавая паэзія– вясельная паэзія (вясельная песня).

Заўвага выканаўцы: тады падаюць вянок, спяваюць Сардэчна Матка і становяцца на благаславенне.

 - Магу яшчэ адну замову рассказаць. Ад урокаў.

     35. “Ад урокаў”

У імя айца, і сына, і духа свентэго. Едын жэкне, тшы отжэкнуць. Буг айцец, Буг сын, Буг дух свенты. Здровась Марыё, ласкі пэлна, Пан з тобон, блогославёнась Ты  мендзы невястамі і благославёны овоц жывота твоего, Езус. Сьвента Марыё, Матко Божа, мульд сен за намі гжэшнымі, тэраз і в годзінэн сьмерці нашэй.

Заўвага: рытуальна-магічная сфера фальклору – замова ад урокаў.

Заўвага выканаўцы: Малітву “Здровась Марыя” трэба прагаварыць вельмі хутка, на адным дыханні.

Для мяне было нечаканасцю, што Алена Адольфаўна ведае замовы.

У бібліятэку пачалі прыходзіць людзі, і стала неяк нязручна распытваць больш. Я падзяквала Алене Адольфаўне за цікавую інфармацыю, узяла патрэбныя мне кніжкі і разам з сястрой пайшла дамоў.

Гэты дзень можна назваць днём дарог у мінулае. Гэта не толькі дарога ад Навасяд да Кальчун, але і яшчэ адна дарога – у вёску Багданава  да маёй прабабулі Ані – таксама мне вядомая з дзяцінства. Вельмі люблю падарожнічаць. Пад час падарожання можна шмат што абдумаць, дадумаць, перадумаць, успомніць, або проста памарыць. Успомніць што было, пераглядзець тое, што ёсць, памарыць пра тое, што будзе.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.