4 жніўня
Ітак, я ізноў-такі разам з бабуляй. Тое, што яна мне абяцала дарасказваць, сёння атрымалася запісаць. Гэту сустрэчу можна адзначыць тым, што сёння давялося паслухаць пра варажбу шлюбнага характару. Раней гаворка на гэтую тэму не заходзіла. З цікавай усмешкай на твары бабуля пачала расказваць.
30. Як мы булы подросткамі…
Як мы булы подросткамі, то збыралыся дівчата на колядкі і вже гадалы. Кто колы замуж выйдэ. Гадалы на тарэлцы. На бумаге рысовалы круг, а по кругі – цыфры, як часы. А на тарелцы рысовалы стрелку. В тішіне прі свечке по очереді кажда клала рукі на тарелку. Все крепко дывылыся, шчоб тарелка двігалась, і вона двыгалась по кругу с рукамі той дівчыны, чьі рукі лыжалы на тарелцы. І тарелка в нас действітельно двігалась. Коло якеі цыфры останавлівалась, то через столько літ выйдэ замуж. Всі булы в восторге от этого гаданія. А шчэ по такому прінціпу гадалы, як будэ называтысь муж. Только вместо цыфр булы буквы.
Заўвага: магічная проза – варажба шлюбнага характару.
Да, дзяўчаты ў гэтай вёсцы былі “прадзвінутымі”. Ведалі не адно гаданне, якое і выкарыстоўвалі на практыцы.
31. А шчэ було такое гаданіе…
А шчэ було такое гаданіе. Була палка і на ту палку бралысь тры дівчыны однэю рукою. А потім кулакі пэрэставлялі одён за одным. Чій кулак був на вэрховы, то тая пэрша замуж выйдэ.
Заўвага: магічная проза – варажба шлюбнага характару.
Пасля гэтых расказаў пра варажбу я спытала ў бабулі, ці спраўджвалася тое, што абяцала гаданне. На што бабуля са смехам адказала:
– Да думаешь я помню. Каждый раз разное показывало.
Пасмяяўшыся з такога адказу, мы з Любоўю Мікалаеўнай вырашылі прадоўжыць працу.
Успомніла Любоў Мікалаеўна і яшчэ адну легенду тапанімічнага жанру. Раней я пачула ад яе тапанімічную легенду пра назву тутэйшага, як людзі называюць, вострава (фальклорная адзінка № 18).
32. А наше сыло называется Тэрэбунь…
А наше сыло называется Тэрэбунь. Колысь старыі люды казалы ілі объяснялы, почему оно так называется. Бо по рекі Лесной, якая рядом с сэлом тычэ, вона була колысь глыбока, шірока. І якобы по юй сплавлялы брёвна. Казалы не справлялы, а тэрэбылы. Як бы от слова тэрэбыты пушло названіе сэла.
Заўвага: няказкавая проза – тапанімічная легенда.
Вырашыла бабуля падзяліцца са мной і лекавымі сакрэтамі.
33. Як я була малая і жіла у бабці Елены…
Як я була малая і жіла у бабці Елены, і прыходылось пасты коровы. А вставаты трэба було раненько. І гнала корову по росі, бо обутысь не було во что. І часто тріскалысь ногі, лопалысь пяткі. А шчоб воны зажывалы, то бабця казала:“Посцы, посцы на ногі!” І я так робыла, хоть вэльмо пэклы, але зажівалы. І тогды я научілась доіты корову, і корова мэнэ слухалась.
Заўвага: магічная проза – парада.
34. А шчэ був случай…
А шчэ був случай с моеі школьной жізні. Мы ходылы с Тэрэбуня в деревню Мотыкалы в школу 8, 9,10 клас за 7 км. І часто хлопцы ходылы “партізаны” – сэділы в лісовы. А мы пару девчат учілісь хорошо і нас отпускалы в школу. А одён раз снежною зімою сказалы, шо мы тоже з імі пуйдэм в партізаны. Завэлы нас в скірду соломы. Мы там хувалы кніжкі і сталы бродыты по лісовы. А як трэба було ідты додому, пошлы забыраты кніжкі. То всі побачылы, шо мой дневнік погрызлы мыші. То сталы так смеятыся! І я бульш в партызаны не ходыла.
Заўвага: няказкавая проза – мемуары.
Калі я запісала гэтую апошнюю фальклорную адзінку, расказаную маёй бабуляй, то адчула радасць ад таго, што з адным інфармантам я канчаткова скончыла працу. Гэта звязана, канешне, не з тым, што мне больш не хацелася размаўляць з бабуляй. Наадварот, мне заўсёды вельмі прыемна яе слухаць. Проста ўзнікла пачуццё супакаення ад таго, што разам з бабуляй мы сваю задачу выканалі. І я вельмі ўдзячная Любові Мікалаеўне за тое, што яна не адмовілася дапамагчы мне, даўшы пэўную колькасць адзінак фальклорнай прозы.