8 жніўня, г.Светлагорск
Наперадзе яшчэ тыдзень практыкі! Але я спыню сваю пошукавую работу, бо сабрала “адзінак” да 8 жніўня ў дастатковай колькасці. Што планую рабіць увесь астатні час? Адказ просты – афармляць сваю справаздачу.
Таму ў тэрмін з 8 па 16 жніўня я афармляю належным чынам сабраны ў чарнавіках матэрыял.
Выснова: Заканчваю свой рукапісны (бо ў арыгінале ён рукапісны!) “дыярыуш”, а разам з тым і фальклорную практыку. Зроблена справаздача, матэрыялы аформлены належным чынам… але ў памяці застануцца – веру – тыя беларускія старажытныя спевы, бо наша мінулае, тыя дзіцячыя гульні, бо наша дзяцінства, ды ўсё, што спадабалася чуламу вуху і сэрцу філолага! Збіраць фальклор было надзвычай прыемна ад маіх любых інфармантаў, маіх блізкіх і родных людзей. Гэта самыя чыстыя і непаўторныя моманты-эмоцыі. Акрамя таго былі і непростыя хвіліны працы, уважлівай, удумлівай, творчай і складанай… Напэўна, творчым ды плённым было напісанне дзённіка, бо суцяшала душу і розум. Самае асаблівае, “рызынка” працы ў тым, што назапасіў вопыт і веды не толькі кожны з нас, а ў тым, што кожны здольны яго перадаць наступнаму пакаленню… Хочацца верыць, што яно (будучае пакаленне) “будзе не горш за папярэдняе” і здолее ацаніць і тэксты, і нашу працу.
З найлепшымі і самымі аптымістычнымі спадзяваннямі Жанна Юр’еўна Клімянок, студэнтка 1 курса беларускай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ.
Дзённік скончаны:16 жніўня 2010г.