2 жніўня 2010г.

 

Маё імя Жанна, знаходжуся ў горадзе Светлагорску. Гэта мая радзіма, мая сям’я, мае сябры, мая мова і натхненне, а ў гэтым горадзе яшчэ і… ФАЛЬКЛОРНАЯ ПРАКТЫКА!.. Зразумела, штопрацай творчага кшталту займацца плануютут жа, дзе набіраешся душэўных сіл ад самага асяроддзя. Абяцаю надалей, што калі адважуся і рызыкну паехаць куды-небудзь акрамя майго горада, то тое месца-паселішча буду пазначаць у дзённіку адразу ж, побач з датай.

 

Фальклорная практыка

 

Для мяне яна пачалася за два дні да сёння. І было гэта так.

 

Па-першае, крыху нервовая заклапочанасць адвечнымі для філолагаў-першакурснікаў пытаннямі:

 

– Дзе збіраць т.зв. folk?

 

– Як?

 

– Калі?

 

– Што з ім рабіць?

 

– Як афармляць правільна?..

 

Такім чынам, мая адказнасць прывяла мяне да кроку нумар два, які лагічна быў павінен стаяць першым у дзённіку, і гэта…

 

Па-другое, адбывалася тое проста. Вось так: спампаваць у Сеціве “метадычку” (яна ж “Фальклорная практыка: Метадычныя ўказанні і праграма-апытальнік” аўтары: Кавалёва Р.М., Марозава Т.А., Прыемка В.В.). Вось яна мяне зарыентавала ды дала адказы на шматлікія пытанні.

 

Увогуле, я маю на мэце збіраць:

 

а) самы што ні ёсць аўтэнтычны фальклор беларускай вёскі (бо сама мелодыка такіх спеваў заварожвае). Думаю, тут могуць апынуцца не толькі песні, але й невялікія прыпеўкі, а таксама загадкі, пыказкі з прымаўкамі і г.д.

 

б) дзіцячы фальклор. На вялікі жаль, я прадчуваю, што ўвесь ён будзе рускамоўны… Хоць буду імкнуцца знайсці якую-небудзь калыханку ці забаўлянку па-беларуску. Сама была дзіцём – гэта цікава.

 

в) гэта запасны пункт – для тых жанраў фальклору, якія трапяцца мне выпадкова!

 

Усё, жадаю сама сабе поспехаў!

 

Далей не бяруся прадказваць манеру ды стыль майго пісьма, ці дыярыуша, аднак запісы будуць больш канкрэтнымі, лаканічнымі, часам маляўнічымі, канешне, згодна з метадычнымі ўказаннямі і пажаданнямі кіраўніка практыкі. =)

 

У добры шлях!

 

Пакуль я збіралася па здабычу матэрыялаў і чытала метадычку, то фальклорная практыка прыйшла да мяне сама… 30 ліпеня ў дзверы маёй кватэры пастукалі бабуля з дзядулем. У гэты дзень мне пашэнціла, і я пачну свій дзённік са старых вясковых песень. Мая бабуля, Клімянок (у дзявоцтве Кашавар) Ніна Васільеўна, родам з вёскі Ракаў Калінкавіцкага раёна. Таму хто як ні яна праспявае мне песні нашага краю і нашай даўніны.

 

Тэксты песень я спачатку запісвала на чарнавікі (белыя аркушыкі памеру А4), бо так зручней хутка пісаць, скарачаць, замалёўваць нешта, чым ў дзённіку-сшытку. Тут жа фальклорныя творы ахайна і дакладна перапісаныя (чарнавікі я дадам у справаздачу).

 

Клімянок Ніна Васільеёна (выканаўца), 1946г. нар., беларуска, з в.Ракаў Калінкавіцкага р-на.

 

Песні спявала калісьці разам з бацькам (Васіль Кашавар), бо маці рана памерла… Пэўна, некаторыя з іх я чула на сямейных святах-застоллях.

 

 

1. “Сіне морушка глубока…”

 

Жанр: сямейная песня.

