СОНЦА ГРАЕ

Запісана ў в. Ластавічы Глыбоцкага раёна

ад М. А. Палавінчыкавай (1941 г. н.)

 

Я відзела сама, як сонца мяняецца на Пасху. Хадзілі мы ўсе, а я ўсё не верыла ім. Не знала. А тады віжу: сонца падымаецца. Тут сонца – прыг сюда, прыг туда, то два, то адно. То розавае, то жоўтае, то краснае, то туда, то сюда. Відзела на сваіх глазах.

Запісала Шаматульская Т. А. ў 2007 г.

 

СВЯТЫ ГЕОРГІЙ

Запісана ў в. Ластавічы Глыбоцкага раёна

ад С. Я. Нікіціна (1925 г. н.)

 

Георгій врэднага врага ўбіл. З мора выплываў гэты змей. І как он выплывает із мора, нада была даць ему чалавека на прапітаніе. І вот цар нашол такова мучэніка, удалого воіна. І забіл гэтого змея. Вот і счытаецца празнік Георгій Пабеданосец. Ён і ў католіках еся, і ў праваслаўных, і ў хрысціянах этак сама.

Запісала Шаматульская Т. А. ў 2007 г.

 

ВЕРБА

Запісана ў в. Ластавічы Глыбоцкага раёна

ад С. Я. Нікіціна (1925 г. н.)

 

На Ягора вербай кароў падганяюць. Вербачка гэта свянцоная. Гэту вербу людзі дзяржалі цэлы год каля абразоў. Гэтай веткай падсцёбваюць карову.

Яшчэ кладут пару яіц пад парог, каб карова перашла цэраз яечкі, штоб не было ніякіх хвароб.

Запісала Шаматульская Т. А. ў 2007 г.

 

ПОСТ

Запісана ў в. Ластавічы Глыбоцкага раёна.

ад С. Я. Нікіціна (1925 г. н.)

 

Пост да Пасхі сем нядзель. Свечара ў восем-дзевяць пачынают Богу маліцца і молняцца ўсю ноч, пака не ўзайдзёт сонца. І потым с кросным ходам кругом цэрквы абходзют. І молюцца ў нас усю нядзелю, ад суботы да васкрэсенія. Нельзя плясаць, танцаваць у гэтую нядзелю. А еслі бацюшка ўзнает, што вы нарушылі, тагда ў цэрквы даёт ім наказанія. І ўжо крэст не дапусцяцьцалаваць. Вот.

Валачобнікі с першых дней ходзют паздраўляць с празнікам. Іх угашчают. Ваду не свенцют. Свенцют на Хрышчэнне, таму шта Ісус Хрыстос хрысціўся на Хрышчэнне. Яечкі, булкі на Пасху свенцют.

Атмаліўшысь Богу, разговляюцца. На кладбішчэ ў стараверов не ходзют. Ходзют на первый дзень Тройцы. У нас перад Троіцай ад панядзельніка да васкрэсенія моляцца на кладбішчы, нада ўсіх пакойнікаў памянуць. На стале на Пасху – куліч і яйца, а еслі чалавек памёр, у зямлі ляжыць, тагда – куцью.

Запісала Шаматульская Т. А. ў 2007 г.

 

МАР’ЮШКА

Запісана ў в. Ластавічы Глыбоцкага раёна

ад М. Н. Рогавай (1934 г. н.)

 

Перэд Пасхай прысвятак есць. Большой пост. І называецца он Мар’юшка. Такая есць лествіца. І ў той лествіцы дванаццаць палачак, ані шытыя. Іх нада дзесяць штук. Будзет сто дванаццаць паклонаў. І нада маліцца. Бацюшка чытает малітву, паёт. Нада ў зямлю кланяцца, не то, што куда-та в пояс, а ў зямлю. Есць такія падручнікі, штоб как кланяцца і рукі ложут. І кланяюцца, пака не атмоляцца гэтых дзесяць лествіц , а оні па сто дванаццаць паклонаў. Ну вот так. Это перэд Пасхай, на паследнюю нядзелю поста в срэду так было.

Запісала Шаматульская Т. А. у 2007 г.

 

ПАСХА

Запісана ў в. Ластавічы Глыбоцкага раёна

ад М. Н. Рогавай (1934 г. н.)

 

Кагда Пасха, пают песні і все патпевают. Пают, ходзют с гармошкай па всей дзярэўне. Пают следушчэе:

Кладзі кладку, заві ў хатку,

Хрыстос уваскрэс, сын Божы!

Еслі сіла – нясі сыра,

Хрыстос уваскрэс, сын Божы!

Еслі мога – палпірога,

Хрыстос уваскрэс, сын Божы!

К бяліла – падбяліла,

Хрыстос уваскрэс, сын Божы!

Злата кольца ўраніла,

Хрыстос уваскрэс, сын Божы!

Запісала Шаматульская Т. А. ў 2007 г.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.