АБГРУНТАВАННЕ
неабходнасці набыцця спецыяльнага абсталявання і матэрыялаў для паспяховага выканання практычнай часткі навуковага праекта
“Захаванне і папулярызацыя фальклорных архіўных фондаў Беларусі: канцэптуальныя асновы і навукова-метадычнае забеспячэнне”
Лабараторыя беларускага фальклору БДУ валодае адным з багацейшых фальклорных архіваў сярод іншых ВНУ рэспублікі. Да пачатку 2000 г. фальклорныя творы захоўваліся ў наступным выглядзе: 1) паперным (запісаныя ад рукі, радзей – набраныя на камп’ютэры адзінкі – песні, казкі і г.д. без музычнага (калі гэта песні) суправаджэння), 2) фонавым (бабінныя запісы 60-х–80-х гг. мінулага стагоддзя і больш сучасныя аўдыёзапісы 90-х–2000-х гг.) і 3) відэа (відэакасеты з запісам фальклорных святаў, песень і інш. 90-х–2000-х гг.). У 2000 г. былым загадчыкам лабараторыі В.Дз. Ліцьвінкам была пачата справа выратавання старых бабінных запісаў ад разбурэння (ад часу бабінныя стужкі пачалі рассыпацца, а разам з імі губляліся унікальныя фальклорныя творы – мелодыка аўтэнтычных спеваў з розных рэгіёнаў Беларусі, аналагаў якім няма ў свеце). Аднак адсутнасць сродкаў, складанае становішча з набыццём тэхнікі (кожны год заява са спісам неабходнага абсталявання клалася на стол прарэктару па навуцы і рэктару) і працаёмкасць працэсу не дазволілі развярнуць справу належным чынам.
**********************************************
З рэарганізацыяй у 2005 г. лабараторыі ў вучэбна-навуковую перад супрацоўнікамі лабараторыі паўстала новая задача: зрабіць архіўныя фальклорныя матэрыялы даступнымі для шырокай грамадскасці і найперш для студэнтаў, уводзіць іх у сучасны адукацыйны працэс, складаць на іх аснове дапаможнікі і падручнікі па фальклору праз выкарыстанне сучасных сродкаў масавай інфармацыі. Прапаноўваемы праект – гэта спроба вырашэння вышэйназваных праблем. Праца над ім магчыма не толькі ў тэарэтычным, але і ў практычным напрамку. Каб практычная частка была рэалізавана, маецца патрэба ў набыцці наступнага:
1) сучаснага камп’ютэра для аналага-лічбавага перастварэння (“алічбоўкі”), апрацоўкі, сціскання і запісу на аптычныя носьбіты аўдыё- і відэаінфармацыі. Спецыфіка работы прад’яўляе патрабаванні да карнфігурацыі такога камп’ютэра, а менавіта: наяўнасць накапляльнікаў на жорсткіх дысках вялікага аб’ёму, высокавытворчага цэнтральнага працэсара, высокаякасных прывадаў для запісу DVD, камплекта актыўнай акустыкі (усё гэта разам – каля 1 800 000 руб., тут і далей – з улікам НДС), а таксама шырокафарматнага ЖК-манітора (каля 650 000 руб.).
2) высокаякасных узнаўляючых устройстваў: мінісістэмы для прайгравання аўдыё кампакт-касет, CD-Audio, CD-MP3 (каля 390 000 руб.), а таксама сумешчанага прайгравальніка-рэкодэра відэадыскаў DVDі відэакасет VHS(каля 930 000 руб.), тэлевізара (каля 490 000 руб.).
3) для ажыццяўлення “алічбоўкі” відэаінфармацыі неабходна асобая плата расшырэння з магчымасцю высокаякаснага апаратнага кадзіравання відэасігнала (каля 310 000 руб.). Падобнае абсталяванне для ўвядзення аўдыёінфармацыі ўжо маецца ў лабараторыі беларускага фальклору БДУ.
4) для стварэння эталоннага банка дадзеных і забеспячэння яго адмоваўстойлівасці (метадам падвойнага люстравання і генерацыі кодаў Рыда-Саламона) патрабуецца вялікая колькасць высокаякасных запісваючых дыскаў DVD(каля 1 280 000 руб.). Звычайныя танныя DVD-дыскі не валодаюць дастатковай ступенню якасці для захавання гукавой і відэаінфармацыі, таму што аб’ект захавання – мастацкія фальклорныя творы.
Вузканакіраванасць і спецыфічнасць большай часткі неабходнага абсталявання ўскладняе вызначэнне яго дакладнага кошту, таму што неабходныя найменні тэхнікі не прадстаўлены ў асартыменце пастаўшчыкоў і імпартуецца з РФ пад заказ. Канчатковы кошт, найменне абсталявання і пастаўшчыка могуць быць удакладнены на момант закупкі абсталявання спецыялістамі лабараторыі.
Дэкан філалагічнага факультэта БДУ
прафесар І.С.Роўда
Навуковы кіраўнік праекта
дацэнт Т.А.Марозава