 

 

Сіне морушка глубока,

 

Я не бачу ў моры дна

 

Вышла замуж у край далёкі

 

Дый завяла, як трава.

 

 

Выйдзі, маменька, паслушай

 

Раным-рана на заре

 

Ці не твая дочка(дачка) плача

 

У дальней-дальней старане.

 

 

Не таго я, мамка, плачу,

 

Што чужая старана,

 

А таго я, мамка, плачу –

 

Прайшла моладасць мая.

 

 

Маладосць мая праходзіць,

 

Як з высокай трубы дым.

 

Ох, я сохну, ох, я вяну

 

Сваім сэрцам маладым.

 

 

У нядзелю раным-рана

 

Маць сабранне сабрала

 

За памешчыка сядога

 

Дачку замуж аддала.

 

 

У памешчыка сядога

 

Многа грошай, серабра,

 

У парнішкі маладога -

 

Толькі цела да душа.

 

 

На памешчыка сядога

 

Я глядзець і не гляджу,

 

Без парнішкі маладога

 

Жыць на свеце не магу.

 

 

Развяжыце мае крылы,

 

Дайце ўволю палятаць,

 

Пазаброшаную долю

 

Памажыце адшукаць.

 

 

Усё лятала, аблятала -

 

Нідзе долі не знайшла.

 

А цяпер ты, маць радная,

 

Вазьмі дочку да сябе.

 

 

2. “Пасею гурочкі ў чатыры радочкі” (жанр: песня пра каханне).

 

 

Зялёны дубочак на ель нахіліўся.

 

Был у мяне сыночак і ўзяў ажаніўся.

 

Узяў сабе жонку – не хоча рабіці,

 

О як жыта жала, снапы не вязала.

 

 

Ехаў мой сыночак, я снапы вязала.

 

Сказаў ён мне “здраствуй”, а я не адказала.

 

-Ой, мамачка, мамка, чаго гордай стала?

 

Сказаў табе “здраствуй”, а ты не адказала.

 

 

-Ой, сынок, сыночак, не гордай я стала,

 

Цераз горкі слёзы цябе не спазнала.

 

-Ой, мамачка, мамка, годзе гараваці,

 

Хадзем ка мне жыці, будзеш аддыхаці.

 

 

Прыйшла маці к сыну, дай стала ў хаці,

 

А нявестка кажа: “Не нада мне маці”.

 

 

Прайшла мамка далей, дай села ля печы,

 

Нявестка падходзіць ды ёй у плечы.

 

-Німа ў нас работы, німа што рабіці.

 

Ідзі к сваёй донькі, дай там будзеш жыці.

 

 

Прыйшла мамка к доньцы ды стала ў куточку.

 

-Донька, мая люба, памый мне сарочку.

 

-Я не буду мыці, няма дзе сушыці.

 

Ідзі к свайму сыну, у яго будзеш жыці.

 

 

-Ой, сынок, сыночак, дай мне куточак!

 

-Пара табе, мамка, у зялёны гаёчак.

 

Аддай, мая мамка, мне свой кашалёчак.

 

 

-Ой, божа, мой божа, што ж мне рабіці?

 

Куды мне, старэнькай, галоўку схіліці?

 

Гадавала, дзеткі, вас двое, ой трое,

 

А цяпер не хоча мяне ні адное.  

 

 

3. “Як умру, я умру ”.

 

Жанр – сіроцкая песня.

 

 

Як умру, я умру,

 

Пахароняць меня.

 

І радныя не ўзнаюць,

 

Дзе магіла мая.

 

 

І ніхто не ўзнае,

 

І ніхто не прыдзе.

 

Толькі ранняю вясною

 

Салавей запяе.

 

 

Запяе і засвішча,

 

І зноў уляціць.

 

А сіроцкая магіла

 

Адзінокая стаіць.

 

 

4. “Зялёны дубочак на ель нахіліўся”.

 

Жанр – сямейная песня.

 

 

Зялёны дубочак на ель нахіліўся.

 

Был у мяне сыночак і ўзяў ажаніўся.

 

Узяў сабе жонку – не хоча рабіці,

 

О як жыта жала, снапы не вязала.

