13 жніўня 2014года

Дзень сустрэчы пані Лёнгіны з сяброўкай дзяцінства паняй Вікцяй. Жанчыны жывуць на розных канцах вёскі. “Раней бачыліся па сто разоў на дзень, а цяпер па аднаму разу на сто дзён. Што зробіш – старасць. Але гледзячы на іх, такіх яшчэ прыгожых жанчын, старэць не страшна, асабліва калі ў такім узросце пашанцуе мець сяброўку, з якой ні разу не пасварыўся за восемдзесят гадоў.

На нашу просьбу расказаць пра даўніну, пані Вікця адказвае: ”Я ўжо ўсё пазабывалася, памяці сусім няма, а некалі ведала ўсяго. Кажы ты, Лёнгіна, ты лягчэйшую жызню зжыла, памяць не страціла…”та я ў бацькі жыла як сад пад пагодай, а потым усяго было: і труднасці, і беды ўсякія…

“Вот, якую там лягчэйшую, - адказвае сяброўка. - Гэта я ў бацькі жыла як сад пад пагодай, а потым усяго было: і труднасці, і беды ўсякія… Ну, але і радавацца было чаму. Дзякуй Богу!”

Жанчынам ужо цяжкавата пець, то тэксты песень расказваюць нам вершамі. Гэта таксама прыгожа гучыць і таксама кранае душу.

Садзімся за стол, п’ём смачную гарбату… Да размовы далучаецца дачка пані Вікці пані Марыя, успамінае эпізоды з яе дзяцінства ў гэтай вёсцы.

 

5. Пра косці (прымхліца)

У нас вот эці косці ў маёй татавай сястры, да. Пастаянна здыхалі каровы. Нічога у яе не вялося. І так у жызні ўсё не пладзілася.

І яна паехала да калдуна ў Вільнюс. Яна ездзіла адна некалькі разоў, а патом і мяне раз узяла. І я гэтага калдуна бачыла. Патом мы з мамай ездзілі, бо ў нас тожэ каровы началі здыхаць. Каждую вясну, як толькі вясна, у нас здыхаіць карова, не спраўляліся купляць, каждую вясну.

То нешта <…>, то нешта зваліцца, ну в обшэм здыхалі. Так вот эці косці, ён сказаў, калдун, сказаў, што ў яе ў хлеве закапаны косці. Так вот эці косці і нашлі, што было пахаронена <…>.Ён сказаў якім мейсцам, якім мейсцам пракапаць, яна капала. Яна спужалася, як ён сказаў, эты калдун.

— Якія косці? Чалавечыя?

А ён гаворыць:

— Не, каціныя.

— Дык як я каціныя найду? Яны ж маленькія.

— Найдзеш, увідзіш.

І як стала капаць, дык два вядры касцей вынясла. Прадстаўляеце? Два вядры. Ну ён ёй сказаў несці да кладбішча, і яна вынасіла да кладбішча іх сюда, выкідвала, вот гэтыя косці.

І ўсё. І як па той раз перестала прападаць уся скаціна ў яе.

 

Хутка праляцеў адвячорак. Хай не вельмі многа твораў фальклорнай прозы пакладзена ў нашу скарбонку, але ўражанне ад аўтэнтычнай атмасферы, ад вёскі і ад прыемных людзей застанецца назаўсёды. Шкада, што яшчэ адна іх сяброўка пані Браніслава якраз у гэтыя дні паехала гасцяваць да дачкі. Яна таксама “пяець і многа шчэ што ведаіць”. Што ж, будзе прычына нам прыехаць яшчэ раз.

На развітанне гаворым дзякуй усім. Асабліва пані Лёнгіне за яе памяць, за шчырасць, за гасціннасць, за песні… А яна кажа:

— Гэта вам дзякуй, што я вам спатрэбілася, што хоць нагаварылася з людзьмі.

Аб’ехаць бы ўсю Беларусь і нагаварыцца з кожным яе жыхаром сталага веку!

 

Заўвага: на месцы <…> — нерасчытаная часткатвора. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.