20 ліпеня. Дзень 4.

 

Сёння вырашыла прайсціся па вёсцы, каб не губляць час, лежачы на ложку, можа атрымаецца завітаць да якой-небудзь бабулі. Выйшла я з дому і пайшла ў бок пашы па дарозе, прайшоўшы некалькі хат, заўважыла каля хаты бабулю Марыю Антонаўну, якая, выгнаўшы скацінку, сядзела на лаўцы. Я прыпынілася, паздаровалася з ёй, расказала, што збіраю фальклор.

 

- Можа Вы мне дапаможаце?

 

- З вялікай ласкі, дзяўчо, бо і голас ў мяне сёння “працоўны”.

 

Мы пайшлі да яе ў хату, селі, яна мяне пачаставала малачком, дастала варэння. Мне было вельмі прыемна. Я ўключыла дыктафон і яна пачала спяваць:

 

 Ой,там  у полі, у полі

 

Ой,там у полі, у полі

 

Сцелецца белы туман.

 

Возле зялёнава гая

 

Хлопец з дзяўчынай гуляў.

 

Возле зелёнава гая

 

Хлопец з дзяўчынай гуляў.

 

 

Яны  гулялі, гулялі,

 

Цыганка да іх падайшла.

 

Дай мне ручэньку, дай мне другую,

 

Я цібепраўду скажу.  

 

Дай мне ручэньку, дай мне другую,

 

Я цібепраўду скажу.  

 

 

А я цыганям не веру,

 

Дзяўчонку я крэпкалюблю,

 

Нежна яе пацэлую,

 

Крэпка  к грудзі  я прыжму.

 

Нежна яе пацэлую,

 

Крэпка  к грудзі  я прыжму.

 

 

Ой,там у полі, у  полі,

 

Сцелецца  белы туман.

 

Возле зялёнава гая

 

Хлопец з дзяўчынай гуляў.                                                                                   

 

Возле зялёнава гая

 

Хлопец з дзяўчынай гуляў.

 

( 27. песня пра каханне)

 

 

Чырвона каліна

 

Чырвона каліна

 

Белым цветам цвіла

 

Чэрэз цібе , казачэ

 

Мене маці біла

 

Чэрэз цібе , казачэ

 

Мене маці біла

 

Біла ш мене маці

 

Дзерновым прутам,

 

Штоб я не стаяла

 

З маладым рэкрутам.

 

Штоб я не стаяла

 

З маладым рэкрутам.

 

 

А я ўсё не спала

 

Дый усё гэта чула

 

На мене сварылась

 

Сама та кабыла.

 

На мене сварылась

 

Сама та кабыла.

 

 

Чырвона каліна

 

Белым цветам цвіла

 

Чэрэз цібе , казачэ

 

Мене маці біла

 

Чэрэз цібе , казачэ

 

Мене маці біла

 

( 28. песня пра каханне)

 

 

Туман Ярам  

 

Туман Ярам, туман даліною,

 

Туман Ярам, туман даліною.

 

За туманам нічэво не відна,

 

За туманам нічэво не відна.

 

Толькі відна дуба зелянова,

 

Толькі відна дуба зелянова.

 

Пад тым дубам крыніца стаяла,

 

Пад тым дубам крыніца стаяла.

 

З той крыніцы дзеўка воду брала,

 

З той крыніцы дзеўка воду брала.

 

Ураніла залато вядзерцэ,

 

Ураніла залато вядзерцэ.

 

А хто ш тое вядзерцэ ёй дастане,

 

А хто ш тое вядзерцэ дастане.

 

Той са мною на ручнічах стане,

 

Той са мною на ручнічах стане.

 

Адазваўся казак маладзенькі ,

 

Адазваўся казак маладзенькі.

 

Яй с табою на ручнічак стану,

 

Яй с табою на ручнічак стану.

 

Туман Ярам, туман даліною,

 

Туман Ярам, туман даліною.

 

( 29. песня пра каханнне)

 

 

Мне нікагда  не забыть 

 

Мне нікагда не забыць

 

Тойсамай зялёнай палянкі,

 

Где шумнаю  і  быстрай талпой

 

Вакруг танцаваліцыганкі.

