ПРЫВЭЛІ КУСТА З ЗЯЛЁНОГО КЛЁНУ
Запісана ў в. Луніна Лунінецкага раёна
ад Чухавай (72 гады)
Прывэлі Куста з зялёного клёну.
Дай нам, пане, хоть по золотому,
Дай нам, пане, хоть по золотому,
Дай нам, пане, тры барылкі горылкі,
Прывэлі Куста да хорошыі дівкі.
Запісала Р. Кавалёва М.
ПОВЕДЭМО Ж КУСТА ДО ЗЭЛЁНОГО КЛЁНУ
Запісана ў в. Камень Пінскага раёна
ад В. П. Янкавец (1948 г. н.)
Поведэмо ж куста до зэлёного клёну,
Ой, вынэс, пані, хоть по золотому.
Запісала Р. Кавалёва М.
ВЫДЭМ КУСТА ОД ХАТЫ ДО ХАТЫ
Запісана ў в. Моладава Іванаўскага раёна
ад П. Гугяльчук. (1905 г. н.)
Выдэм Куста од хаты до хаты
Выдэм Куста од хаты до хаты,
Пытаемса пана, дэ кустовы статы.
Да вэдэм Куста з зэлёного клёну,
Дай нам, пане, хоч по золотому.
Да вэдэм Куста з голой лыпы,
Дай нам, пане, хоч на чэрэвікы.
Запісала Карней Т. у 1978 г.
НЭСЭМУ МЫ КУСТУ ЗЭЛЁНОГО КЛЁНУ
Запісана ў в. Камень Пінскага раёна
Нэсэму мы Кусту зэлёного клёну.
Дайтэ нам, пані, хоть по золотому,
Дайтэ нам, пані, хоть по золотому.
Запісала Р. Кавалёва М. у 1972 г.
ТРІЙЦА, ТРІЙЦА, СВЯТАЯ БОГОРОДЫЦА
Запісана ў з в.Чамярын Пінскага раёна
ад М. Цудзіла (1923 г. н.), З. Багнавец (1904 г. н.),
А. Мельнік (1895 г. н.), Н. Цярэшка (1933 г. н.),
В. Макарскай (1939 г. н.)
Трійца,Трійца, Святая Богародыца!
А ў нашым Чэмэрыні хорошэ паводыцца.
А ў нашым Чэмэрыні хорошэ ходять,
А ў нашым Чэмэрыні хорошэ Куста водять.
Запісалі Р. Кавалёва М., Макарская Н. у 1970 г.