29 ліпеня. Дзень 10.

 

Ранкам мы  патэлефанавалі Зінаідзе Міхайлаўне і яна расказала мне, што раней працавала ў школе, там быў у іх свой гурток, дзе яны збіраліся і пелі, было недзе каля дзевяці чалавек, у асноўным дзяўчаты  і  некалькі хлопцаў.

 

А калі пайшла на пенсію, працягвала спяваць, але не забаўкі, а сур’ёзныя песні, пачала чытаць і спяваць рэлігійныя творы. Я папрасіла яе, каб яна мне прадыктавала некалькі песняў, яна паразважала і сказала, што прадыктуе пару песен, якія спяваюць у розных выпадках: на пахаронах,на шасцінах, на гадавіне, у царкве, у доме, на вуліцы.

 

 

Малітва мацеры .

 

О, Боже, зашчыці маіх  дзяцей,

 

І атвядзі ад жызні іх угрозу.

 

У  кругавароце  нашых смутных дней

 

Пусць не крануцца іх ні боль, ні слёзы.

 

 

Я маць,  я  ўсе  лішэнія   сцярплю.

 

Усё, што маю, усёаддамдля іх.

 

Но, Божа правы, я цябе малю:

 

Не дай  мне перажыць дзяцей маіх.

 

 

Яшчэ прашу цябе:

 

Дай  сілы жыць.

 

Не для ўцехі,грэхаводнай  страсці.

 

А для  таго, каб засланіць

 

Дзяцей сваіх ад гора інапасці.

 

 

І ноччу цёмнаю, і ясным днём

 

Я стану на цябе, мой Бог, маліцца,

 

Но я прашу цябе лішабадным

 

Сіроцкімслёзам не даць праліцца.

 

(100. духоўны верш)

 

 

- І яшчэ адна: 

 

О, свяцейшая Дзева,  мацер  Хрыста.

 

О, свяцейшая Дзева,  мацер  Хрыста,

 

Ты  спаручніца  грэшных.

 

Паручысьза мяне, каб  прасціўён мяне,

 

І  спадобіўблаг вечных.

 

У  жызні  скорбнай маёй я взываю к табе:

 

Паручысьза  мяне,  Прэсвятая,

 

Штоб  жызнь зямную ўсю я служыла Хрысту.

 

Бога Мацер,святая Дзева.

 

 

Я малюся табе: памагі мацер мне,

 

Дай любоўмне святую.

 

Твайму сыну служыць іяму пасвяціць

 

Сваю жызнь усю зямную.

 

 

Дай любоўмне сваю

 

Прыйдзі  ўдушу маю,  мацер Дзева святая,

 

Каб Богу была я навеківерна

 

І табе, маць радная.

 

 

Я желаюдушойбыць навекіз табой,

 

Бога мацер святая.

 

Ты мяне сахраніімяне ты спасі,

 

Будзьмне Мацеррадная.

 

 

Я ўграхах іўбядзе прад табойпрэдстаю,

 

Са слезами цябе умаляю.

 

Пад пакроўсвой вазьмі, ад усіх бед сахрані

 

К табе, Дзева, взываю.

 

Еслі в жізні  маей враг іскусіт мяне

 

Імой умпамрачыцца,

 

Не забудзьпра мяне, памалісь за мяне,

 

Каб царства  Божага мне не лішыцца.

 

 (101. духоўны верш)

 

Я была ўражаная, такія моцныя слова, які сэнс. Я запытала трошкі інфармацыі пра яе, падзякавала і палажыла трубку.

 

Гэты дзень быў перадапошнім, бо заўтра я выязждала ў Мінск, з бацькамі мы збіраліся паехаць на Чорнае мора. 

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.