Интегративная фольклористика: учебно-методическое пособие
Впервые объемно представляются структура и содержание современной фольклористики как интегративной науки...
Интегративная фольклористика: учебно-методическое пособие
Впервые объемно представляются структура и содержание современной фольклористики как интегративной науки...
Фальклорная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта з’яўляецца неад’емнай часткай вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў па спецыяльнасцях 1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» у адпаведнасці з агульнаадукацыйным стандартам і тыпавым вучэбным планам.
Збор фальклору – пачэсная праца, працяг традыцый славутых збіральнікаў і даследчыкаў фальклору – З. Даленгі-Хадакоўскага, І. Насовіча, П. Шэйна, Е. Раманава, М. Федароўскага, Д. Булгакоўскага, У. Дабравольскага, Р. Шырмы, Г. Цітовіча і інш. Яны з вялікай цікавасцю і павагай ставіліся да беларускіх сялян, носьбітаў адметнага каларытнага слова, якія ва ўсёй чысціні і прыгажосці захавалі гэты каштоўны скарб.
Баладныя песні – адзін з самых яркіх фальклорных жанраў. Калі вам падабаюцца гісторыі пра незвычайныя падзеі, ракавыя страсці, наканаваны лёс, пра моцныя пачуцці, вернасць і здрадніцтва, калі вас цікавяць таямніцы чалавечай душы і нязведаныя сілы, якія кіруюць учынкамі чалавека, калі ў вас ёсць жаданне разабрацца ў прычынах канфліктаў паміж бацькамі і дзецьмі, братамі і сёстрамі, даведацца пра перашкоды, з якімі могуць сустрэцца закаханыя, то вы, безумоўна, звернеце ўвагу на баладныя творы.
Вучэбна-метадычны дапаможнік па падрыхтоўцы студэнтаў-філолагаў да фальклорнай практыкі ў палявых умовах «Пазаабрадавыя песні» – восьмы тэматычны выпуск «Метадычных указанняў да правядзення фальклорнай практыкі студэнтаў І курса філалагічнага факультэта». У дадзеным выданні вытрыманы базавыя прынцыпы: арыентацыя на фарміраванне ў студэнта-збіральніка фальклору прадметнай кампетэнцыі і забеспячэнне яго неабходным метадычным інструментарыем па вызначанай тэме.
Пры падрыхтоўцы студэнтаў-філолагаў да фальклорнай практыкі ў палявых умовах важна забеспячыць іх агульнымі і канкрэтызаванымі па той ці іншай тэме дапаможнікамі. Апошнія выходзяць пад серыйнай назвай «Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял да правядзення фальклорнай практыкі студэнтаў І курса філалагічнага факультэта». Кожны з выпускаў прысвечаны асобнай тэме, прыкладам, шосты – масленічным песням, а дадзены сёмы – карагодным. Яго змест і структура скіраваны на фарміраванне ў студэнта-збіральніка фальклору прадметнай кампетэнцыі. Такім чынам, улік пазіцыі адрасата і ступені яго дасведчанасці сталі для аўтараў вызначальнымі фактарамі пры распрацоўцы канцэпцыі выдання
Масленіца пад рознымі назвамі (карнавал, кукер, запуст і інш.) вядома ўсім еўрапейскім народам. Ва ўсходніх славян яна ўведамлялася як свята праводзін зімы і сустрэчы вясны, прычым у рускіх акцэнт рабіўся на першай функцыі, а ў беларусаў і ўкраінцаў – на другой. У нядзелю Масленічнага тыдня (апошняга перад Вялікім пастом) беларусы першы раз гукалі вясну.