9 верасня 2014

Мая мама пад уражаннем пачутага з маёй фальклорнай практыкі таксама стала ўспамінаць цікавыя эпізоды са свайго дзяцінства, праведзенага ў вёсцы. Адно з яе апавяданняў мы вырашылі ўнесці ў матэрыялы нашай фальклорнай практыкі.

 

52. Букецікі (апавяданне-ўспамін)

Былі мы яшчэ малыя, школьнікі. А наша сям’я ўжо была выехаўшы. Прыехала я летам да сваёй сяброўкі ў Часнакі ў госці. А такая там прырода харошая, мусіць, як нідзе. Мы любілі і так гуляць, і на роварах каталіся. Асабліва кветкі збіраць, бо іх там так многа!.. Усякія зёлкі!...

А гэта было ўжо ў жніўні. Пайшлі мы на поле, назбіралі многа кветак, нарабілі многа букецікаў. Ідзём пад вечар дамоў. А што з букетамі рабіць? Дык мы ўзялі і каля кожнай хаты на варотцы па букеціку насадзілі. Букетаў, можа сем ці восім. Так красіва было… Во людзі пацешацца. А ў адной з гэтых хат тожа наша сяброўка жыла, Аня.

А назаўтра прыбягае Аня да нас, смяецца ды расказвае:

Раніцай ускочыла ў хату Рэнька ды крычыць:”Выходзьця! Нехта нешта нам начараваў! Паглядзіця, зёлкі насаджаны!.. Праз вароты ні хадзіця! Я карову во ажно праз сад вяла, па бульбя. А кветкі тыя анучай узяла, перажагнала ды ў печы спаліла. Вароты тады сьвянцонай вадой паліла…” І ўсе там так рабілі.

Во мы тады насмяяліся… Хацелі як лепей, а такой “бяды” нарабілі.

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.