 

 

Ехаў мой сыночак, я снапы вязала.

 

Сказаў ён мне “здраствуй”, а я не адказала.

 

-Ой, мамачка, мамка, чаго гордай стала?

 

Сказаў табе “здраствуй”, а ты не адказала.

 

 

-Ой, сынок, сыночак, не гордай я стала,

 

Цераз горкі слёзы цябе не спазнала.

 

-Ой, мамачка, мамка, годзе гараваці,

 

Хадзем ка мне жыці, будзеш аддыхаці.

 

 

Прыйшла маці к сыну, дай стала ў хаці,

 

А нявестка кажа: “Не нада мне маці”.

 

 

Прайшла мамка далей, дай села ля печы,

 

Нявестка падходзіць ды ёй у плечы.

 

-Німа ў нас работы, німа што рабіці.

 

Ідзі к сваёй донькі, дай там будзеш жыці.

 

 

Прыйшла мамка к доньцы ды стала ў куточку.

 

-Донька, мая люба, памый мне сарочку.

 

-Я не буду мыці, няма дзе сушыці.

 

Ідзі к свайму сыну, у яго будзеш жыці.

 

 

-Ой, сынок, сыночак, дай мне куточак!

 

-Пара табе, мамка, у зялёны гаёчак.

 

Аддай, мая мамка, мне свой кашалёчак.

 

 

-Ой, божа, мой божа, што ж мне рабіці?

 

Куды мне, старэнькай, галоўку схіліці?

 

Гадавала, дзеткі, вас двое, ой трое,

 

А цяпер не хоча мяне ні адное.  

 

 

Вось такая тужлівая песенька. Але сапраўды ўражвае: адвечная праблема бацькоў і дзяцей!

 

Мая бабуля казала: “Песні гэтыя спявалі на “застольнае” – у гэты дзень (Св. Мікола) спраўлялі свята. Хадзілі да сваякоў, родных у госці (сядзелі за сталом ды спявалі → адсюль назва). На святочным стале былі аладкі ды кісель, бо жылі бедна. Нават за посудам бабуля, калі была маленькай дзяўчынкай, ішла да знаёмых у суседнюю вёску Асташкавічы (між іншым, гэта іншы раён – Светлагорскі зараз). Затым посуд трэба было ісці зноў аддаваць”.

 

Дзядуля (Клімянок Аляксей Савельевіч) дадаў, што “спявалі ўлетку ўвечары, да адзінаццатай. Маладыя дзяўчаты і хлопцы збіраліся каля якой-небудзь хаты. Так, мой прадзед нябожчык Васіль ведаў шмат песень, бо пеў у маладосці разам з дзяўчатамі. Таму і мая бабуля ведае тыя песні, што спявалі ў вёсцы Ракаў”.

 

 

Сёння дзівішся, што так забаўлялася моладзь! Неверагодным здаецца, што былі часы на вёсках без электрычнасці, радыё, тэлебачара тым больш!.. Замест гэтага: лучына, ці керасінавая лямпа, улетку – спевы, зімой – вышыванне, прадзенне… Маё пакаленне, як казаў Уладзімір Караткевіч, не павінна быць горшаеза папярэдняе – насамрэч, аднак яно па-просту іншае, бо жыве ў стагоддзі мультымедыйнай інфармацыі. Як бы там не было сёння з ноў-хаў, пачуць старабеларускую песню можна толькі ад бабулі, якая нарадзілася на вёсцы і чула тыя спевы на свае вушы, адчувала на сабе іх магічную мелодыку, спявала разам з сяброўкамі.  

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

Адрас электроннай пошты: folkndl@yandex.ru


Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск,
вул. К.Маркса, дом 31, п.39.

 

Тэлефон: 365-39-45

(з рэгіёнаў Беларусі: 8-017-3653945, 
з замежжа: +375 17 3653945)

 

Прыём наведвальнікаў:

панядзелак, серада, чацвер
з 10.00 да 16.30

(перапынак 

з 13.00 да 14.00)

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй прыём наведвальнікаў прыпынены.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.