ГУКАННЕ ВЯСНЫ

Запісана  у в. Вярбовічы Нараўлянскага раёна

Гомельскай вобласці

ад Малухі Яўгеніі Міхайлаўны (1924 г.н.)

Гуканне вясны адбывалася так: з дваццаць пятага сакавіка (Благавешчанне) дзяўчаты збіраліся гуртам і ішлі на ўзвышаныя месцы ў вёсцы, каля гумнаў часцей. Падсцілалі салому, садзіліся і спявалі да позняй ночы веснавыя песні. З цеста пяклі птушак і, спяваючы песні, падкідвалі іх угору. Спявалі:

Жавароначкі, прыляціце,

цёпла лецейка прынясіце,

а зімачку прыбярыце,

бо зімачка надаела,

нам хлебушак пераела.

Запісала Корнева Вольга ў 1982 г.

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.