 

Где шумнаю  і  быстрай талпой

 

Вакруг танцаваліцыганкі.

 

 

Вакруг, дзе гарэлікастры,

 

Там табар цыганей юцілся

 

І яз васімнаццацілет

 

У маладую цыганку ўлюбіўся.

 

І яз васімнаццацілет

 

У маладую цыганку ўлюбіўся.

 

 

Стройная ручка ее

 

Нежна  па струнам  іграла

 

Ікак  увідала меня                      

 

Тот час  камне подбяжала.

 

Ікак увідала меня                     

 

Тот час  камне подбяжала.

 

 

Мілый взгляніна мене

 

На мае карыя вочы.

 

З табою, мюбіменькі мой            

 

Гатова гуляць дзень іночы.

 

З табою, мюбіменькі мой            

 

Гатова гуляць дзень іночы.

 

 

Паліна, Паліна мая.

 

Паліна меня палюбіла

 

І скора забыла пра ўсё,

 

Паліна меня разлюбіла.

 

І скора забыла пра ўсё,

 

Паліна меня разлюбіла.

 

 

Мне нікагда не забыць

 

Тойсамай зялёнай палянкі,

 

Где шумнаю  і  быстрай талпой

 

Вакруг танцаваліцыганкі.

 

Где шумнаю  і  быстрай талпой

 

Вакруг танцаваліцыганкі.

 

(30. песня пра каханне)

 

 

Я падзякавала за пачастунак і за творчасць, запытала да каго лепш зайсці і пайшла далей. Трэба было перайсці пашу, было каля трох, я прайшла па масту праз рэчку, палюбавалася гарою і ўбачыла дом, у які мне параіла зайсці Марыя Антонаўна, але я ведала да каго іду, бо раней да яе прыязджала ўнучка  і мы разам з ёю гулялі, можна сказаць, што ўвесь  летні адпачынак былі побач адна з адною. Пастукала ў дзверы, Валянціна Аляксандраўна была  вельмі рада мяне бачыць, запрасіла ў хату, з ею мы папілі  гарбаты, а потым яна запытала, па якой прычыне  я яе наведала.

 

- Па-першае, даўно Вас не бачыла, яшчэ з таго лета, а па-другое, у мяне фальклорная практыка і трэба збіраць народную творчасць.

 

- Дык я табе дапамагу, вось, сядай і пішы:

 

 

Дом радзільны насмешыл,

 

Перастроіцца решыл.

 

Захацел штоб іх ребёнка

 

Прінімала госпрыёмка.

 

( 31. прыпеўка)

 

Сачініцелям харошым

 

Прысуждают Нобелей

 

Я частушку сачыніла

 

Мне зарплаты не додалі.

 

( 32. прыпеўка)

 

Ах, калхоз, калхоз, калхоз.

 

Харошее  названіе.

 

Мужыкі каров -  даіць,

 

А бабы -  на сабраніе.

 

( 33. прыпеўка)

 

Раз меня прыміравалі

 

Паздравлялі день - деньской

 

Сразу тры бацінка далі:

 

Дзецкі, жэнскі і мужской.

 

( 34. прыпеўка)

 

Мы с падружкаю вдваём

 

Вам частушкі прапаём,

 

А панравіцца матыў

 

Саздадзім  каператыў.

 

( 35. прыпеўка)

 

Гаварят картошку з’елі

 

Каралацкія жукі.

 

Абайдзёмся без картошкі

 

Лішь бы былі мужыкі.

 

( 36. прыпеўка)

 

Ох, падруга, табе в’юга,

 

Мне – халодная зіма.

 

Ізменіл табе Сережка,

 

А я бросіла сама.

 

( 37. прыпеўка)

 

Я люблю, кагда пылает.

 

Я люблю, кагда гарыць.

 

Я люблю, кагда мой мілы

 

Пра ізмену гаварыць.

 

( 38. прыпеўка)

 

Вось колькі цудоўных прыпевак я запісала.

 

Так, нездарма я сёння выйшла на пошукі, мне пашанцавала.

Каляндар фальклорнай практыкі

November 2017
M T W T F S S
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30