Проза юраўскага цыклу
БЫЛО ЎРЭМЯ, КАЛІ ЗМЕЙ НА ЗЯМЛЕ ЕЎ ЛЮДЗЕЙ
Запісана ад Савіцкай Н. С. (1931 г. н.)
у в. Глушкавічы Лельчыцкага раёна
«Было ўрэмя, калі Змей на зямле еў людзей.
Што месяц то й тысячына,
Што гадзіна то й дзяціна.
Прайшла пара да цара:
Хоць сам ступай,
Хоць доч давай.
Сам ступлю – цара не будзе,
Доч аддам – друга будзе.
Пайшла царская дачка к Змею. Едзе наўстрэчу Юрый на сівым кане, з кап’ём. Паслаў яго Бог спасці і дзевушку і людзей. Паяўляецца Змей і Юрый, прыкалывае яго к зямле сваім кап’ём. Змей быў пасланы Богам пакараць людзей, якія многа грашылі.
На Юр’ю харашо садзіць агуркі».
Запісала Казакевіч Н. у 1974 г.
ЮРЫЙ
Запісана ад Калаевай Ніны Мікалаеўны
(1950 г.н., беларуска, сярэдняя адукацыя,
пераехала ў в. Міхайлава ў 1960 годзе).
у в. Міхайлава Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці
На Юрыя мы кароў выганялі, першы раз. Бацька заўсёды сачыў, каб мы ў час выганялі, раней за ўсіх. Гаварыў, что хто першы карову выганіць, у таго малака шмат будзе увесь год. А выганялі мы карову вярбою. Яна павінна была свянцонай у Вербную нядзелю. А потым гэту вербачку трэба было пад страху хлява утыркнуць і толькі на наступнага Юрыя браць.
Запісала ў 2012 годзе студэнтка І курса спецыяльнасці “Славянская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Скавыш Яўгенія Міхайлаўна
ПОКА РОСА НЕ СОЙДЗЁТ
Запісана ад Крэсік Раісы Аляксандраўны
(1939 г. н., беларуска, сярэдняя адукацыя, мясцовая).
у в. Міхайлава Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці
На Юрія моя мама нікогда куріц не выпускала на уліцу, пока роса не сойдзёт. А почему? Уже не помню. В тот дзень мы в траве валялісь. Бабуля отправляла. Быццам для того, чтобы болезней не было. А еслі мы с братом начіналі в тот день ссоріцца, бабуля говоріла : “ Не ссорьтесь, а то громом побьет”. Мы пугалісь, зато жілі мірно.
Запісала ў 2012 годзе студэнтка І курса спецыяльнасці “Славянская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Скавыш Яўгенія Міхайлаўна
Аповед пра святога Юрыя
Запісана ад Андрушкінай Ніны Пятроўны
(1930 г. н., беларуска, 10 класаў адукацыі, мясцовая)
у в. Таклёўка Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці
Юрій быў када-та пастухом. На небі када ўчалілася ета нечысць, то была вайна. Ад бога была адна армія, ад нечысці – другая. Ад нечысці была бальшая сіла, войска. У іх былі такея калпакі надзеты на гылаве, і пад намірамі “666”. Эта кылпакі нечысці, а етыя праведныя былі, свяшчэнныя, ад Бога. А змей быў камандуюшчый у нечысці – з сямі гылывамі.
Ну і вот, када Юрій быў ужо на небесах. Ніхто не мог справіцца з етай нечысцю. Юрій на сваём кані, у яго быў белый конь і ў яго крылля, так як у ангела, рассек галаву етыму змею. Ета называецца Юр’еў, ці Ягор’еў дзень. Када-та ён быў пастушком, а цяперь у ліку святых. Змей быў скінуты на землю.
Запісала ў 2012 годзе студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Петрачэнка Дар’я Мікалаеўна
На Юр’я
Запісана ад Змачынскай Вольгі Іосіфаўны
(1919 г.н., беларуска, нарадзілася ў в. Волка
Дзяржынскага раёна)
у г. Дзяржынску Мінскай вобласці
Выганяюць карову на расу і ў жыта пускаюць, каб карова схабянула тры ра´зы жыта. Карагоды не вадзілі.
Запісалі ў 2000 годзе студэнткі аддзялення рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Касцюкевіч Аленай Уладзіславаўнай і Насковай Алесяй Генадзьеўнай
ВЫГАН КАРОВЫ
Запісана ад Барысевіча Пятра Іванавіча (1916 г.н.)
у г.п. Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці
Калі выганялі першы раз карову, то, каб яе не зглазілі, бралі пяро (напрыклад, курынае), адразалі кончык, залівалі туды трошачкі ртуці, затыкалі чым-небудзь, ушывалі пяро ў мацерыял. Атрымліваўся такі ашыйнічак. Потым гэты ашыйнічак надзявалі на шыю карове.
Запісала ў 1993 годзе студэнтка беларускага аддзялення філалагічнага факультэта БДУ Майкоўская Т.Я.